АДЗІН ЗА ЎСІХ Т УСЕ ЗА АДНАГО = фр. TOUS рощ un, Utl pour tOUS афарызм 3 рамана "Тры мушкецёры" (1844) французскага пісьменніка Аляксандра Дзюма-бацькі (1802-1870), дэвіз галоўных герояў твора — верных і самаадцаных сяброў — Атоса, ГІартоса, Араміса і Д'Артаньяна = англ. One for all, all for one we gage - афарызм з паэмы Лукрэцыя" (1594) англійскага паэта і драматурга Уільяма Шэкспіра (1564-1616). Першапачаткова ўжываўся як народная прыказка, вядомая ў многіх еўрапейскіх мовах (англ. One for all, all for one, ням. Einer fur alle, alle fur einen i інш.). □ Прынцып у заем пай дапамогі і адказнасці. Ш Толькі, браткі, цвёрда стойце за сваё! Не бойцеся ніякіх пастрашак, кажыце начальству ўсё, як ёсць. Помніце: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго. (М. Гарэцкі. Чырвоныя ружы). Савецкі патрыятызм знаходзіць сваё надзвычай яркае праяўленне ў палітычна-маральнай еднасці народа. Перад тварам грознай небяспекі, якім з'явілася нашэсце гітлераўскіх захопнікаў, савецкі народ яшчэ цясней згуртаваўся вакол сваёй партыі. Мудрае народнае выслоўе: адзін за ўсіх і ўсе за аднаго - стала дэвізам нашых дзён. (II. Глебка. ГІаэзія барацьбы і перамогі). Смерць у акопах, смерць у царскіх казематах - вось што чакае нас. Дзе ж выйсце з гэтага тупіка? Станавіцеся ў рады рэвілюцыйнай арміі пад чырвоным сцягам Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай гіартыі! Адзін за ўсіх, усе за аднаго! Няхай жыве рэвалюцыйнае яднанне салдат і рабочых! (I. Шамякін. ГІершы генерал). [Зіна:] — Ен за тых не адказвае. [Валодзька:] - Адзін за ўсіх, і ўсе - за аднаго! Ён пайшоў служыць уладзе, якая такое дазваляе. А ўладу такую трэба ліквідаваць! Значыць, і яго ліквідаваць! Ен з фашысгамі заадно. А фашысты мучаюць людзей. Ну, то хай і ён паспытае таго ж. (А. Макаёнак. Трыбунал). Я ж прыду ў парк, і яны папытаюць - дзе Мечаны? А што я скажу хлопцам? Што-о-о-о? Проста агрызнуся? Ці схлусціць, сказаць, не бачыў... А мы ж такі закон прынялі, клятву далі - адзін за ўсіх і ўсе за аднаго, і не хлусіць ніколі адзін аднаму. Ніколі! (П. Місько. Хлопцы, чые вы будзеце...). *- Ат, і не гавары, - махнуў адчайна рукою Сакалоў. — Цяжка, браце ты мой, жыць, калі "адзін за ўсіх, а ўсе - на аднаго"... - Як гэта разумець? - асцярожна ўдакладніў я. (Вожык", 1982 г., № 10). Прэзідэнт збіў каманду гіа прынцыпу "адзін на ўсіх, усе на аднаго". (Свабода", 7 траўня 1996 г.). У с е з а АДНАГО і а д з ін з а ў с і х. [Прут:] - А калі мы можам зрабіць гэта [данесці праўду да народа]? Толькі тады, калі мы, як правільна казалі тут, будзем аб'яднаны, калі кожны з нас за сваёй спінаю будзе чуць падтрыманне сяброў, калі мы будзем, хлопцы, граць у адну дудку. Усе за аднаго і адзін за ўсіх! (Я. Колас. Забастоўшчыкі). [Салавейчык:] Нядобра я зрабіў, таварышы. Вельмі нядобра. Непрыгожа. Але я, таварышы, ўсё зразумеў і ўсвядоміў. I тое, што здарылася, будзе мне
Дадатковыя словы
абяднаны, дартаньяна, зявілася
7 👁