партыі Савецкага Саюза (ЦК КПСС, 1966-1982) JI.I. Брэжнева (19061982) з прамовы на XXVI з'ездзе КПСС 23 лютага 1981 г., дэмагагічны лозунг часоў застою" (пачатак 1970-х - першая палова 1980-х гг.) у СССР (1922-1991). □ Гаворыцца часам іранічна, калі иеабходна маігсімальна скараціць выдаткі на што-н.; увогуле пра рацыянальную гаспадарку. Ш Піянерскі пакой залівала красавіцкае сонца. I піянерважатая Каця пад плакатам "Эканоміка павінна быць эканомнай!" завабна падкручвапа пальцам свае беленькія кудзеркі. Па яе шчоках мяккай чырванню разлівапася прынесенае з-за расчырваненага акна мілоснымі сонечнымі промнямі веснавое цяпло. (Г. Багданава. Тройка за сонца). Руск.: Экономика должна быть экономной (Душенко 1997: 51; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 557). Э р а р э ху м а н ум э с т. Гл. Ча л а в е к у ў л а с ц і в а па м ы л я ц ц а. Я Я ЧАЛАВЕК I ЛІЧУ, ШТО ШШТО ЧАЛАВЕЧАЕ МНЕ НЕ ЧУЖОЕ г: лац. Homo sum, humani nihil a me alienum puto - афарызм з камедыі "Сам сябе кат" (Heautontimorumenos" 163 да н. э.) старажытнарымскага паэта i камедыёграфа Публія Тэрэнцыя Афра (каля 190-159 да н. э.): "[Менадэм:] Хрэмет, няўжо ў цябе застаецца столькі вольнага часу ад сваіх уласных спрау, што гы ўмешваешся ў чужыя, якія цябе ніяк не датычаць? [Хрэмет:] Я чалавек: лічу, што нішто чалавечае мне не чужое" (I, 1, 25: "[Menedemus:] Chremes, tantumn(e) ab гё tua (e)st otf tibi, Alien(a) ut cures ea quae nihil ad t(e) attinent? [Chremes:] Homo sum: humani nihil a me alienum puto"). □ Гаворыцца як апраўданне тых ці іншых чалавечых слабасцяў. Ш Я хачу, каб яны [вучні] зразумелі, што пісьменнікі таксама жывыя людзі са сваімі слабасцямі і, наадварот, з жывою душою. Як кажуць, нішто чалавечае ім не чужое. (У. Міхно. Адзін дзень у школе). Ёсць шмат і іншага, на чым даволі падрабязна спыняецца А. Вярцінскі. Бо дыпламаты - гэта жывыя людзі, і ім усё, як кажуць, чалавечае не чужое. (Б. Сачанка. Папаўненне беларускай амерыканіяны). Дома - "мамчын сынок", жыву з маці. За парогам - самастойны, упэўнены ў сабе. Без дрэнных звычак у будзённыя дні. У святы - нішто чалавечае мне не чужое. (Маладосць", 2000 г., № 12). *Ту-а-лет - як французскі выгук вялікай сацыяльнай эвалюцыі - неяк слаба прабіваўся ў лясісгую Беларусь. 3 усіх гіершасных патрэбаў тутэйшага чалавека над ім вісела і цяжэла, уважатася за галоўнае адна - патрэба працы. Лёзунг "нішто чалавечае..." ўвасабляўся ў самай куртатай форме: дамы з усіх туалетаў часьцей патрабавалі ватоўку і боты, туалетнае мыла пэрыядычна было дэфіцытам, туачетная папера нейкі час прадавалася па сьпісах - толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзе
9 👁