I зноў, як і чатыры гады таму ў Атланце, Карстэн выратоўвае нацыянальную каманду Беларусі ад адсутнасці ў яе скарбонцы золата [залатога медаля Алімпіяды]. "Шукайце жанчыну!" Бо інакш ніякага б золата ў нас так і не было б. Ды і акрамя таго ёсць і яшчэ адна падстава ганарыцца - не так і шмат у свеце двухразовых алімпійскіх чэмпіёнаў, а тым больш у веславанні. ("Наша свабода", 2000 г., № 61). "Чаму рынкавая прапаганда даходзіць толькі да паловы пенсіянэраў і маладых людзей ва ўзросьце 24 гадоў?" Як кажуць швайцарцы ў Давосе: "Шэршэ ля фам". "Сярод прыгожай паловы на 30 % менш прыхільніц рынкавай эканомікі І больш аматарак плянавай эканомікі". I гэта пры тым, што "амаль у два разы менш жанчын цікавяцца эканомікай увогуле". (Навінкі", 2001 г., № 2). *Не шукайце жанчыну, бо яна вас ашукае. (Пагоня", 2000 г., № 6). Руск.: Ищите женщину (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 152), Ищите женщину! (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 207-208). ІІІЧАСЛІВЫЯ НА ЧАС УВАГІ НЕ ЗВЯРТАЮЦЬ (СЧАСТЛИВЫЕ ЧАСОВ НЕ н а б л ю д а ю т) = руск. Счастливые часов не наблюдают - афарызм з камедыі "Горе от ума" (1822-1824) рускага дзяржаўнага дзеяча, паэта і драматурга А.С. Грыбаедава (1795-1829): "[Лиза:] - Смотрите на часы, взгляните-ка в окно: Валит народ по улицам давно, А в доме стук, ходьба, метут и убирают. [Софья:] - Счастливые часов не наблюдают" (1,3). □ Гаворыцца, калі хто-н. закаханы, у добрым настроі і г. д. не заўважае хуткага бегу часу, а таксама жартам, калі хто-н. не звяртае ўвагі на час, у каго-н. няма гадзінніка, ён паламаўся і г. д. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш "Счастливые часов не наблюдают...". Смешна і не зусім, можа, да месца, але менавіта гэты афарызм прыгадаўся на выстаўцы старых гадзіннікаў у Дзяржаўным мастацкім музеі Беларусі. Мо таму, што разглядаючы гэтыя дзівосныя рэчы, сапраўды не заўважаеш, як ляціць час... ("Літаратура і мастацтва", 1978 г., № 9). *- Ты будзь шчаслівы, - сказаў майстар, які дрэнна адрамантаваў гадзіннік, - а шчаслівыя на гадзіны не звяртаюць увагі. (Вожык", 1971 г., №9). Руск.: Счастливые часов не наблюдают (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 336; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 485). Ш эр ш э л я фам! Гл. Ш ук ай ц е ж анчы ну! Э ЭКАНОМІКА ПАВІННА БЫЦЬ ЭКАНОМНАЙ руск. Экономика должна быть экономной - афарызм савецкага дзяржаўнага і палітычнага дзеяча, Генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
13 👁