ўдарыў булдавешкый. Касцюковічы. Пыдай мне булдавешку патоўч бульбу. Слаўнае Мсцісл. БУЛДОВЫЧКА, -i, ж. Утаўшчэнне, пупышка на дрэвах. На дрэвах булдовычкі ўжо пыспускаюцца. Маластоўка Краснап. БУЛДОУКА, -i, ж. Лілея вадзяная. Нарві мне булдовык жоўтых i белых. Зоры Чэрык. БУЛДЫРЬ, -я, м. 1. Бурбалка на вадзе. Пы вадзе йдуць булдырі — дождж зацяжны будзіць. Машавая Бялынкав. 2. Вадыр, пухір на деле ад апёку. Во ўлезь у крыпіву, абстрыкыйся, дык пойдуць na целе булдыры. Пірагова Мсцісл. 3. Бугор пескавы. Абклалі налогым i мой булдырь, a што зь яго карысьці, калі нішто на ём ні расьцець. Лещчынка Мсцісл. БУЛКА, -i, ж. [Булка], бохан, баханка хлеба. Бярі хлеба цэлую булку, бо хто ведаіць, колькі ты там будзіій, каб хапіла. Дубеец Касцюк. Мы зьелі арцельлю булку хлеба i другую пычалі. Арцёмаўка Міласл. БУЛТЫХ, оыкл. Бултых. Стаім мы ўсі на берьізі, a Мійіка бултых у ваду, чуць вытышчылі. Слаўнае Мсцісл. БУЛУЛАЙКА, -i, ж. Балалайка. Янка хырашо іграіць ны булулайкі. Бяседавічы Хоцім.* БУЛЫУКА, -i, ж. Вежа на царкве, купал. А ны гаре-горцы цэркыўка, || А на цэркыўцы булыўка, || А на булыўцы золыт крыж. 3 нар. песні, M. Г. 81. БУЛЫЧКА, -i, ж. Памянш. ад булка. Цётка пікла булкі i мне 'дну булычку дыла. Высокі Бор Краснап. БУЛЬБА, -ы, ж. Бульба. Схадзі ў noгрыб, бульбы прынясі. Цёмны Лес Раснян. Вось сёліта бульба вілікыя пырысла. Ушакі Чэрык. Хлеб ды бульба — перійыя яда ў дзярэўні. Пірагова Мецісл. Ныскрабі бульбы, сёньні бліны будзем пякчы. Барысавічы Клім. БУЛЬБОУНІК, -y, м. Бульбоўнік, бульбянае сцябло. Ныжала бульбоўніку ды дыла карові. Палуж Краснап. Пасох ужо бульбоўнік, бульбу кыпаць можна. Цёмны Лес Раснян. БУЛЬБЯНІШЧА, -а, н. Поле, на якім расла бульба. Бульбоўнік нада сыбраць з бульбянішча ды прівезьці двору. Высокі Бор Краснап. БУЛЬБЯНЬНЕ, -я, н. Бульбянішча. Гэта бульбяньне ўжо абгліданыя, ты стынавісь далей (калі бульбу пераворваюць). Пірагова Мсцісл. БУНТ, -y, м. Бунт. У 1905 годзе ў нас быў у мястэчку бунт сярод шаўцоў: yci кінулі працу. Касцюковічы. БУНТАШНА, -ы, ж. Блытаніна. Aŭ, узноў пышла бунтаніна ў іх — ніхто ні ведыіць, каму ісьці ў поля, а каму дома зыстывацца. Ушакі Чэрык. БУНТУВАЦЬ, дзеясл. Перашкаджаць, перабіваць пры размове [збіваць]. H i бунтуй, тут дзела ёсьць. Нова-Ельня Краснап. БУРАК, -а, м. Бурак. Бульбу й буракі разым ссып, а моркву асобна. Старае Сяло Мсцісл. БУРБОЛКА, -i, ж. Бурбалка, пухір. Вой, руку абварыла! Палянь, як скора бурболкі пыўсхапілісь. Ушакі Чэрык. БУРБЫЛКА, -i, ж. Цацка, зробленая з косткі. Робіцца так: у костцы паСярэдзіне свідруецца дзірка, ў якую зацягваюць нітку, потым накручваюць нітку i расцягваюць яе рукамі, нітка раскручваецца i прымушае круціцца костку. Костка гудзе, бурчыць. Зьдзелый мне бурбылку. Хвёдараўка Краснап. БУРДА, -ы, ж. Нясмачная яда. Ета ні крупеня, а нейкыя бурда, хто яе будзіць есьць. Слаўнае Мсцісл. БУРДЗГЛА, -a, м. Высокі тоўсты чалавек. Во бурдзіла, аршыны тры ро'стым Cyдзіць, a тоўсты, як бочка. Слаўнае Мсцісл. БУРДУЛЕК, -a, м. Бурбалка, Схываўсь пыд ваду, адны бурдулькі наверсі пашлі, Парадзін Мсцісл. Дошч будзіць зацяжнэй — бурдулькі ny вадзе плувуць. Восаў Краснап. БУРДУЛЬ, -я, м. Вадыр, пухір. Аппёк руку, дык во йкей бурдуль усхапіўсь. П алуж Краснап. ✓ БУРДЫК, выкл. Бух, шась. Ішоў пы кладычкых, апшаснуўся ды ў ваду — бурдык! Кокатава Мсцісл. БУРДЫЛЩЦА, дзеясл. Пеніцца. Бач, як бурдыліцца выда ў млыне, аж калёсы белыя пысталі ад пены. Ушакі Чэрык. БУРДЫЛЬ, -я, м. Бурбалка, пухір. Пысьля дожджу па лужынкых бурдылі скачуць, кажуць, што ета к нінасьцю. Слаўнае Мсцісл. Дзеці, doc вам дзьмуць бурдылі, толькі мыла псуіцё! Ушакі Чэрык. Рукі i цела ўсё ў бурдылях. Зоры Чэрык. БУРДЬІХНУЦЦА, дзеясл. Упасці. Іна як бурдыхнулась носым у гразь, дык во было хохыту. Куркаўшчына Мсцісл. БУРОІЦЬ, дзеясл. Гаварыць без толку. Ён буроя, што пупала. Хвёдараўка Краснап. БУРТ, -а, м. Капец. Каб ні пыгнілі сёліта нашы кардоплі ў бурце. Летысь наш бурт быў хырашо i саломыю накрыт i зямлёю, дык нашы цэлы былі, а ў суседа дачыста памерзьлі. Арцёмаўка Міласл. БУРЧАЦЬ, дзеясл. Бурчаць, бурчанием паказваць гнеў [нездавальненне]. Яна ўсё бурчыць нешта. Іванаўка Хоцім. БУРЫЦЬ, дзеясл. Бурыць, разбурваць, разбіраць будынак. Ня трэба было бурыць хаты, яшчэ можна ў ёй жыць. Палуж Краснап. БУРЭНІЦБ, дзеясл. Мачыцца. Выйшыў зы хату i пусьціў бурэніць. Кокатава Мсцісл. БУРЯ, -i, ж. Бура, вялікі модны ведер. Буря ў лесі много древа пыламіла. Большая Багацькаўка Мсцісл. БУСАЦЬ, дзеясл. Буйна весяліцца, п'янстваваць. Гуляла, бусала сьвякрова ў nipy. 3 нар. песні. Нова-Ельня Краснап. БУСЕЛ, -ела, м. заал. Бусел, бацян. Б у се л зьвіў гняздо на гумне. Ужо бусел прыляцеў — цёпла будзіць. Кажамякіна Крыч. БУСЕНЬКІ, -аў, мн. л. Пацалункі, Н у, бусенькі, дзетка, маму. Слаўнае Мсцісл. БУСЫ, -аў, мн. л. Каралі, пацеркі, бусы. Цётка купіла мне бусы. Шумячы
Дадатковыя словы
пянстваваць, ростым
12 👁