ідэальны спосаб узаемаадносін у грамадстве. Ш - Яму напляваць на людзей! Ды што яму людзі, калі і сям'я — нішто! — распаляў сябс гнеўнымі тырадамі Сташэвіч. - Чытаў? Чалавек чалавеку друг, таварыш і брат, - сказаў Сердзіч. (ГІ. Місько. Белы камень). [Салавейчык:] Таварышы! У нашым цудоўным сацыялістычным грамадстве дзейнічае выдатны закон - усе за аднаго і адзін за ўсіх. Чалавек чалавеку друг, таварыш, брат! Дык няўжо ж вы не ирацягнеце руку дапамогі свайму другу, таварышу і брату? (М. Матукоўскі. Амністыя). *Аптымізм Максіма Танка мае сваёй крыніцай аптымізм народа, яго сілу і еднасць. Чалавек чалавеку брат. Вось той дэвіз, пад якім яднаюцца працоўныя людзі ў адну сям'ю. (П. Глебка. Мастацкая літаратура Заходняй Беларусі). Называецца лічба, скажам, 2731 чалавек. I, можа, якраз гэты апошні, што вытыркнуўся з круглай лічбы, перашкаджаючы закруглению, таксама твой сябар, таварыш, брат. (Я. Брыль. Вячэрняе). Руск.: Человек человеку - друг, товарищ и брат (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 376; Душенко 1997: 299), Человек человеку - друг , товарищ и брат (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 539). Ч а с - в я л і к і (д о б р ы, л е і і ш ы, н а й л е п ш ы, с а мы л е п ш ы) ДОКТАР (ЛЕКАР) = гр. О xpovoq аласгц eotiv оругц (рарцакоу (або О каіро; Eivai yiarpoq) - афарызм з фрагмента невядомай камедыі сгаражытнагрэчаскага паэта і камедыёграфа Менандра (каля 340 - каля 290 да н. э.): "Так, час - лекар усіх неиазбежных бед, Ён і за тваё лячэнне возьмецца" (Аяоалаоцапка", 652, 1-2). Паўтараецца ў аўтабіяграфічным творы Споведзь" (Confessiones" каля 397-398) старажытнарымскага філосафа і багаслова Аўгусціна Аўрэлія (354-430): "Сёння, Божа, гэто ўжо мінула, і час загаіў маю рану" (IV, 5, 10: "Et nunc, domine, iam ilia transierunt, et tempore lenitum est vulnus meum"). □ 3 часам звычайна знікаюць боль, роспач, крыўда і г. д. Ш Трэба лячыць нервы. Самы лепшы доктар - час! (Я. Колас. Дзённікі). Час - найлепшы доктар чалавеку. Ён уціхамірыць хоць які боль. (К. Чорны, Вялікае сэрца). Час - найлепшы доктар, каб залячыць смутак аб дарагім і выдатным чалавеку. (К. Чорны. Аб Э. Самуйлёнку). [Галіна Аркадзьеўна:] - Скажыце, сапраўды быў выпадак, што яна парвала фота? [Кандрат:] - А вы падумалі, што 1на паклёп узвяла на маці? [Галіна Аркадзьеўна:] - Як гэта дзіка! I вы даравалі? [Кандрат:] - Гэта было даўно, гадоў дзевяць назад. [Галіна Аркадзьеўна:] - А цяпер? Як вы думаеце цяпер можна дараваць такую слабасць" ці нельга? [Кандрат:] - Кажуць, час лепшы лекар усіх хвароб. (I. Шамякін. Не верце цішыні). Ландар на хвіліну замаўчаў, а пасля прадоўжыў: - Вы ўсе, у тым ліку і сацыялісты, балюча перажываеце разгон вашага снежаньскага з'езда. Не толькі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зезда, сямю, сямя
9 👁