признаюсь — За ней ленивей волочусь. Перу старинной нет охоты Марать летучие листы; Другие, хладные мечты, Другие, строгие заботы И в шуме света, и в тиши Тревожат сон моей души" (6, XLIII). □ Гаворыцца пра схільнасць пісьменніка да празаічнага жанру, якая нібыта павялічваецца з узростам, а таксама з іроніяй або жартам пра надыходзячую старасць, засяроджанасць каго-н. на паўсядзённых патрэбах жыцця, знікненне рамантычнага светаўспрымання. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш Калі не сакрэт, што вы робіце зараз, над чым працуеце? Кажуць, што "года к суровой прозе клонят"?... ("Літаратура і мастацтва", 2000 г., № 46). Руск.: суровая проза (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 335), Лета к суровай прозе клонят (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 248). Глядзі Ў к о р а н ь! = руск. Смотри в корень! - афарызм з твора "Мысли и афоризмы" (1854) рускага пазта і пісьменніка Казьмы Пруткова (А.М. Жамчужнікава, 1821-1908; Л.М. Жамчужнікава, 1828-1912; А.К. Талстога, 1817-1875). □ Унікай у сутнасць з 'явы, вывучай яе больш глыбока, больш уважліва. Гаворыцца часам жартам, калі хтон. звяртае ў вагу на саМае важнае, галоўнае ў чым-н. Ш [Журбіла:] Вядома, партызанскія метады кіраўніцтва зараз непрыгодныя. Народам не камандаваць трэба, а раіцца з ім. Разумней народу нікога няма. Але ты, Іван, у корань глядзі. Ён што - выгады сабе шукаў? Славы? Грошай? [Іван:] - Дысертацыю сваю ён хоча абараніць! Абароніць і будзь здароў! (М. Матукоўскі. Наследны прынц). *[Жлукта:] - Вось калі сатырык - ён адразу глядзіць у корань, а не лунае ў паднябессі, як некаторыя праменныя паэты. (К. Крапіва. Мілы чалавек). Таямнічае - вабіць. Нястрымна хочацца зазірнуць за паласу невядомасці, дабрацца да самага кораня рэчаў. Мабыць, па гэтай прычыне ў сына доўга не залежваюцца цацкі. Купіш навейшай маркі аўтамабіль, які заводзіцца ключом і можа калясіць па хаде, колькі ты захочаш, а праз дзень ён ужо ляжыць разабраны, і цікавасці да яго ў сына абсалютна ніякай. Цікавасць ужо здаволена. Сын хацеў паглядзець, што ўсярэдзіне, ён падазраваў прытоенага мапенькага чалавечка, які круціць гэтыя вінцікі і калёсікі, а там аказалася звычайная пружынка. Гліняны сабачка, які можа свістаць, калі дзьмуць яму ў дзюрачку, што прароблена ззаду, жыве яшчэ менш за аўтамабіль. Сын, насвістаўшыся, пад вечар разбівае яго мапатком і ледзь не плача ад крыўды: ён думаў убачыць нешта дзіўнае, а ўнутры ўсяго толькі пустата. (I. Навуменка. Жуль Верн). [Васіль:] - А ты хацеў здавацца?! Вось бачыш - наша праўда ўзяла... Наогул вышыні такой не знойдзеш, Якую б не адолеў чалавек. [Валерый:] — Не рана кажаш гоп?! [Васіль:] - Не, я не вельмі Люблю дачасна вывады рабіць. Выяўна
6 👁