Тлумачэнне значэння, сітуатыўная і экспрэсіўнаацэначная характарыстыкі крылатых афарызмаў Крылатыя афарызмы тлумачацца (семантызуюцца) ў слоўніку забяспечваюцца лагічнай характарыстыкай свайго прамога або пераноснага значэння, а таксама сітуатыўнай і экспрэсіўна-ацэначнай характарыстыкай. Т л у м а ч э н н е з н а ч э н н я крылатых афарызмаў робіцца ў выглядзе разгорнутага апісання таго паняцця або той сітуацыі, якія азначаюцца загаловачнай адзінкай. Гэты элемент слоўнікавага артыкула набывае асаблівую значнасць у тых выпадках, калі значэнне крылатага афарызма не вынікае з сумы значэнняў яго лексічных камианентаў. Параўн.: ГЛЯДЗІ Ў к о р а н ь! руск. Смотри в корень! - афарызм з твора "Мысли и афоризмы" (1854) рускага паэта і пісьменніка Казьмы Пруткова (A.M. Жамчужнікава, 1821-1908; JI.M. Жамчужнікава, 1828— 1912; А.К. Талстога, 1817-1875). □ Унікай у сутнасць з 'нвы, вывучай яе больш глыбока, больш уважліва. У выпадках, калі крылаты афарызм мае некалькі значэнняў, усе яны падаюцца разам і раздзяляюцца коскай з кроикай. ГІараўн.: К р о п л я КАМЕНЬ КРЫШЫЦЬ (т о ч ы ц ь) лац. Gutta cavat lapidёm - афарызм з кнігі вершаў "Лісты з Понта" ("Epistulae ex Ponto" 9 - каля 18) старажытнарымскага паэта Публія Авідзія Назона (43 да н. э. - каля 18): "Двойчы ўжо трэцяе лета я знаходжуся на кімерыйскіх берагах, сярод апранутых у звярыныя скуры гетаў. Ці параўнаеш ты, дарагі Альбінаван, якія-небудзь камяні, якое-небудзь жапеза з маёй цвёрдасцю? Кропля крышыць камень, кольца зношваецца ад выкарыстання, і сціраецца пад націскам зямлі крывы нарог. Усё, акрамя мяне, знішчае ўсёпаглынальны час: сама смерць марудзіць, пераможаная маёй цвёрдасцю" (IV, 10, 5: "Hie mihi Ci'mmerio bis tertia ducitur aestas Litore pellitos inter agёnda Getas. Ecquos tii silices, ecquod, carissime, ferrum Duritiae confers, Albinovane, meae? Giitta cavat lapidem, consmnitur anulus usu, Atteritiir pressa vomer aduncus humo. Tempus edax igitur praeter nos omnia perdit: Cessat duritia mors quoque victa mea"). Першапачаткова паходзіць з фрагмента эпічнай паэмы "Персідская вайна" ("І І£р(;іка") старажытнагрэчаскага паэта Харыла (V ст. да н. э.): "Кропля вады крышыць скалу, калі падае часта" (11). □ Цярпенне, настойлівасць, упартасць каго-н. дапамагаюць яму шмат чаго дасягнуць; працяглае ўздзеяпне на каго-н. ці што-н. можа яго істомна змяніць або нават знішчыць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

cimmerio, камйанентаў
7 👁