правы Баравік, але і левы Жылуновіч пратэставаў супраць нас на Трэцім Усерасійскім з'ездзе, абвінавачваў Мяснікова і мяне, Савецкую ўладу ва ўзурпатарстве, глухаце да нацыянальных пачуццяў беларускага народа. Але найлепшы лекар — час. Жылуновіч, Чарвякоў і іншыя петраградскія беларусы хутка перапакутавалі сваю крыўду, не адцураліся ад Савецкай улады. I яна адказала сваім жэстам. Як бачыце, СНК РСФСР спецыяльным дэкрэтам утварыў Беларускі нацыянальны камісарыят на чале з Чарвяковым, дае яму немалыя функцыя - гэта значыць цэнтр павышае ўвагу да вас, беларусаў. Я пакуль што не ведаю добра, у што выльецца гэтая ўвага, але бачу ясна: пра вас думае Ленін, вамі займаецца Сталін... (Г. Далідовіч. Свой дом). Не-не, мабыць, адышла трохі [Волька] пасля Апанасавай смерці. Час - добры лекар. Страта бацькі, потым мацеры паступова ирытуплялася. (Л. Арабей. Халодны май). Час - вялікі лекар. Вылечыў ён і мяне. Пакрысе забылася першае маё аднабаковае каханне. (М. ГІянкрат. Вясновыя напевы). Пастарэла [Варвара], сталі зваць яе на хрысціны. Яна варыла кашу, бласлаўляла народжанага і залічвала яго ў свае ўнукі. Унукаў у яе было многа. Усіх яна помніла, кожным цікавілася. - Ды і гэта ж увечары трэба, на сон, ды снатворнага даць, д ад ала яна. - Я так сама ўмею, - сказала Кацярына. - Ты ж некалі і мне шаптала? - Бо трэба было, дак і шаптала. I крычала на цябе, і шаптала. А памог табе час. Час - добры доктар. (Н. Маеўская. Пажар). *Жаль... Быццам нечым вас працінае — імкліва і непрыкметна. Дождж, здаецца, у сэрцы, і бліскавіца мільгае ў нервах разгубленай вашай душы, у заўсёды свежых драпінах памяці, што не загояцца ўжо ніколі, бо не лекар ім і сам час - адно заціхае ў ix боль на якую хвіліну, што падаруе нам лёс... (А. Асташонак. Фарбы душы). У аптэцы: "Лепшае лякарства — час", [рубрыка "Запісы дзеда Міхеда"]. ("Літаратура і мастацтва", 1980 г., № 2). Раней на прыхільнікаў Дэмакратычнай платформы ў КПСС тупапі нагамі і стукапі па стале кулакамі. А зараз партыйныя кіраўнікі, якія многія гады бессаромна хлусілі 18 мільёнам камуністаў, і вокам не міргмуўшы, выдаюць ідэі Дэмакратычнай платформы за свае. I вось яшчэ што. Многім з радавых камуністаў, хто выйшаў з КПСС, прыклеілі ярлык - пярэваратні". Самы лепшы суддзя - час. Дык хто ж зараз пярэварацень? ("Магілёўская праўда", 18 снежня 1991 г.). Ч а с л е ч ы ц ь. Кажуць: час лечыць усе раны, забываюцца болі фізічныя, пакуты душэўныя. Не, я не забыў. Нічога. Тых бясонных начэй, болю ад думак, што там, у горадзе, у турэмных мурах, б'юць, паляць агнём хлопчыка, дзіця. (I. Шамякін. Снежныя зімы). Час усё лечыць: выліце сваю душу, і вам стане лягчэй. (Навінкі", 2001 г., № 1). *Пасля інцыдэнту ў майстэрні. Вольга доўга, мусіць, з паўгода, не жыла з ГІалякоўскім, але час, як любяць казаць баналісты, загаіў раны. (А. Глобус. Трохкутнік
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюць, зездзе
10 👁