Еўропы (дачкі фінікійскага цара Агенора), якую Юпітар, пераўтварыўшыся ў вялікага быка, пераправіў праз мора на сваёй магутнай спіне на выспу Крыт, дзе прыняў выгляд прыгожага юнака і авалодаў ёй, пасля чаго яна нарадзіла яму Міноса - легендарнага цара Крыта, пра якога згадваецца ў эпічных паэмах Іліяда" ('Шас;") і Адысея" ('Обжгоеіа"), што прыпісваюцца легендарнаму старажытнагрэчаскаму паэту Гамеру (VIII ст. да н. э.). О Што могуць дазволіць сабе адны (звычайна ўладары), тое забаронена ці небяспечна для іншых. Ш Заядлы палеміст і праціўнік Германіі Баравік сумеўся. Паазіраўся, як хто слухае, а пасля пачаў ратавацца: - Можа, у вашых словах ёсць і рэзон, але я ўсё роўна супраць любога хаўрусу з т эў то н а м і. Па-першае, што дазволена Юпітэру, тое не дазволена быку. А па-другое, хаўрусу шукае тут, у Мінску, пан Скураны са сваіх, панскіх, пазіцый. Я, сацыяліст, не хачу нюхацца з буржуа! (Г. Далідовіч. Свой дом). *[Радзівіл:] - Цянер патрэбна больш абачлівасці. Пастарайся падружыцца з навакольнай шляхтай. Ведай... што дазволена, Юпітэру, тое... [Юрага:] - Помню, помню... тое не дазволена валу. (I. Чыгрынаў....Зайграй, хлопча малы). На арэне я ўбачыў жывое пацвярджэнне выслоўю: што дадзена Юпітэру, тое не дадзена быку. Толькі быку была дадзена і сіла, і прыгажосць, і грацыёзнасць. (А. Глобус. Карыда). Руск.: Что позволено Юпитеру, то не позволено быку або Что дозволено Юпитеру, то не дозволено быку (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 547-548). Ш ТО МАЕМ - КІЕ ШАНУЕМ, А ЯК СТРАЦІМ - ПЛАЧАМ руСК. Что имеем, не храним; потерявши, плачем - афарызм з твора "Мысли и афоризмы" (1854) рускага паэта і пісьменніка Казьмы Пруткова (А.М. Жамчужнікава, 1821-1908; Л.М. Жамчужнікава, 1828-1912; А.К. Талстога, 1817-1875). Першапачаткова паходзіць з афарыстычнай назвы вадэвІля (1843) рускага драматурга С.П. Салаўёва (?). □ Гаворыцца пра страту каго-н. ці чаго-н. Ш Ён успомніў сустрэчу з Марынай у лесе, яе просьбу астацца ў брыгадзе. Каляда абвінаваціў сябе, што так здарылася. Яму чамусьці прыгадалася прыказка: "Што маем - не шануем, а як страцім плачам". (I. Гурскі. У агні). Як тут не прыгадаць прымаўку: што маем не шануем, страцім — плачам. Непадробнымі слязьмі аплаквае сваю каханую Базьшь, перажывае Янка. ("Наша слова", 1999 г., № 42). Ён даруе сваім былым жонкам, і яны яму няхай даруюць. Як у той прымаўцы: што маем не шануем, а як страцім плачам. (Звязда", 9 снежня 2000 г.). *- Ну, што ж - нармальная запіска. - Каму нармальная, а каму і не. Цяпер мне круці мазгамі, шукай другую сястру. Банальная ісціна: што маем - не цэнім, губляем - шкадуем. А галаву
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁