дружна. [Назва артыкула]. ("Наша ніва", 22 сакавіка 1996 г., № 3). Адно можна сказаць дакладна: прэзідэнт — не той чалавек, які калі-небудзь "прызнае свае памылкі" альбо хаця б скажа: "Хлопцы, давайце жыць дружна". (Свабода", 24 верасня 1996 г., № 72). *Напачатку ідэя стварэння Смяшарыкаў" была дастаткова простай: ёсць персанажы круглай формы, якія жывуць дружна. Як сцвярджае мастацкі кіраўнік праекта Смяшарыкі" Анатоль Прохараў, ідэя недалёкая ад знакамітага ката Леапольда, аднак на справе усё аказалася больш складаным. ("Насгаўніцкая газета", 16 кастрычніка 2008 г., № 130). Руск.: Ребята, давайте жить дружно! (Душенко 1997: 378; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 425). Хочлш МІРУ, р ы х т у й с я ДА в а й ны = лац. Si vis pacem, para bellum - афарызм з трактата "Аб ваеннай справе" ("Epitoma rei militaris" 390-410) старажытнарымскага ваеннага гісторыка і тэарэтыка Публія Флавія Вягецыя Рэната (IV-V ст.): "Такім чынам, хто жадае міру, хай рыхтуецца да вайны; хто жадае перамогі, хай старанна рыхтуе воінаў; хто жадае дасягнуць шчаслівага канца, хай вядзе вайну, абапіраючыся на ваеннае мастацтва і веды, а не на выпадак" (Liber III, Prologus: "Igitur qui desiderat pacem, praeparet bellum; qui uictoriam cupit, milites inbuat diligenter; qui secundos optat euentus, dimicet arte, non casu"). Першапачаткова паходзіць з блізкага па сэнсу выслоўя з рытарычнага твора "Філіпікі (Прамовы супраць Марка Антонія)" (Philippics" 44 да н. э.) старажытнарымскага палітычнага дзеяча, аратара і пісьменніка Марка Тулія Цыцэрона (106-43 да н. э.): "Калі мы жадаем карыстацца мірам, даводзіцца ваяваць" (Philippica VII, VI, 19: "Si pace frui volumus, bellum gerendum est"). Таксама з жыццяпісу старажытнагрэчаскага палкаводца і палітычнага дзеяча Эпамінонда (418-362 да н. э.) у трактаце "Аб выдатных палкаводцах іншаземных народаў" ("De excellentibus ducibus exterarum gentium") старажытнарымскага гісторыка Карнелія Непата (каля 100 - каля 25 гг. да н. э.): "Мір ствараецца вайной" (Epaminondas, 5, 4: "Paritur pax bello"). □ Гаворыцца як апраўданне мШтарызацыі дзяржаўнай знешняй і ўнутранай палітыкі, распальвання варожых адносін, недаверу да каго-н. ці чаго-н. Ш Не будзем жа, таварышы, закрываць вочы на тое, што ворагі міру яшчэ існуюць. I я не хачу паўтараць старога выказвання: "Хочаш міру - рыхтуйся да вайны". Мы заняты менавіта справаю міру. ("Літаратура і мастацтва", 1975 г., № 9). *Не цяжка ўявіць, як урачыста была пастаўлена кропка вайне апошнім выстралам воіна-пераможцы, каб на зямлі пасля гэтага працягвалася толькі мірнае наступление яго Айчыны пад лозунгам "Хочаш міру змагайся за палітыку міру". ("Літаратура і мастацтва", 1975 г
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
8 👁