СЛОЎНІК А Ад в я л і к а гл д а СМЕШНАІ А Адзш КРОК = фр. Du sublime au ridicule il n'y a qu'un pas - афарызм Напалеона Банапарта (1769-1821), імператара Францыі (1804-1815), які ён сказаў у снежні 1812 г. падчас бегства яго арміі з Расіі, пра што згадваецца ў кнізе "Гісторыя пасольства ў Вялікае герцагства Варшаўскае" (1816) французскага дыпламата і публіцыста Дамініка Дюфура дэ Прадта (1759-1837) = фр. En general, le ridicule touche au sublime ('Увогуле, смешнае мяжуе з вялікім') - афарызм французскага гіісьменніка Жана-Франсуа Мармантэля (1723-1799). □ Важнае, істотпае нярэдка мяжуе ў жыцці з дробязным, нязначным. Гаворыцца, калі становішча каго-н. або чагон. нечакана і хутка змяняецца на супрацьлеглае. Ш - Я вось аб чым думаю, - супакоіўшыся крыху, сказала яна. - Тут жа вакол нас мусіць быць шляхта, а мо і досыць вяльможныя паны. Трэба знайсці новых знаёмых. — Так, так! Княгіня Друцкая і павятовая або засцянковая шляхта! Ну што ж, і Напалеон казаў, што ад вялікага да смешнага адзін крок... Урэшце, - дадаў, счакаўшы, князь, — як сабе хочаш: заводзь знаёмствы, склікай паноў, нагіаўпаноў, толькі я застануся ў баку ад гэтай мясцовай чэлядзі. (Я. Нёманскі. Драпежнікі). [Чыкілёнак:] - За два дні паспеў? Глядзі, хутка прыеду. Помні - ты ж у нас перадавік. Сам разумееш. Ад вялікага да смешнага адзін крок, - так, здаецца, нехта сказаў. Запомні! (I. Чыгрынаў. Дзівак з ганчарнай вуліцы). Смеху варта: ад вялікага да смешнага адзін крок, а смешнае да вялікага дацягнуцца не можа. (М. Коўзкі. Доля праўды). *[Грэнка {грозна)'.] - Кінь, Сымон, свае жарты. Нідзе ты без іх не можаш абысціся. Тут справа сур'ёзная, і да яе трэба адносіцца сур'ёзна. Не трэба камедыянцтва! [Гарнак:] - Вялікае і малое, трагічнае і смяхотнае поруч ходзяць. (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Люблю машыны... Мая мара! - летуценна сказала Марына. - Што ж, ад мары да рэчаіснасці цяпер адзін крок, - супакоіў яе Драгун. - Аднак мяне цікавіць больш не тое, што будзе, а тое, што ёсць. (У. Дамашэвіч. Камень з гары). Параўн.: Ад вялікага да смешнага адзін крок (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 39). Руск.: От великого до смешного один шаг (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 252; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 351), Один шаг [от великого до смешного] (Ашукин, Ашукина
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

quun, сурёзна, сурёзная
9 👁