ф Ф а к ты - рэч у н а р т а я (у и л р т а я рэч) = англ. Facts are stubborn things - афарызм з перакладзенага ў 1749 г. на англійскую мову рамана "Гісторыя Жыль Блаза" (1715-1735) французскага пісьменніка Алена Рэнэ Лесажа (1668-1747). Першапачаткова паходзіць з англійскай народнай прыказкі. □ Аб'ектыўны факт нельга абвергнуць. Ш У надземных руках, - здзекаваўся ГІясецкі. - Камісар ва ўсёй форме. 1 трэба ж быць такой неасцярожнай. Цяпер не выкруцішся. Кажуць: факты - упартая рэч. Што гэта ў вас? Дайце сюды! (I. Гурскі. Лясныя салдаты). [Ракітны:] Думаю, что добра [усё скончыцца]. Як жа іначай? Праўда, версія, што вы дапусцілі памылку ці нават злачынства, некаторым паказалася верагоднай. Асабліва шэф напірае на гэта. Але факты - рэч упартая. (К. Крапіва. На вастрыі). Калі перадача адбудзецца, зойдуць тры чалавекі, прад'явяць свае дакументы, і... Мой начальнік, вядома, абурыцца, назаве гэта шантажом, паклёпам, але... Факты, як кажуць, рэч упартая, і, прыпёрты імі да сцяны, ён ва ўсім прызнаецца, спадзеючыся на змякчэнне прысуду. (Б. Сачанка. Трэцяе вока). - За ўсе тыя факты, што прыведзены ў карэспандэнцыі, я гатовы адказваць галавой. - Мне вельмі падабаецца твая самаўпэўненасць, але ж гэта толькі словы, а дзе ж факты, якія б сведчылі, што ты маеш рацыю? Факты, як вядома, рэч упартая. (Р. Сабаленка. Юнацтва у дарозе). *— Запомні раз і назаўсёды, таварыш Баркоўскі, — усхвалявана адказаў Ярошка і пальцамі адкінуў костачку на лічыльніках. - Улік праўду любіць - раз! - Адкінуў ён другую костачку. - Лічбы - упартая рэч, а яны вось што кажуць - два! (П. Броўка Калі зліваюцца рэкі). Параўн.: Факты - рэч упартая (Шкраба, Шкраба 1987: 238; Лепешаў 1999: 80-81; Лепешаў, Якалцэвіч [1996] 2002: 395), Факты -упартая рэч (Тлумачапьны слоўнік 1996: 691). Руск.: Факты - упрямая вещь (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 358; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 519). X Хлоицы, ДАВАЙЦЕ жыць д р у ж н а = руск. Ребята, давайте жить дружно! - афарызм з шматсерыйнага мультфільма "Приключения кота Леопольда" (1975-1987) рускага савецкага рэжысёра А.І. Рэзнікава (нар. 1940) і мастака В.М. Назарука (нар. 1941) па сцэнарыю рускага савецкага пісьменніка-сатырыка і сцэнарыста A.I. Хайта (1938-2000). □ Трэба пазбягацъ канфліктаў. Гаворыцца звычайна жартам, калі заклікаюць каго-н. да прымірэння, дабразычлівасці, схіляюць да кампрамісаў і г. д. Ш Толькі б не было вайны, альбо Давайце жыць
Дадатковыя словы
абектыўны, прадявяць
8 👁