С і т у а т ы ў н а я х а р а к т а р ы с т ы к а крылатага афарызма — гэта тлумачэнне: дзе, калі, у дачыненні да чаго ці каго, пры якіх умовах, з якой мэтай і да т. п. ён звычайна ўжываецца. Апісанне тыповай сітуацыі ўжывання крылатага афарызма пачынаецца са слоў "Гаворыцца, калі... "■ Параўн.: В о з ь м е м с я з а ру к і, с я б р ь і = руск. Возьмемся за руки, друзья, Чтоб не пропасть поодиночке - афарыстычны рэфрэн з аўтарскай пест "Союз друзей" (1967) на музыку і словы рускага савецкага паэта, пісьменніка і барда Б.Ш. Акуджавы (1924-1997): "Поднявший меч на наш союз Достоин будет худшей кары, И я за жизнь его тогда Не дам и ломаной гитары. Как вожделенно жаждет век Нащупать брешь у нас в цепочке... Возьмемся за руки, друзья, Чтоб не пропасть поодиночке". □ Гаворыцца, калі заклікаюць да сяброўства, яднання тых, хто мае агульныя інтарэсы, перакананні, сімпатыі і г. д. Э к с п р э с і ў н а - а ц э н а ч н а я х а р а к т а ры с т ы к а ўключаецца ў тлумачэнне сітуацыі ўжывання крылатых афарызмаў і прызначана дыферэнцыраваць іх семантыку паводле наяўнасці адценняў адабральнасці, асуджальнасці, жартоўнасці, іранічнасці і г. д. Параўн.: Б а г а т ы я та к с а м а пл а ч у ць = ісп. "Los rigos tambien Horan" афарыстычная назва мексіканскага тэлевізійнага серыяла (1979), вельмі папулярнага ў Беларусі ў 1990-я гг. □ / заможныя людзі не пазбаўленыя пакут ад таго, чаго нельга пазбавіцца за грошы: кахання, невылечпых хвароб, смерці і г. д. Гаворыцца звычайна з іроніяй або жартам, калі хто-н. б агаты ці ўплывовы вымушаны цярпліва зносіць нейкія непрыемнасці. Нейтральныя па сваёй экспрэсіўна-ацэначнай прыналежнасці крылатыя афарызмы ніяк не адзначаюцца. Ілюстрацыйны матэрыял Сэнсавы змест крылатага афарызма, яго сітуатыўная і экспрэсіўнаацэначная характарыстыкі, спосабы рэалізацыі ў кантэксце ілюструюцца ў слоўніку цытатамі з мастацкіх твораў беларускіх пісьменнікаў і з перыядычных выданняў. Ілюстрацыйны матэрыял падаецца паводле тых нормаў беларускага правапісу, якія выкарыстаны ў першакрыніцах. Кожная цытата з мастацкай літаратуры суправаджаецца ўказаннем прозвішча аўтара і назвы твора, а з перыядычнага друку - назвы газеты ці часопіса, даты (нумара) і года выдання. Параўн.: Л а в і ц е міг у д а чы = руск. Ловите миг удачи - афарызм з оперы "Пиковая дама" (1890) рускага кампазітара П.І. Чайкоўскага (1840-1893), лібрэта да якой напісаў яго брат М.1. Чайкоўскі (1850-1916), паводле
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁