Старонка 125
◀ / 165 ▶
Еўропы (дачкі фінікійскага цара Агенора), якую Юпітар, пераўтварыўшыся ў вялікага быка, пераправіў праз мора на сваёй магутнай спіне на выспу Крыт, дзе прыняў выгляд прыгожага юнака і авалодаў ёй, пасля чаго яна нарадзіла яму Міноса – легендарнага цара Крыта, пра якога згадваецца ў эпічных паэмах "Іліяда" ("Ἰλιάς") і "Адысея" ("Ὀδύσσεια"), што прыпісваюцца легендарнаму старажытнагрэчаскаму паэту Гамеру (VIII ст. да н. э.). □ Што могуць дазволіць сабе адны (звычайна ўладары), тое забаронена ці небяспечна для іншых. 🕮 Заядлы палеміст і праціўнік Германіі Баравік сумеўся. Паазіраўся, як хто слухае, а пасля пачаў ратавацца: – Можа, у вашых словах ёсць і рэзон, але я ўсё роўна супраць любога хаўрусу з тэўтонамі. Па-першае, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. А па-другое, хаўрусу шукае тут, у Мінску, пан Скураны са сваіх, панскіх, пазіцый. Я, сацыяліст, не хачу нюхацца з буржуа! (Г. Далідовіч. Свой дом). *[Радзівіл:] – Цяпер патрэбна больш абачлівасці. Пастарайся падружыцца з навакольнай шляхтай. Ведай... што дазволена, Юпітэру, тое... [Юрага:] – Помню, помню... тое не дазволена валу. (І. Чыгрынаў. ...Зайграй, хлопча малы). На арэне я ўбачыў жывое пацвярджэнне выслоўю: што дадзена Юпітэру, тое не дадзена быку. Толькі быку была дадзена і сіла, і прыгажосць, і грацыёзнасць. (А. Глобус. Карыда). Руск.: Что позволено Юпитеру, то не позволено быку або Что дозволено Юпитеру, то не дозволено быку (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 547–548). ШТО МАЕМ – НЕ ШАНУЕМ, А ЯК СТРАЦІМ – ПЛАЧАМ ⇐ руск. Что имеем, не храним; потерявши, плачем – афарызм з твора "Мысли и афоризмы" (1854) рускага паэта і пісьменніка Казьмы Пруткова (А.М. Жамчужнікава, 1821–1908; Л.М. Жамчужнікава, 1828–1912; А.К. Талстога, 1817–1875). Першапачаткова паходзіць з афарыстычнай назвы вадэвіля (1843) рускага драматурга С.П. Салаўёва (?). □ Гаворыцца пра страту каго-н. ці чаго-н. 🕮 Ён успомніў сустрэчу з Марынай у лесе, яе просьбу астацца ў брыгадзе. Каляда абвінаваціў сябе, што так здарылася. Яму чамусьці прыгадалася прыказка: "Што маем – не шануем, а як страцім – плачам". (І. Гурскі. У агні). Як тут не прыгадаць прымаўку: што маем не шануем, страцім – плачам. Непадробнымі слязьмі аплаквае сваю каханую Базыль, перажывае Янка. ("Наша слова", 1999 г., № 42). Ён даруе сваім былым жонкам, і яны яму няхай даруюць. Як у той прымаўцы: што маем – не шануем, а як страцім – плачам. ("Звязда", 9 снежня 2000 г.). *– Ну, што ж – нармальная запіска. – Каму нармальная, а каму і не. Цяпер мне круці мазгамі, шукай другую сястру. – Банальная ісціна: што маем – не цэнім, губляем – шкадуем. А галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 165 ▶