для вэтэранаў. Даступнасьць прыбіральні робіць чалавека лёгкім і свабодным. Недаступнасьць — ператварае задавальненьне патрэбаў у экзэкуцыю патрэбамі... Таму многіх вязьняў і затрыманых пазбаўляюць туалету. У куце кожнай турэмнай камэры стаяла і стаіць - як сымбаль бруду, пакутаў і прыніжэньня - параша. Беларускія аўтобусы, што коцяць дарогамі Эўропы, па-ранейшаму спыняюцца ў лясках, каб пасажырам схадзіць да ветру. "Платны туалет" застаецца страшным пудзілам. На берасьцейскім памежжы туалеты ў цягнікох зачыняюцца на некалькі гадзінаў. Далей - залежыць, у які бок паедзеце. Там, дзе церпяць, сьмярдзіць парашай. Там, дзе паўсюль туалеты, лунае дух свабоды. (А. Ціхановіч. Туалет). Нішто ЧАЛАВЕЧАЕ н е ч у ж о е ча л а в е к у. Лічу ЯШЧЭ неабходным закрануць толькі некалькі інтымна-лірычных і, асабліва, пейзажных вершаў, дзе на першы погляд чалавечы воблік цяжка і заўважыць. Мы ўсе і досыць часта любім паўтараць, што савецкаму чалавеку нішто жывое і чалавечае не чужое. Між тым у творчасці мы аб гэтым забываемся. (П. Глебка. Аб нашай паэзіі і аб новых вершах Петруся Броўкі). Параун.: Нішто чалавечае мне (ім /' інш.) не чужое (Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 291-292). Руск.: Я человек, и ничто человеческое мне не чуждо (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 399; Берков, Мокиенко, Шулежкова
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
11 👁