solent dicere vox populi, vox Dei, cum tumultuositas vulgi semper insat i i a e proxima sit"). Першапачаткова паходзіць з блізкіх па сэнсу выслоўяў, дзе голас народа абагаўляецца, у эпічнай паэме Іліяда" гл. II, 94), што прыпісваецца легендарнаму старажытнагрэчаскаму паэту Гамеру (VIII ст. да н. э.), паэме "Турботы і дні" О'Еруа каі 'Нцераі", гл. 763 і наст.) старажытнагрэчаскага паэта Гесіода (каля 700 да н. э.), а таксама анталогіі "Узоры майстэрства аратараў і рытараў" ("Oratorum et rhetorum sententiae divisiones colores" каля 35) старажытнарымскага рытара і пісьменніка Луцыя Анея Сенекі Старэйшага (каля 55 да н. э. - каля 40 н. э.): "Свяшчэнная мова народа" (Controversiae", I, 1, 10: "Sacra populi lingua est"). Жыві I жыць ДАВАЙ ДРУГім руск. Живи и жить давай другим афарызм з верша "На рождение царицы Гремиславы" (1798) рускага паэта і дзяржаўнага дзеяча Г.Р. Дзяржавіна (1743-1816): "Живи и жить давай другим, Но только не на счет другого; Всегда доволен будь своим, Не трогай ничего чужого; Вот правило, стезя прямая Для счастья каждого и всех". Першапачаткова паходзіць з народнай прыказкі, якая сустракаецца ў многіх еўрапейскіх народаў (англ. Live and let live, нем. Leben und Leben lassen, фр. II faut que tout le monde vive або Vivons et laissons vivre les autres, іт. Vive e lascia viver i інш.). Х о ч аш МІРУ, РЫХТУЙСЯ ДА вл й ны = лац. Si vis pacem, para bellum - афарызм з трактата "Аб ваеннай справе" ("Epitoma rei militaris" 390-410) старажытнарымскага ваеннага гісторыка і тэарэтыка Публія Флавія Вягецыя Рэната (IV-V ст.): "Такім чынам, хто жадае міру, хай рыхтуецца да вайны; хто жадае перамогі, хай старанна рыхтуе воінаў; хто жадае дасягнуць шчаслівага канца, хай вядзе вайну, абапіраючыся на ваеннае мастацтва і веды, а не на выпадак" (Liber III, Prologus: "Igitur qui desiderat pacem, praeparet bellum; qui uictoriam cupit, milites inbuat diligenter; qui secundos optat euentus, dimicet arte, non casu"). Першапачаткова паходзіць з блізкага па сэнсу выслоўя з рытарычнага твора "Філіпікі (Прамовы супраць Марка Антонія)" (Philippics" 44 да н. э.) старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Калі мы жадаем карыстацца мірам, даводзіцца ваяваць" (Philippica VII, VI, 19: "Si расе frui volumus, bellum gerendum est"). Таксама з жыццяпісу старажытнагрэчаскага палкаводца і палітычнага дзеяча Эпамінонда (418-362 да н. э.) у трактаце "Аб выдатных палкаводцах іншаземных народаў" ("De excellentibus ducibus exterarum gentium") старажытнарымскага гісторыка Карнелія Непата (каля 100 - каля 25 гг. да н. э.): "Мір ствараецца вайной" (Epaminondas, 5, 4: "Paritur pax bello
Дадатковыя словы
оеруа
7 👁