жа трэба адрадзіць сваё быццё як нацыі, народа. Сёння перад імі ва ўсёй трагічнасці паўстала альтэрнатыва: Быць альбо не быць? Як пісаў Янка Купала ў пачатку ўжо далёкага ад нас нашаніўскага" нацыянальнага Адраджэння: "Не да пацераў, калі хата гарыць". (У. Конан. Трохі пра жыццё і літаратуру). Форменная" праблема абмяркоўваецца ўжо не першы год. Агульнай абязалаўкі не існуе, і дылема "быць ці не быць" вырашаецца самастойна кіраўніцтвам кожнай асобнай школы. Хаця першапачаткова мелася на ўвазе, што і бацькі будуць прымаць удзел у вырашэнні гэтай актуальнай праблемы. ("Чырвоная змена", 2000 г., № 159-160). Быць ці не быць нацыянальнаму ўніверсітэту? [Назва артыкула]. ("Літаратура і мастацтва", 14 красавіка 2000 г.). *Узлятаючы ўверх, сцвярджае помнік нялёгкую праўду, што, пакутуючы, вырашаецца прыняць Гэлька ў ерэтычных сваіх разважаннях ира бессмяротнасць: не толькі два шляхі могуць быць у сыноў чалавечых жыць альбо не жыць, апе і трэці - жыць пасля сваёй смерці ў памяці тых, дзеля каго загінуў... (А. Асташонак. Гэлька, Шуркава маці). ГІа шчырасці, я ніколі не думаў, што табе захочацца слухаць пра чыста мужчынскія справы, пра забойствы і вайну, пра ІІІэкспірава "Быць ці не быць?", якое для мужчыны гучыць інакш... Забіваць альбо не забіваць? А для жанчыны... Нараджаць ці не нараджаць? (А. Глобус. Гісторыя ката). Узяўся ён [Мурдас] тады за абуджэньне, давалася яно цяжка, урэшце прачнуўся поўнасцю, і тады яго гіранізала страшнае падазрэньне. Ці насамрэч ён вярнуўся на яву, ці застаецца ў іншым сьне, які толькі ёсьць фальшывай ілюзіяй явы? Што чыніць у настолькі заблытанай сытуацыі? Сьніць ці ня сьніць? Вось у чым пытаньне! ("Наша ніва", 11 лістапада 1996 г.). Руск.: Быть или не быть - вот в чем вопрос (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 38; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 62-63). В ВДДА 1 КАМЕНЬ ТОЧЫЦЬ. Гл. КРОПЛЯ КАМЕНЬ КРЫШЫЦЬ (ТОЧЫЦЬ). В е ды - гі л а = лац. Scientia potestas est - афарызм з працы "Воиыты, або Павучанні маральныя і палітычныя" (1597) англійскага філосафа Фрэнсіса Бэкана (1561-1626), паўтораны ў змененай форме ў яго ж трактаце "Новы Органон, або Сапраўдныя ўказанні для вытлумачэння прыроды" (1620): "Веды і сіла чалавека супадаюць" (лац. "Scientia et potentia humana in idem coincidunt"). □ Адукананасць, набыццё ведаў адыгрывае вялізарную ролю ў жыцці чалавека і
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
4 👁