чалавек як "мера ўсіх рэчаў" (Пратагор), як неад'емная часціна жыцця і пункт адліку сусветнай гісторыі, прысутнічае і ў "Вечы славянскіх балад", і ў "Крыле цішыні". ("Літаратура і мастацтва", 1978 г., № 2). Руск.: Человек есть мера всех вещей (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 536). Ч а л а в е к ж ы в ё л а (з в е р) = фр. "La Bete humaine" афарыстычная назва рамана (1889) з цыкла Ругон-Макары" (1871-1893) французскага пісьменніка Эміля Заля (1840-1902). □ Чалавек не пазбаўлены жывёльных інстынктаў. Ш Усмешлівая парачка схавалася за бурачковай занавескаю, пакінуўшы мяне любавацца высокім белым крэслам. Давялося пайсці далей і разглядаць штучны тавар. Заапарк у чырвоным, пурпуровым, бэзавым, ліловым святле. Людзі жывёлы. Жывёлы - людзі. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). *Выбралі ва ўсесаюзнае праўленне. 422 - за", супраць" - 5. I вось непрыемна думаю пра гэтых пяць галасоў... Ды што ўсё гэта азначае ў параўнанні з тым, што прыемна было гіазнаёміцца з Траяпольскім, Круціліным, Бондаравым, што вельмі прыемна было прачытаць "Ракавы корпус" Салжаніцына?! Складаная жывёліна - чалавек. (Я. Брыль. Свае старонкі). [Аліна:] — Ніводная жывёліна спірт ужываць не будзе. [Буслай:] - Чалавек - не жывёла, дарагуша... У яго ў гэтым кацялку (паляпаў па голове) думкі розныя. (А. Дудараў. Парог). - Чаго ты пужаешся? Нібыта я - раз'ятраны звяруга? - голас у Сунічніка быў нізкі, грудны, але не хрыплаваты, як у курцоў, а мяккі, акторскі. Такі голас выклікае поўны давер, і вельмі прыдаецца дактарам, святарам і ўсім тым, хто абавязаны суцяшаць прыніжаных і пакрыўджаных. - Чапавек горшы за драпежнага звера, - пакпіла маладзічка. (А. Глобус. Сунічнік). Руск.: человек-зверь (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 375; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 536). Ч а л а в е к - мер а ў с іх рэч а ў. Гл. Ч а л а в е к - г э т а ме р а ў с іх РЭЧАЎ. Ч а л а в е к м о ж а п а м ы л я ц ц а. Гл. Ч а л а в е к у ў л а с ц ів а ПАМЫЛЯЦЦА. Ч а л а в е к у ў л а с ц і в а па м ы л я ц ц а (Э р а р э ху м а н ум э с т) лац. Errasse humanum est - афарызм з твора Лісты" (Epistolae") старажытнарымскага багаслова, перакладчыка і пісьменніка, стваральніка кананічнага тэкста Св. Пісання на лацінскай мове Вульгата" (Vulgata"), аднаго з заснавальнікаў (айцоў) Заходняй Хрысціянскай
Дадатковыя словы
неадемная, разятраны
10 👁