увогуле ў сям'і. Ш - Зубы не загаворвай, ты лепш скажы, дзе быу, пытаюся я. — Памаўчы ды паслухай, — адказвае [муж] і зачытвае: — "Усе шчаслівыя сем'і падобны адна на адну, кожная нешчаслівая сям'я нешчаслівая па-свойму". Разумеет, як тут здорава сказана? (Вожык", 1972 г., № 6). *[1гар:] - Як гэта адбылося? [Бусурманаў:] - Узяла сынка і паляцела, да бацькі. Вып'ем! [Ігар:] - Я гарэлку... [Бусурманаў:] - А я алкаголік, так? [Ігар:] - Не, што вы! Але што прывяло да разрыву? [Бусурманаў:] - Па Талстому - усе шчаслівыя сем'і падобны адна на другую, усе нешчаслівыя... Я зразумеў іншае. (А. Дзялендзік. Гіпапатам). Эпіграф да п'есы быу выбраны - дакладней няма куды. Памятаеце вядомую думку Льва Мікалаевіча? "Кожная шчаслівая сям'я шчаслівая на свой лад. Усе няшчасныя сем'і падобныя адна на адну". Шмат што у п'есе тыповае, амаль да штампаў. ("Літаратура і мастацтва", 19 кастрычніка 2001 г., № 42). Руск.: Все счастливые семьи похожи друг на друга, каждая несчастливая семья несчастлива по-своему (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 418; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 103). Усё а б о ні ч о г а = англ. all or nothing - афарызм з п'есы Бранд" (1866) нарвежскага драматурга Генрыка Ібсена (1828—1906). □ Прынцып максімалііму. Ш У сутнасьці фундамэнталізму, поруч зь іншым, закладзена гатоўнасьць да гульні "ўсё альбо нічога". Хто першы саступіць, той прайграе. ("Наша ніва", 2001 г., № 5). Руск.: Все или ничего (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 99). УСЁ ЗМЯНЯЕЦЦА (МЯНЯЕЦЦЛ). Гл. УСЁ ЦЯЧЭ, УСЁ ЗМЯНЯЕЦЦА ( м я н я е ц ц а). УСЁ HOBAE - ГЭТА ДАЎНО (ДОБРА) ЗАБЫТАЕ СТАРОЕ = фр. И п'у a de nouveau que се qui est оиЬНё — афарызм з "Мемуараў Розы Бертэн" (1824), падробленых успамінаў мадысткі французскай каралевы МарыіАнтуанеты (1755-1793), які быў выказаны ў адносінах да падноўленага старога плацця каралевы. □ Г аворыцца часта з іроніяй, калі нешта паўтараецца, звычайна праз шмат часу. Ш — Мне штоноч сняцца марсіянкі. Яны падобныя на цябе. — Я ўжо чула пра гэта. Ты не арыгінальны. — А што ў гэтым свеце арыгінальнае? Мой бохан неяк сказаў адзіную разумную ісціну: усё новае — даўно забытае старое. (I. Шамякін. Сэрца на далоні). Усё новае — добра забытае старое. Слова асфальт" нашыя продкі ведалі яшчэ ў XII стагодзьдзі. Яно прыйшло з грэцкай мовы І тады означала ў прадметным сэнсе рэчыва, якое зьвязвае будаўнічы матэрыял. Тады слова асфальт" у нашай мове не прыжылося
Дадатковыя словы
выпем, песе, песы, семі, сямя, сямі
9 👁