архітэктуры і музыки Ш *Дзень паболынаў. Праз акенечка Голубу відаць, якія доўгія капяжы-суслы павіслі са страхі хлява. Сонца ўсё часцей прабіваецца з-за калматых воблакаў, і капяжы безупынна капаюць. Кроплі звіняць, пяюць, падаючы з ледзяшоў, якія падобны на застылую музыку. Вясна на дварэ. (I. Навуменка. Выбар). Руск.: Архитектура - застывшая музыка (Ашукин, Ашу кина [1955] 1987: 19; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 32). АЎТАМАБІЛЬ - НЕ РАСКОША, А СРОДАК ПЕРАМЯШЧЭННЯ = руск. Автомобиль - не роскошь, а средство передвижения - афарызм з рамана "Золотой теленок" (1931) рускіх савецкіх пісьменнікаў I. Ільфа (I.A. Файнзільберга, 1897-1937) i Я. Пятрова (Я.П. Катаева, 1902-1942): "Через полчаса машина свернула на большой Новозайцевский тракт и, не уменьшая хода, въехала в село.... Из толпы решительно выдвинулся мужчина без бороды.... И уже вдогонку уже удаляющемуся автомобилю, покрывая поздравительный гул толпы, выложил последний лозунг: - Автомобиль - не роскошь, а средство передвижения!" (часть 1, глава 6). □ Гаворыцца часам з іроніяй, калі параўноўваюць кошт і неабходнасць карыстання легковым аўтамабілем. Ш Нават хрэстаматыйны афарызм "Аўтамабіль - не раскоша, а сродак перамяшчэння", страціў сваю актуальнасць. Не кожны здолее заказаць таксі, бо яго паслугі падаражэлі яшчэ ў пяць разоў. ("Магілёўская праўда", 4 студзеня 1992 г.). *[Драгун:] - Мараль: хадзі пешшу, будзешь спаць спакойна. [Пракурат:] - Не прапаведуй адсталых поглядаў. У наш час машына - не раскоша, а крок да самастойнасці. Як некалі селянін з канём. (У. Дамашэвіч. Камень з гары). У вялікім горадзе, а такім з'яўляецца наша сталіца, таксі - не раскоша, а сродак руху. ("Літаратура і мастацтва", 2001 г., № 3). Руск.: Автомобиль - не роскошь, а средство передвижения (Душенко 1997: 150; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 21). Б Б а г а т ы я ТАКСАМА п л а ч у ць icn. "Los rigos tambien lloran" афарыстычная назва мексіканскага тэлевізійнага серыяла (1979), вельмі папулярнага ў Беларусі ў 1990-я гг. □ I заможныя людзі не пазбаўленыя пакут ад таго, чаго нельга пазбавіцца за грошы: кахання, невылечных хвароб, смерці і г. д. Гаворыцца звычайна з іроніяй або жартам, калі хто-н. багаты ціўплывовы вымушаны цярпліва зносіць нейкія непрыемнасці. Ш Багатыя таксама плачуць. [Подпіс пад малюнкам]. (Навінкі", 2001 г., № 2). *3 райвыканкаму загадалі падаць
Дадатковыя словы
зяўляецца
4 👁