Астрашаб] з ім размову, каб сябра паспрабаваў золізіцца з рэдакцыян "Менскай газеты". Асабліва пачасціў свае прапановы, калі нарэшце ў Масея завяршылася паэтычная высілка прыстойнымі вершамі. Два з іх Астрашаб сам занёс у рэдакцыю, пасля пачаў заахвочваць аўтара, які пакуль адно круціў галавой, маўляў, служэнне музам не церпіць мітусні (I. Чыгрьшаў. He ўсе мы згінем). "Служенье муз не терпит суеты". Жорсткая кара спасцігае ўсіх, хто не ўмеў цаніць адпушчаны яму час, хто замест таго, каб "з цэлым народам гутарку весці", займаўся чым заўгодна, толькі не творчасцю. I выкапаныя для іншых ямы паглынаюць саміх далакопаў... (Б. Сачанка. Думкі ўроссып). Руск.: Служенье муз не терпит суеты (Ашукин, Ашукина [1955] 1987: 322), Служенье муз не терпит суеты. Прекрасное должно быть величаво (Берков, Мокиенко, Шулежкова 2000: 459). С л у ж е н ь е му з н е те р п ит с у е т ы. Гл. С л у ж эн н е м у зам не ЦЕРПІЦЬ МІТУСШ. Сон р о з у м у на р а д ж а е па ч в ар icn. El suefio de la razon produce monstruos - афарыстычная назва гравюры з серыі Капрычас" (1797— 1798) іспанскага мастака Франсіска Хасэ дэ Гойі (1746-1828), на якой паказаны чалавек, што спіць і бачыць страшныя сны, поўныя жахлівых пачвар. □ Жывёльпыя інстынкты чалавека заўжды бяруць верх, прыводзяцъ да непрадказальных вынікаў, калі яны не стрымліваюцца розумам. Ш Розум — пільны вартавы жыцьцёвага ладу. Сон розуму нараджае пачвар. Ен, розум, супастаўляе факты, параўноўвае зьявы, асэнсоўвае досьвед, праводзіць мяжу паміж праўдай і хлусьнёй, паміж рэальнымі рэчамі і хімэрамі, робіць высновы. (А. Вярцінскі. Розум). Тое, што іранічна называюць "свербам перайменаванняў", - гэта натуральнее жаданне мільёнаў людзей пазбавіцца ад псіхалагічнага ціску таго, што надакучыла, раздражняе, чаго няма ўжо сіл ні бачыць, ні чуць. "Сон розуму нараджае пачвар". Але слушна і тое, што розум, які прачнуўся, існаваць у акружэнні пачвар не хоча. ("Літаратура і мастацтва", 3 студзеня 1992 г.). *Як не адчуць смуроду, пушчанага з асьлінай дупы. які вырадкі называюць водарам? Як заснуць, як спаць, калі сон розуму нараджае, плодзіць, клануе монстраў? А самае кепскае, што бачыш на афортах Гоі, і тады і зараз, і ў іх і ў нас сьвятары забываюцца на Бога, гандлююць гарэлкаю і самі п'яніцы горкія. ("Наша ніва", 3 снежня 2001 г.). А можа Мікалай Гогаль сьпісваў свайго Сабакевіча з Гоі? Шукаць адказы і паралелі я кіруюся на выставу афортаў. Ці сапраўды Вій і героі Los Caprihos нараджаліся ў сонным розуме? ("Наша ніва", 3 снежня 2001 г). Руск.: Сон разума рождает чудовищ (Берков, Мокиенко, Шулежкова
Дадатковыя словы
зблізіцца, пяніцы
9 👁