радасці ў працы цяжкой Геркулеса, А не ўцехам кахання, пірам й Сардапанала багаццям" (X, 356: "Orandum (e)st ut sit mens san(a) in corpore sano. Fortem posc(e) animum, moptis terrore carentem, Qui spatium vit(ae) extrem(um) inter munera ponat Naturde, qui ferre quedt quos cumque labores, Nerciat irasd, cupiat nihil et potiores H6rculis aerumnas creddt saevosque labores Et Vener(e) et cern's et pluma Sdrdanapilli"). □ ФЫчнас i духоўнае ў чалавека павінна ўзаемадапаўняць адно другое, быць гарманічна ўраўнаважана (нярэдка жартам). Ш Працаваць ёсць над чым, але памятай: у здаровым толькі целе жыве здаровы дух. (Я. Колас. М.Ц. Лынькову). [Галон:] - А! Дзень добры, бацюшка! Лезце і вы купацца, вада ўжо цёплая, добра! У здаровым целе - здаровы дух... Хуххух-хух... (М. Гарэцкі. Гапон і Любачка). [Альховы (усміхаючыся)]: Фізкультура - здароўе чалавеку. [Смык (па-цыркавому некалькі разсу перакуліўся)]: - А як жа: у здаровым целе - здаровы дух. (I. Гурскі. Новы горад). - У здаровым целе - здаровы дух, - гаварыла яна [Лена] дамашнім. - Пасля трэніровак так добра працуецца. (Р. Няхай. Алёшкаатаман). Настаўнік таксама заўсміхаўся: - Ну што ж... Такі настрой мяне абнадзейвае. Як кажуць: у здаровым целе - здаровы дух. (М. Зарэмба. Сакрэт тэлепата). Нездарма кажуць, што ў здаровым целе - здаровы дух. Варта разгледзець гэтую ўзаемазалежнасць і ў адваротным парадку. Што і робяць педагогі і медыкі. ("Настаўніцкая газета", 20 снежня 2001 г.). *[Нікалаеў (выцірае слёзы смеху):] - Даўно ўжо так не смяяўся... У здаровым целе здоровы смех. (А. Петрашкевіч. Соль). Пачакалі, пакуль зачыняцца дзверы, і Мікульскі сказаў [Фядоры]: - А я і не ведаў, што ты яхіда. Усё падкатупваеш, падкалупваеш. А як самога хто - не любіш. Чаму не люблю? Абы не было звязана з членаўрадзіцельствам. У здаровым целе - здаровы смех. (П. Місько. Мора Герадота). У здаровым целе - здароўе дзвюх. [Рубрыка "Думкі ўголас"]. ("Літаратура і мастацтва", 1978 г., № 50). Дзень першага красавіка ў нас праходзіць пад дэвізам: "У здаровым целе - здаровы смех". Ці ж да работы тут? Іншы за ўвесь дзень нават не можа сесці за свой рабочы стол, таму што, акрамя свайго аддзела, трэба падкінуць хітрых жартаў-сюрпрызаў і суседзям. ("Літаратура і мастацтва", 1985 г., № 13). Прыемна яшчэ й тое, што Палац" [музычная група] выдаў выбранае ў першым, найлепшым складзе. Двух музыкаў зь яго ў групе ўжо няма, але ні пры адборы нумароў, ні пры галасаваньні, наколькі вядома, ніякіх разборак", як гэта часам здараецца пры разьдзяленьні разам нажытае музычнае маёмасьці, не было. Што сьведчыць: у здаровым арганізьме, апрача здаровай вагі, яшчэ і дух здаровы. А Хаменка зь Беляковым на здымку - дык наагул рэклямовы паказчык увасобленага ў жыцьцё здароўя, каб Палацу" яго яшчэ на доўгія гады хапіла. ("Наша ніва", 2001 г
Дадатковыя словы
cerns, разсў
10 👁