перакладзены яшчэ ў тым стагоддзі на славянскую мову жыццёпіс у ста трох раздзелах даўняга палкаводца і ўладара Аляксандра Македонскага. - Кажуць, - прамовіў, - гэтая Александрия" была любімай кнігай Уладзіміра Манамаха, які марыў пра такую ўладу і славу, што былі ў таго Аляксандра, сына Піліпа II і славянкі. Потым, у сталыя гады, пачаў думаць інакш. Ладна, шмат зрабіў удалых паходаў, шмат меў перамог Аляксандр, зрабіў сваю дзяржаву самай вялікай у свеце, але, як толькі памёр, тут жа ўсё развалілася. Яго хвалілі і хваляць, ім, кажуць, захапляўся Чынгісхан, захапляецца Батыга, але ці лягчэй стала ад яго мітусні, прагі ўладарыць над усім светам многім краінам і людзям? Ці не жылі б яны багацей і шчаслівей, каб ён не паліў іхніх хацін, не затоптваў палёў і не забіваў бацькоў, мужоў і сыноў? Ці вось славуты Уладзімір Манамах - любімы герой князя Данілы і яго дворскага Андрэя. Прагнуў сам узвысіцца і Кіеў узвысіць над многімі землямі. Колькі дзеля гэтага праліў крыві - скажам, у тых жа блізкім нам Менску, Полацкай зямлі, нават не грэбаваў наводзіць на Полацк полаўцаў-куманаў... Ну й што? Толькі памёр - сабраная мячом яго Русь распалася, Кіеў захізнуў, а цяпер дык зусім у руінах ад Батыевай навалы... Адзін толькі Бог ведае, наколькі ўсе бліжэйшыя да нас землі былі б мацнейшыя і багацейшыя, каб кіеўскія князі, а таксама і іншыя, хто замышляў такое ж, столькі не руйнавалі і не рабавалі іх!... Вядома, як і цяпер кажа князь Даніла, грэба яднацца вераю, дружбай і сілай, адбіваць ворага, але колькі ўжо дабівацца таго яднання мячом і няволяй? - Як казаў мне Андрэйдворскі, - уздыхнуў Усяслаў, - так было, так і будзе. - I было, i будзе, зноў пахітаў галавой Ізяслаў. (Г. Далідовіч. Кліч роднага звона). Руск.: Так было, так будет (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 337; Душенко 1997: 17; Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 488). Т ак б ы л о, т а к б у д з е. Гл. Т а к бы ло, і т а к б у д зе. Т ак б ы л о, т а к і б у д зе. Гл. Т а к бы ло, і т а к б удзе. Т р эб а гл я д зе ць у к о р а н ь. Г л. Глядзі ў к о р а н ь! Т р э ц я е да р оп НЯМА с= лац. Tertium non datur - афарызм склаўся ў антычнай філасофіі ў межах фармальнай логікі і з'яўляецца фармулёўкай аднаго з чатырох законаў чалавечага мыслення - "закону аб выключэнні трэцяга", гіаводле якога, калі дадзена два дыяметральна супрацьлеглых меркавання, адно з якіх сцвярджае што-небудзь аб нечым (напрыклад, "Чалавек памірае"), а другое адмаўляе ("Чалавек не памірае"), то трэцяга суджэння ў такім выпадку быць не можа. □ Гаворыц
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяўляецца
10 👁