Старонка 21
◀ / 165 ▶
добрай навукай на ўсё жыццё... (Ідзе да трыбуны.) Напэўна, я не перанёс бы такой ганьбы, калі б не адчуваў, што побач са мной калектыў, які заўсёды дапаможа. (Канчаткова ўвайшоўшы ў ролю прамоўцы.) Таварышы! У нашым цудоўным сацыялістычным грамадстве дзейнічае выдатны закон – усе за аднаго і адзін за ўсіх. Чалавек чалавеку друг, таварыш, брат! Дык няўжо ж вы не працягнеце руку дапамогі свайму другу, таварышу і брату? (М. Матукоўскі. Амністыя). Параўн.: Усе за аднаго і адзін за ўсіх (Шкраба, Шкраба 1987: 233); Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго (Тлумачальны слоўнік 1996: 677); Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго або Усе за аднаго і адзін за ўсіх (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 41). Руск.: Один за всех и все за одного (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 339–340). АД КОЖНАГА ПА ЗДОЛЬНАСЦЯХ, КОЖНАМУ ПА <ЯГО> ЗАПАТРАБАВАННЯХ (ПАТРЭБНАСЦЯХ, ПРАЦЫ) ⇐ руск. От каждого – по способностям, каждому – по его труду – афарызм з артыкула 12 Канстытуцыі Саюза Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік 1936 г., прыпісваецца савецкаму дзяржаўнаму і палітычнаму дзеячу, Генеральнаму сакратару Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (ЦК КПСС, 1922–1953), старшыні Савета народных камісараў (Савета міністраў) СССР (1941–1953) І.В. Сталіну (Джугашвілі, 1879–1953). □ Гаворыцца часам з іроніяй або жартам, калі вызначаюць, што каму рабіць, ці размяркоўваюць матэрыяльную ўзнагароду за працу. 🕮 [Аксіння (уздыхнула):] – Таварыш Сталін спытаўся, ці ведаю я, як будуць жыць людзі пры камунізме? Я перш замялася, а потым успомніла з прачытанага ў гісторыі партыі, што прынцыпам камунізма з'яўляецца: "Ад кожнага – па яго здольнасцях, кожнаму – па яго патрэбнасцях"; а ад сябе дадала, што пры камунізме чалавек чалавеку будзе друг. (І. Гурскі. Патрыёты). Ад кожнага – па здольнасцях, кожнаму – па запатрабаваннях. Існуе і такая схема пабудовы грамадства. Але чым большыя здольнасці, тым меншыя запатрабаванні, і наадварот. (А. Глобус. Творчасць). Абодва падаліся ў прадпрымальніцтва за свабодай, самастойнасцю творчасці і ўсталяваннем той інфраструктуры дробных і сярэдніх прадпрыемстваў, без якой (яны ўпэўнены ў гэтым) мы ніколі не ліквідуем у нашай краіне засілле манаполій і ніколі не пабагацеем. Ці жадаюць самі пабагацець пры гэтым? Безумоўна. Я і пытання такога не задаю. Лічу яго некарэктным. Як і прымаю за аксіёму, што ў краіне, дзе няма багатых, – усе бедныя. Дарэчы, і марксісцкі пастулат сацыялізму – ад кожнага па здольнасці, кожнаму па яго працы – не абвяргае такое разуменне. ("Магілёўская праўда", 14 лютага 1992 г., № 25). Сярод
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 165 ▶