прыціснула да зямлі. Усё цячэ, усё мяняецца... Маёр Плешчавеня ляжаў у зямлянцы, цяжка, з хрыпам дыхаў, кроў залівала кіцель. Ён толькі што апрытомнеў і не памятаў, як яго раніла. (М. Лупсякоў. Пераправа). [Фелікс (глядзіць на Ванду)'.] — Гэта тая самая Ванда? (Паказвае рукой, якая яна была маленькая.) [Антэк:] — Тая самая. [Фелікс:] — У якой ты калісьці яшчэ грыбы адабраў? [Антэк:] - I за што быў заслужана пакараны. [Тарас:] - Пропаведдзю? [Антэк:] - Тады Фелікс аддаваў перавагу іншым метадам выхавання. (Паказвае кулакі.) [Тарас (кпіць):] — Фелікс, няўжо? [Фелікс:] - Усё цячэ, усё мяняецца. (В. Зуб. Юнацтва рыцара). Мы пачалі разбіраць кампазіцыю карціны італьянскага маньерыста Перуджына "Ператварэнне Саўла ў Паўла", зробленую паводле біблейскага сюжэта: Бог скінуў з каня воіна Саўла, і той ператварыўся ў казанніка апостала Паўла. Незаўважна з біблейскіх цытагаў мы саслізнулі на лірыку. Маньерызм вельмі коўзкі - усё цячэ, усё мяняецца, саслізгвае, скажаецца, выпадае з рук. (А. Глобус. Маркоўны агонь). Я паружавеў ад першага блізкага спаткання з немаладой амстэрдамскай жанчынай туманных паводзін. А потым была разгубленасць. Нібыта мяне падманулі, замест сапраўднага чалавека паказалі акторку, якая выконвае ролю цацкі. Толькі ўсё мяняецца, забываецца і згладжваецца вельмі хутка, калі ты ў Амстэрдаме і навокап усё паўсапраўднае і крывое, як руль у ровара. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). *Але яна моцна памылілася, бо таго дасведчання, што прынеслі ёй два-тры дні добрага надвор'я, было вельмі мала, каб цвяроза і разумна глядзець на жыццё і надалей. На свеце вечнага няма нічога. Жыццё мяняецца. Адна яго форма змяняе другую, і так бесперастанку - такі ўжо закон жыцця. (Я. Колас. Страказа). - Чым цікава жыццё, - казаў адзін дуб, - дык гэта тым, што яно, хоць і ідзе па пэўных законах, але вечна змяняецца І разгортвае новыя старонкі. I колькі б ты ні жыў, ніколі не пасягнеш яго мнагалучнасці. (Я. Колас. Што яны страцілі). О, гэтая праклятая Богам каланіяльная вайна! Іспанцы захапілі Амстэрдам і амаль усё шаснаццатае стагоддзе рабавалі і ўціскалі вось такіх рудабровьгх прадаўцоў камбалы. Але свет плыве, свет мяняецца. Імперыі руйнуюцца. Пясок сочыцца праз пальцы. Вада точыць камень. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). Усё ў гэтым свеце мусіць развівацца, змяняцца. 3 таго часу мы [музычны калектыў Камерата"] выконваем толькі кампазіцыі, напісаныя намі, ніводнай чужой, з таго часу прыйшоў сапраўдны, вялікі поспех. ("Наша свабода", 2000 г., № 67). УСЁ ЦЯЧЭ I ЗМЯНЯЕЦЦА (м я н я е ц ц а). Усё цячэ і мяняецца, асабліва хутка змяняецца настрой. Быў кепскі, а стаў добры і вясёлы. (А. Глобус. Толькі не гавары маёй маме...). *Не жыццё вымяраецца часам, а час вымяраецца чалавечымі жыццямі, пакаленнямі, плямёнамі, народамі, нацыямі, культурамі
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворя
9 👁