ідэалагічных рубрык найбольш забойнай стала рубрыка "Выхаванне культуры патрэбнасцей". Паколькі лозунг "Ад кожнага па здольнасцях - кожнаму па патрэбнасцях" вось-вось - сярэдзіна ж семідзесятых гадоў! - абяцаў матэрыялізавацца, а гэта азначала, шго дастатак пальецца суцэльным патокам, то, зразумела, настаўнікі як байцы ідэалагічнага фронту закасвалі рукавы, каб юная змена ўцяміла сёе-тое пра культуру патрэбнасцей. ("Настаўніцкая газета", 20 студзеня 2000 г., № 7). Руск.: От каждого - по способностям, каждому - по труду (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 353). АД11А ЛАСТАЎКА ВЯСНЫ НЕ РОБІЦЬ = rp.'Eva Ssv KOIVEI TT|V avoif,r| (лац. Una hirundo non efficit ver) - афарызм з трактата "Нікамахава этыка" ("'НОіка Ыікоцахеіа" 334-322 да н. э.) старажытнагрэчаскага філосафа і вучонага Арыстоцеля (384-322 да н. э.): "Жыццё - гэта дзейнасць душы і ўчынкі..., абавязак жа кожнага добрапрыстойнага чалавека жыць добра ў маральным сэнсе...; калі ўсё гэта так, то чалавечае шчасце заключаецца ў дзейнасці душы адпаведна дабрадзейнасці.... Дададзім да гэтага: на працягу ўсяго жыцця. Адна ж ластаўка не робіць вясны, як і адзін цёплы дзень; таксама ж ні за адзін дзень, ні за кароткі час не робяцца добрапрыстойнымі і шчаслівымі" (I, 6, 15-20). Першапачаткова паходзіць з народнай прыказкі, выкарыстанай у адной з баек паўлегендарнага старажытнагрэчаскага байкапісца Эзопа (VI ст. да н. э.), сюжэт якой быў пакладзены ў аснову шырока вядомай байкі "Мот и ласточка" (1818) рускага байкапісца І.А. Крылова (1769-1844): "Какой-то молодец, В наследство получа богатое именье, Пустился в мотовство и при большом раденье Спустил всё чисто; наконец, С одною шубой он остался, И то лишь для того, что было то зимой - Так он морозов побоялся. Но, Ласточку увидя, малый мой И шубу промотал. Ведь это все, чай, знают, Что ласточки к нам прилетают Перед весной: Так в шубе, думал он, нет нужды никакой: ... Догадки малого умны; Да только он забыл пословицу в народе: Что ласточка одна не делает весны. И подлинно: опять отколь взялись морозы,... От стужи малого прошибли слёзы, И Ласточку свою, предтечу теплых дней, Он видит на снегу замёрзшую. Тут к ней, Дрожа, насилу мог он вымолвить сквозь зубы: «Проклятая! сгубила ты себя; А, понадеясь на тебя, И я теперь не во-время без шубы!»". □ Гаворыцца, калі адзінкавы факт, нязначны выпадак не з 'яуляюцца падставай для аб'ектыўнай ацэнкі рэчаіснасці, еысновы. Ш [Патап:] — Кінь, Андрэй, не рабі глупства. Прыхавай сваю злосць на потым. Буры ты не падымеш. Не гарачыцеся, хлопцы! I не кідайцеся ў вір галавой, не падумаўшы
Дадатковыя словы
абектыўнай
8 👁