Параўн.: Быццё вызначае свядомасць (Тлумачальны слоўнік 1996: Руск.. Бытие определяет сознание (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 410; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 62). БЫЦЬ АБО (ЦІ) НЕ БЫЦЬ - ВОСЬ У ЧЫМ ПЫТАННЕ (ТУ БІ О НОТ ТУ БІ - ЗЭТ13 ЗЭ к в э ш ч э н) = англ. То be or not to be: that is the question афарызм 3 трагедыі Гамлет" (1601) англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра (1564-1616), у якой яе гапоўны герой - прынц дацкі Гамлет - так пачынае свой знакаміты маналог. □ Гаворыцца, калі трэба прыняць важнае рашэнне, зрабіць прынцыповы выбар і да пи п. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш - Здаць экзамены яшчэ не значыць паступіць: наехала ўчацвёра больш, чым можна прыняць. I мяне былі не прынялі. Горка мне было. Што рабіць? Пайшоў я да вышэйшага начальства ў Галоўпрафобры і там нават шуму нарабіў, проста біцца хацеў, бо я быў пастаўлен перад фактам голага змагання - быць ці не быць. (Я. Колас. На прасторах жыцця). - Гэта добра, мужыку навука, гаварыў барадаты селянін. - Некаторыя думалі, што хлебароба немец не кране. Ажно вось як ён іх скубе! На карту пастаўлена: быць ці не быць? Набірайся, мужык, злосці, пакуль не позна! (I. Гурскі. Лясныя сапдаты). [Разумнікаў:] - Таварышы! Паўстае пытанне: калі практычна дзейнасць чалавека апраўдвае заўсёды, кожны дзень і кожны час, матэрыялістычны падыход к з'явам, калі, наадварот, рэлігійны і ідэалістычны падыход заўсёды, пастаянна адвяргаецца практыкай - а гэта, безумоўна, так, чаму ж рэлігійныя забабоны трымаюцца ў свядомасці людзей? "Вот із зэ квэшчэн?" - як сказаў Гамлет, прынц дацкі з аднайменнай трагедыі Шэксгііра, калі мучыўся над пытанне: ту бі о нот ту бі - быць яму ці не быць. (А. ГІетрашкевіч. Адкуль грэх?). - Hi слоўца больш ёй [Алене] пра пачуцці. Толькі афіцыйныя адносіны. На ўсім кропку паставіць... Раз паехаў твой цягнік, таварыш Мікульскі, даганяй - не дагоніш... А мо нават і гамлетаўскае пытанне паставіць - "Быць ці не быць?". Проста быць, проста неба капціць ды яшчэ і людзям замінаць? (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). Сёння - амаль кожны чалавек зусім практычна адчувае, бачыць: сэнс ягоных спраў, планаў, надзей наўпрост залежыць ад таго, што адбываецца на ўсёй планеце, з усімі людзьмі. Завастрыліся пытанні" ў адным і галоўным напрамку - быць альбо не быць чалавеку на Зямлі? У прамым, у фізічным сэнсе і значэнні слова. (А. Адамовіч. Пра вайну і пра мір). Мы зналі - У час пагрозны і суровы, Калі спытаем: Быць нам ці не быць? - Стратэг екацярыненскі Сувораў 3 гармат ва ўпор пачне Няшчадна біць. (В. Макарэвіч. Перамога над Оршай). Каб дбаць пра дэмакратыю, рынак і свабоды, беларусам цяпер
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявам
4 👁