фіктыўныя ці авантурныя - "безь мяне мяне жанілі". Бываюць шлюбы ўзаемажаданыя і шчасьлівыя, нясчасныя, прымусовыя, няроўныя і нават трагічныя. Кштаптам таго, што гвалтам навязваюць чужыя аблудысваты нашай маладой цнатлівай нявесьце зь перастарэлым ды невылечна-распутным і хранічна-нецьвярозым суседам-жаніхом, які ўжо даўно ні на што ня варты са сваім шматлікім пярэстым гарэмам, але ж да чужога і маладзейшага ўсё яшчэ агідна ласы. I калі даць веры, што шлюбы вершацца на нябёсах, дык крый нас Божа ад гэткага шлюбу, за якім ужо і не хаваючыся паўстае бессаромна-пажадлівае мурло суседзкага браку, ад якога, як ведама, калі і нараджаецца нехта, дык адно нямоглыя і недаўгавечныя байструкі. (Р. Сітніца. Шлюб). Руск.: Браки заключаются (устраиваются, совершаются) на небесах (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 53-54). ШЛЯХ У ПЕКЛА ВЫСЛАНЫ ДОБРЫМІ HAMEPAMI = ЭНГЛ. Hell is full of good meanings and wishings ('Пекла п о ў н ае добрымі намерамі і пажаданнямі') - афарызм з рамана "Ламермурская нявеста" (1819) англійскага пісьменніка Вальтэра Скота (1771-1832) = англ. Hell is paved with good intentions" ('Пекла вымашчана добрымі намерамі') — афарызм англійскага пісьменніка Сэмюэла Джонсана (1709-1784), які ў 1775 г. сказаў, іііт о аўтарам гэтых слоў з'яўляецца англійскі багаслоў Джорж Герберт (7-1632). □ Не ўсе добрыя намеры пераўтвараюцца ў сапраўды добрыя справы. Гаворыцца часта з неадабрэннем або з іроніяй, кшіі нешта добрае скопчылася вельмі дрэнна, а таксама жартам, калі хто-н. што-н. шчыра абяцае. Ш I ўсё ж меў рацыю Дантэ, калі казаў, што шлях у пекла высланы добрымі намерамі. Кінастужка Тутэйшыя" будзе нагадваць школьны дапаможнік, зроблены на тройку", а на прыкладзе гэтага дапаможніка на працягу бліжэйшых 20-30 гадоў настаўнікі беларускай літаратуры будуць тлумачыць школьнікам, якія не любяць кнігі, а любяць тэлевізар, што Янка Купала-геній. ("Літаратура і мастацтва", 1993 г., № 12). Руск.: Благими (добрыми) намерениями ад вымощен (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 28; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 45-46, 144), Путь в ад вымощен (выстлан) благими намерениями (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 416). Што ДАЗВОЛЕІІА ЮШ ТЭРУ, ТОЕ НЕ ДАЗВОЛЕНА БЫКУ С= лац. Quod licet Jovi, non licet bovi - афарызм склаўся на аснове абагульнення зместу міфаў пра Юпітара, вярхоўнага бога ў старажытнарымскім пантэоне (што адпавядаў старажытнагрэчаскаму Зеўсу), паводле якіх ён часта з'яўляўся людзям у выглядзе быка, напрыклад, у міфе пра выкраданне
Дадатковыя словы
зяўляецца, зяўляўся
10 👁