Параўн.: Час - добры (лепшы, найлепшы) доктар (лекар) (Шкраба, Шкраба 1987: 260-261), Час - вялікі (добры, найлепшы, самы лепшы) доктар (лекар) (Лепешаў, Якалцэвіч [1996J 2002: 428). Руск.: Время врачует раны або Время - лучший врач (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 61), Время - великий лекарь (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 95). Ч а с - гр ош ы. Гл. Ч а с - гэтл грошы (Т а йм із м а ш). Ч а с - г э т а гр о шы (Т а йм і з ма н і) = англ. T im e is m oney афарызм з кнігі "Парада маладому купцу" (1748) амерыканскага дзяржаўнага дзеяча і вучонага Бенджамена Франкліна (1706-1790). □ Гаворыцца, калі марудзіць иявыгадна. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш [Дабрыян (глядзіць на гадзіннік):] — Час - гэта грошы. Так, здаецца, у вас гавораць? (К. Крапіва. Брама неўміручасці). [Калатухін:] - Мае правіла - рашыўшы, лезці да мэты любым спосабам! "Тайм із мані", - кажуць англічане. Час - грошы. Будзем дзейнічаць! (1. Мележ. Дні нараджэння). [Пётр:] - Ён уначы з ружжом ходзіць. [Арнольд:] - Я думаў з бомбаю. (Падаў рэзкі сігнал гадзіннік на руцэ ў Арнольда.) Тэхніка нагадвае, што час - грошы. [Ніна Карпаўна:] - ГІяць мінут - і снеданне гатова. Чарка, скварка і бульбачка з гурочкам ды цыбуляю. (Г. Марчук. Каханне маё нешчаслівае). Вось у машыне трэба што часам падладзіць, падмазаць, - каб хутчэй было, таксама падмаж. Ці, скажам, розныя там тэхагляды, ці правілы дзе парушыў... Час грошы... Ёсць, канечне, сярод нашага брата, таксіста, такія чысценькія": і павязе на край свету, і рэшту капеечка ў капеечку аддасць. Дык яны і маюць так на так... А так на так толькі на самазвале працаваць. (Вожык", 1971 г., № 11). На стаянцы таксі: "Час - грошы". ("Літаратура і мастацтва", 1980 г., № 2). Адзін замежнік, калі ў яго пацікавіліся, чым ён займаецца ў святы, патлумачыў: "Для мяне свяга выкарыстаць дзень адпачынку на тое, каб палепшыць сваю справу". Гэта быў Генры Форд, заснавапьнік вядомай аўтамабільнай кампаніі, які пачынаў шлях да поспеху з таго, што ў выхадныя дні збіраў у майстэрні сваё асабістае аўто. Аксіёма: толькі там, дзе зразумелі, што час - гэта грошы, жывуць добра. (Свабода", 26 красавіка 1996 г.). Час - грошы. [Назва артыкула]. ("Наша свабода", 29 сакавіка 2002 г.). Руск.: Время - деньги (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 61; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 95-96). Ч а с леч ы ц ь. Гл. Ча с - в я л ік і (д о б р ы, л е п ш ы, н а й л е п ш ы, с а мы л е п ш ы) д о к т ар (j ie k a p
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁