добрай навукай на ўсё жыццё... (Ідзе да трыбуны.) Напэўна, я не перанёс бы такой ганьбы, калі б не адчуваў, што побач са мной капектыў, які заўсёды дапаможа. (Канчаткова ўвайшоўшы ў ролю прамоўцы.) Таварышы! У нашым цудоўным сацыялістычным грамадстве дзейнічае выдатны закон — усе за аднаго і адзін за ўсіх. Чалавек чалавеку друг, таварыш, брат! Дык няўжо ж вы не працягнеце руку дапамогі свайму другу, таварышу і брату? (М. Матукоўскі. Амністыя). Параўн.: Усе за аднаго і адзін за ўсіх (Шкраба, Шкраба 1987: 233); Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (Тлумачальны слоўнік 1996: 677); Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго або Усе за аднаго і адзін за ўсіх (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002:41). Руск.: Один за всех и все за одного (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 339-340). АД КОЖНАГА ПА ЗДОЛЬНАСЦЯХ, КОЖНАМУ ПА ЯГО ЗАПАТРАБАВАІШЯХ (ПАТРЭБНАСЦЯХ, ПРАЦЫ) = руск. От КаЖДОГО - ПО способностям, каждому - по его труду - афарызм з артыкула 12 Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1936 г., прыпісваецца савецкаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу, Генеральнаму сакратару Цэнтрапьнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (ЦК КІІСС, 1922-1953), старшыні Савета народных камісараў (Савета міністраў) СССР (1941-1953) І.В. Сталіну (Джугашвілі, 1879-1953). □ Гаворыцца часам з іроніяй або жартам, калі вызначаюць, што кому рабіць, ці размяркоўваюць матэрыяльную ўзнагароду за npauy. Ш [Аксіння (уздыхнула):] - Таварыш Сталін спытаўся, ці ведаю я, як будуць жыць людзі пры камунізме? Я перш замялася, а потым успомніла з прачытанага ў гісторыі йартыі, што нрынцыпам камунізма з'яўляецца: "Ад кожнага - па яго здольнасцях, кожнаму - па яго патрэбнасцях"; а ад сябе дадала, што пры камунізме чалавек чалавеку будзе друг. (I. Гурскі. Патрыёты). Ад кожнага - па здольнасцях, кожнаму - па запатрабаваннях. Існуе і такая схема пабудовы грамадства. Але чым большыя здольнасці, тым меншыя запатрабаванні, і наадварот. (А. Глобус. Творчасць). Абодва падаліся ў прадпрымальніцтва за свабодай, самастойнасцю творчасці і ўстапяваннем той інфраструктуры дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, без якой (яны ўпэўнены ў гэтым) мы ніколі не ліквідуем у нашай краіне засілле манаполій і ніколі не пабагацеем. Ці жадаюць самі пабагацець пры гэтым? Безумоўна. Я і пытання такога не задаю. Лічу яго некарэктным. Як і прымаю за аксіёму, што ў краіне, дзе няма багатых, - усе бедныя. Дарэчы, і марксісцкі пастулат сацыялізму — ад кожнага па здольнасці, кожнаму па яго працы - не абвяргае такое разумение. ("Магілёўская праўда", 14 лютага 1992 г., № 25). Сярод
Дадатковыя словы
зяўляецца
8 👁