гатоў! [Назва артыкула]. (Свабода", 11 чэрвеня 1996 г., № 42). Будзь гатовы! Да сур'ёзнай, пяшчотнай размовы, Як да подзьвігу, друг, Будзь гатовы! ("Наша ніва", 2000 г., № 36). З а ў ж ды (За ЎСЁДЫ) г а т о в ы (-о ў)! [Жлукта:] - Гатоў? [Канягін:] - Заўсёды гатоў. Налей, друг! (К. Краніва. Мілы чалавек). Заўсёды гатовы! [Назва верша]. (П. Панчанка. Заўсёды гатовы!). [Піфагор (Дацэнту):] - Душа твая "не хачу", а ты яе за горла, бедалажку. Ды трэба" над дыхаўку. Ды апраўдвацца перад ёй. Лёсам, часам, абавязкам, тым, што ты "всегда готов!"... Тут шмат чаго навыдумлялі! Патрапечацца яна, патрапечацца ды і заціхне... I больш ужо вякнуць не пасмее. Душа, Лёнік, адзін раз крычыць... Князі і выдумалі "любі бліжняга", каб гэты залог мець. (А. Дудараў. Злом). [Піфагор:] - Я помню яшчэ смарчком быў. Hi на людзей, ні на свет яшчэ як след глядзець не ўмеў, а ўжо быў "всегда готов!". Да чаго? Нашто? (А. Дудараў. Злом). Руск.: Будь готов! (Душенко 1997: 29; Берков, Мокиенко, ILiyлежкова 2000: 57). БыццЁ в ь п н а ч а е с в я д о м а с ць = ням. Es ist nicht das BewuBtsein der Menschen, das ihr Sein, sondem umgekehrt ihr gesellschaftliches Sein, das ihr BewuBtsein bestimmt ('He свядомасць людзей вызначае ix быццё, а, наадварот, ix грамадскае быццё вызначае ix свядомасць') - афарызм з прадмовы да працы "Да крытыкі палітычнай эканоміі" (1859) нямецкага філосафа і палітычнага дзеяча Карла Маркса (1818-1883), адзін з асноўных пастулатаў філасофіі матэрыялізму. □ Матэрыя ў адносінах да свядомасці з'яўляецца першаснай. Гаворыцца часам з ірояніяй або жартам, калі знемнія абставіны вызначаюць светапогляд, паводзіны каго-н. Ш - Хіба не ведаеш: сацыялізм не ўстапёўваўся і не ўстачёўваецца ў белых пальчатках! Ці не разумееш гэтага, яшчэ не дарос нават да нашага ўнтэр-афіцэрства, як называў ніжэйшы кіруючы склад партыі таварыш Сталін? Ці, можа, не разумееш, што такое партыйная дысцыпліна? - Усё разумею, - пакорліва адказаў ён. - Дык сам не расслабляйся і не расслабляй іншых - больш і лепш выконвай! Не забывай: быццё вызначае свядомасць. I біццё! - Усміхнуўся. (Г. Далідовіч. Заходнікі). [Іван:] - Не згодзен я выкладаць тры мільёны за новую псіхалогію! Лепш ужо як-небудзь я са старой пераб'юся, ды толькі з сытым брухам. А калі ў жываце бурчыць - не да псіхалогіі. Таварыш Маркс сказаў: быццё (робіць папьцамі pyx, пібыта лічыць грошы) вызначае свядомасць. (М. Матукоўскі. Наследны прынц). *Тут абойдзецца без эпіграфу, а можна было б паставіць гэткі: "Свядомасць азначаецЦабыццём..." (М. Гарэцкі. У чым яго крыўда
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца, перабюся, сурёзнай
2 👁