чалавек, калі яго не ведаць" (И, 4, 88: "Sed tamen me Numqu(am) hodi(e) induces ut tibi cred(am) hoc argent(um) ignoto. Lupus est hom(o) homini, non homo, quom qualis sit non novit"). □ Людзі варожа ставяцца адзін да аднаго ў змаганні за свае інтарэсы; ад людзей не варта чакаць нічога добрага; у чалавека часам пераважаюць жывёльныя інстынкты. Ш Пралетарыят жа, як клас, не толькі прыйшоў на змену папярэдняму класу, а прыйшоўшы на гістарычную дзейнасць, ён кладзе канец крываваму падзелу чалавецтва на класы, а значыцца, і назаўсёды знішчае старую, як свет, мудрасць: "чалавек чалавеку воўк". (К. Чорны. Пра сваю п'есу). Чаму я павінен чакаць, пакуль яно прыйдзе, а не змагацца з ім на далёкіх подступах? Калі мы будзем абыякавымі да ўсяго кепскага, што ёсць у нас і побач з намі, то чым мы адрозніваемся ад таго чалавека, які жыве ў грамадстве, дзе чалавек чалавеку - воўк? Нічым! (У. Дамашэвіч. Асеннім вечарам). 3 пачуццём крыўды чытаю пра тое, якім клопатам і павагай акружаны інвапіды ў тых жа капіталістычных краінах, дзе, як нам унушалі дзесяцігоддзямі, "чалавек чалавеку воўк". I вось гэтыя ваўкі" пераабсталявалі грамадскі транспарт такім чынам, каб чалавек на мыліцах ці ў інваліднай калясцы мог лёгка трапіць у тыя ж аўтобус ці метро. ("Літаратура і мастацтва", 2 лютага 1996 г., № 5). Мая бабуля дагэтуль, завіхаючыся паблізку, замыкае дзьверы "на гулячку", як кажуць у нас, то бок "на галінку". Яна вешае галінку на клямку, што мае азначаць: дзьверы зачынены звонку, у хате няма нікога, не заходзьце. Гэта ўжо пасьля нас навучылі вайсковаму прынцыпу "Чалавек чалавеку воўк". ("Наша ніва", 22 сакавіка 1996 г., № 3). Масква трэці Рым! Ёсьць такі памылковы выраз. Калі б я не гуляў па Рыме, можа і паверыў бы, а так магу засьведчыць: расейская сталіца вельмі не падобная да італійскай. Калі ўсё ж пашукаць падабенства, дык можна знайсьці яго ў паводзінах масквічоў, што жывуць па старажытнарымскай формуле: чалавек чалавеку - воўк. Ты прылятаеш у складзе дэлегацыі зь Лёндана ў Шэрамецьева. I ніводзін з калегаў не пацікавіцца, як будзеш выбірацца з аэрапорту. Кожны сам за сябе. ("Наша ніва", 2000 г., № 51). Параўн.: Чалавек чалавеку воўк (Шкраба, Шкраба 1987: 259). Руск.: Человек человеку волк (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 376; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 539). Ч а л а в е к ча л а в е к у др у г, т а в а р ы ш, б р ат с = руск. Человек человеку - друг, товарищ и брат - афарызм з Праграмы Камуністычнай партыі Савецкага Саюза (КПСС), прынятай на XXII з'ездзе КПСС у 1961 г., адзін з дэмагагічных прынцыпаў сацыялістычнага грамадства. □ Формула гуманных адносін і ўзаемнай павагі паміж людзьмі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зездзе, песу
9 👁