Адна ластаўка вясны не робіць. (Я. Колас. Вайна вайне). — Цяпер гасцям узрадавапася [Вольга]. Шчыра. За мужа. Яны — як тая ластаўка, якая вясны не робіць, апе з'яўляецца самай вернай прыметай яе. Можа, яшчэ наступіць вясна і ў Іванавым жыцці? (I. Шамякін. Снежныя зімы). — Пагаварылі з намі - і спакайней у групе. Толькі Панкова. Але ведаеце пагаворку: адна ластаўка вясны не робіць. - Ластаўка? От не тую выбрала ты пагаворку. Я лепей новую прыдумаю, спецыяльна для Панковай: адна варона не робіць граю. (Я. Радкевіч. Антаніна). Адна ластаўка вясны не робіць. Хай сабе будзе так. А вось дзявочая песня на гэта здольна. Без яе быццам нечага не хапала ў прыродзе, каб можна было канчаткова паверыць, што прыйшла вясна. (У. Шахавец. Дарога пачыналася ў Бярозаўцы). Параўн.: Адна ластаўка вясны не робіць (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002:48), першая ластаўка (Лепешаў 1993: 1: 562; Лепешаў 2004: 303). Руск.: Одна ласточка весны не делает (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 246-247; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 341). А п е т ыт і і р ы х о д з і ць у ч а с е я ды = фр. L'app6tit vient en mangeant - афарызм з рамана 'Тарганцюа i Пантафуэль" (1532) французскага пісьменніка Франсуа Рабле (1494-1553), у якім ужываецца ў прамым значэнні як цытата з трактата "Аб прычынах" (1515) французскага епіскапа Жэрома дэ Анжэ (7-1538). □ Патрэбнасць, зацікаўленасць у чым-н., жаданне чаго-н. звычайна чым больш задавальняюцца, тым больш і павялічваюцца. Ужываецца таксама ў прамым значэнні. Ш Відаць, і ў гэтага неспакойнага фюрэра перамогі народзяць і новыя прэтэнзіі, бо апетыт, як кажуць, прыходзіць у часе яды (М. Лынькоў. Векапомныя дні). [Гаворка:] - Цяпер яна лічыць, што ёй мала плацяць. Апетыт прыходзіць у час яды. Асабліва ў такіх, як яна. (I. Шамякін. Выгнанне блудніцы). "Апетыт прыходзіць у час яды". А ў мяне вельмі часта думанне пачынаецца над паперай. Вучуся пісаць, як калісьці пісаў, - для сябе. (Я. Брыль. Да творчай аўтабіяграфіі). Апетыт прыходзіць у часе яды... А чаму б гэта мне яшчэ не набраць крамы на плацце ці, можа, і на два?... (А. Васілевіч. Пачакай, затрымайся...). Апетыт прыходзіць у часе яды. Гітлер не задаволіцца тым, што ён захапіў ужо, ён павядзе сваіх галаварэзаў на нас, на Савецкі Саюз. (Б. Сачанка. Вялікі Лес). [Матруна (спокойна):] - Еш, калі ласка. [Пётр (нічога не надазраючы):] - Дзякуй, я не хачу яшчэ есці. [Матруна (болыи настойлгва):] - Не, ты ўсё ж такі пакаштуй. [Пётр:] - У мяне ў такі час ніколі апетыту не бывае. [Матруна:] - Нічога. Апетыт прыходзіць у час яды. (В. Зуб. Злавацца не трэба). *Псторыя сведчыць, што міралюбства зусім не заўсёды прыводзіць да міру. У 1938 годзе заходнія дзяржавы
Дадатковыя словы
lapp, зяўляецца
4 👁