ца, калі няма іпшага на выбар, якрамя двух, з якіх трэба выбраць нешта адно. Ш [Грэнка:] — Мы ведаем, што многа настаўнікаў пасаджана ў астрогі і выслана ў Сібір. Але ці могуць гэтыя кары запалохаць нас? Ці могуць яны стрымаць бурлівыя крыніцы новага жыцця? Няхай не цешыць сябе стары лад тым, што дзевяты вал мінуў! Рэвалюцыя прыдушана, але не задушана. (Воплескі.) I мы, настаўнікі, цела ад цела і косць ад косці народа, павінны спытаць сябе: што ж нам рабіць? Да якога стану далучыцца нам? 3 кім нам ісці: з народам ці з тымі, хто ідзе супраць яго дамаганняў? Сябры! Трэцяе дарогі нам няма. I калі мы скажам: у нас ёсць свая справа ў школе, мы будзем несці святло ў цемру народа, а народ, асвечаны праз школу, сам вызначыць свой лёс, дык мы ўпадобімся страўсам, што хаваюць галовы ў пясок падчас небяспекі, і, выбраўшы такі шлях, мы адыдзем ад народа. Хістання тут не можа быць: або з народам, або супраць народа. (Я. Колас. Забастоўшчыкі). Руск.: Третьего не дано (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 498499). Т у б і о но т ту ы - з эт в з э к в э ш ч э н. Гл. Быць л б о (ц і) н і і б ы ц ь - ВОСЬ У ЧЫМ ПЫТАННЕ. У У вл й ны — НЕ ЖЛНОЧЫ т в ар руск. "У войны - не женское лицо" - афарыстычная назва кнігі дакументальных нарысаў (1984) беларускай савецкай пісьменніцы С.А. Алексіевіч (нар. 1948), якія напісаны на аснове апавяданняў жанчын, што ўдзельнічалі ў Вялікай Айчыннай вайне (1941-1945). □ На вайпе няма месца жанчыпам. Гаворыцца часам з іроніяй, калі работу мужчыны вымушана выконваць жанчына, якой гэта вельмі цяжка, а часта / не пад сілу. Ш *У беспрацоўя жаночы твар. [Назва артыкула]. (Звязда", 1999 г., № 84). Руск.: У войны - не женское лицо (Душенко 1997: 15; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 507). У ЗДАРОВЫМ ЦЕЛЕ - ЗДАРОВЫ ДУХ лац. Mens sana in corpore sano - афарызм з твора Сатыры" (Satires" каля 100-127) старажытнарымскага паэта Дэцыя Юнія Ювенала (каля 60 - каля 127): "Трэба маліць, каб розум цвярозы быў у целе здаровым. Бадзёрасці духу прасі, які не баіцца памерці, Які за дарунак багоў прымае канец свой смяротны, Які не баіцца цярнець перашкоды якія заўгодна, Духу, які і да гневу не схільны, не ведае й жарсцяў шалёных, Які перавагу аддаў
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
10 👁