Царквы Св. Іероніма Стрыдонскага (347-420): "Зрабіць памылку ўласціва чалавеку" ("Epistolae LVII", 19) лац. Errare humanum est афарызм з анталогіі "Узоры майстэрства аратараў і рытараў" ("Oratorum et rhetorum sententiae divisiones colores" каля 35) старажытнарымскага рытара i пісьменніка Луцыя Анея Сенекі Старэйшага (каля 55 да н. э. каля 40 н. э.): "Памыляцца — чалавечая ўласцівасць" (Controversiae", 4, 3) = лац. Cujusvis hominis est errere - афарызм з адной з йрамоў Філіпікі" (Philippicae" 44-43 да н. э.) старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Кожнаму чалавеку ўласціва памыляцца, але нікому, акрамя дурня - упарціцца ў памылцы" (XII, 2, 5: "Cujusvis hominis est errere, nullius, nisi insipientis in errore perseverare"). Першапачаткова паходзіць з Элегій" ('ЕХеуеіаі" V ст. да н. э.), якія прыпісваюцца старажытнагрэчаскаму паэту Феагніду Мегарскаму (VI ст. да н. э.), дзе заўважаецца, што захаванне сяброўскіх адносін з кім-н. немагчыма, калі крыўдзіцца на памылкі сяброў, бо "памылкі непазбежныя сярод смяротных" (327 і наст.). Параўн. блізкія па сэнсу выслоўі ў фрагменце адной з невядомых камедый (Алоояаацатіка" гл. 680) старажытнагрэчаскага паэта і камедыёграфа Менандра (каля 340 - каля 290 да н. э.), трагедыі Іпаліт" (Іяот6Ад)то;", гл. 615) старажытнагрэчаскага паэта і драматурга Еўрыпіда (каля 480 — 406 да н. э.), трагедыі Антыгона" (Avnyovri", гл. 1024) старажытнагрэчаскага паэта i драматурга Сафокла (каля 496 - 406 да н. э.). □ Гаворыцца як апраўданне чалавечых памылак. Ужываецца таксама на мове арыгінала. Ш "Людзям уласціва памыляцца, - прамовіў Полазаў. Я таксама памыліўся, калі даў празмерна высокую ацэнку вашым творам. Так што забірайце ix, як кажуць, з Богам. I лепш паспрабуйце свае сілы ў публіцыстычным жанры. Фельетончыкі пішыце, напрыклад". ("Літаратура і мастацтва", 2000 г., № 45). Ч а л а в е к МОЖА ПАМЫЛЯЦЦА. [Размысловіч {выходзіць з-за стала):\ - Я не хацеў стаць саўдзельнікам Зубрыч у арганізацыі судовага працэсу, які, мякка кажучы, насіў антыграмадскі характар! I калі я памыліўся, то errare humanum est чалавек можа памыляцца... [Навіцкі (выходзіць з раўнавагі):] — Кожны чалавек можа памыляцца, але ніхто, акрамя дурня, не настойвае на памылцы. (А. Петрашкевіч. Трывога). Руск.: Человеку свойственно ошибаться (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 376; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 538-539). Ч а л а в е к ча л а в е к у - воўк = лац. Homo homini lupus est афарызм з камедыі Аслы" (Asinaria") старажытнарымскага паэта i камедыёграфа Ціта Макцыя Плаўта (каля 250 - 184 да н. э.): "Але мяне ты Не пераканаеш аддаць, цябе не ведаючы, грошы. Воўк чалавеку
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
9 👁