БУБЫ, -аў, мн. л. Бубны, масць карт. Сяньні будуць бубы козырім. Нечым хадзіць — давай з бубыў. Клясін Краснап.
БУВАЦЬ, дзеясл. Бываць, быць. Вясна, дзе бувала? || У лесі зімувала. 3 нар. песні. Мсціслаў.
БУГАИ, -я, м. Бугай, бык. У стадзе кароў ходзіць адзін бугай. Юр'евічы Клім.
БУГОНЬ, -i, ж. Загон, вузкая палоска заворанай зямлі. Я да абеда трі бугоні ўспыхаў i чацвертую пычаў, ды разы два npaехуў. Арцёмаўка Міласл.
БУГУМІЛА, -ы, м. Здаровы, сімпатычны чалавек. Бугуміла ты! Усіх дзевак зводзіш сваім хыраством. Хвёдараўка Краснап.
БУГУН, -a i -y, м. бат. Багун, багульнік балотны. Бугун бяруць ат клапоў. Хвёдараўка Краснап. Мы хадзілі ў мох пы ягыды, пы дурніцы, дык нам ат бугуну гылыва зыбалела, аж рваць нас пычало. Арцёмаўка Міласл.
БУДА, -ы, ж. Буда, пакрыцце ад дажджу над возам. Бацька зрабіў буду ныд калёсымі i паехыў у Мугулёў. Маластоўка Краснап.
БУДАУШЦТВА, -a, н. Будаўніцтва. Рыспычаў ты будаўніцтва на цэлае лета. Касцюковічы.
БУДЗЕНІК, -a, м. Будзільнік, той, хто будзіць. Дзіцёнык — мой будзёнік, ні разу ні засплюся. Тур'я Краснап.
БУДЗЁННЫИ, прым. Будзённы, не святочны. Я ў грібы редка хаджу: у будзённый дзень некылі, а ў сьвятый дзень треба аддыхнуць. Пбалы Касцюк.
БУДЗЕНЬ, прым. Будзённы дзень. Сёньня будзень дзень, а заўтры празьнік. Касцюковічы.
БУДЗІЦЬ, прысл. Досыць, даволі. Будзіць зь цябе i етыга. Кокатава Мсцісл.
БУДЗЩЬ, дзеясл. Будзіць. А раней таго кывалеўна ўстала, || Кывалёў будзіла. || Устаньце, кывалі, куйця тыпары. 3 нар. necui, M. Г. 53. H i нада яго будзіць, ніхай сьпіць. Цёмны Лес Раснян.
БУДКА, -i, ж. Будка, маленькая хатка, робіцца ў садзе летам. Я спаў у садзе ў будцы. Касцюковічы.
БУДОУЛЯ, -i, ж. Будоўля, yce гаспадарчыя будынкі. У цябе харошыя будоўля. Дубеец Касцюк.
БУДЫВАЦЬ, дзеясл. Будаваць. Трэда вам ужо новую хату будываць. Касцюковічы. Ды два брахнінькі гулялі, || Яны брусьсійкі цісалі, || Сьвятлічыньку будывалі. 3 нар. песні, M. Г. 134.
БУДЫНАК, -нка, м. Будынак. У нашай вёсцы етый ноччу пажар быў: адзін будынык згарэў. Шумячы. Гэта твой новый будынык? Добрыя хата! Пушкова Касцюк.
БУЗА, -ы, ж. 1. Падонкі, мут, асадак на дне. Якей ета алей, адна буза зыстылася. Хвёдараўка Краснап. 2. Азаддзе [пазаддзе]. 3 таку ўсё ўоралі, зыстылась толькі буза розныя з-пад веілкі. Арцёмаўка Міласл. Сыбраў усю бузу i прівёз за харошыя зярно. Цёмны Лес Раснян.
БУЗГАРОК, -рка, м. Узгорак. Сходзім на етый бузгарок. Палуж Краснап.
БУЗГОРАК, -a, м. Узгорак. На бузгоріку нічога ні расьцець. Маластоўка Краснап.
БУЗУВАЦЬ, дзеясл. 1. Тускліць, цьмяніць. Нідыжданьня, бел-малойчык, нідадыхыньня, IIКаб я свае белы ручынькі мыраць стала, ИКаб я свае златы персьні бузуваць стала. 3 нар. песні, М. Г. 84. 2. Бузаваць, біць, лупцаваць. ён яго ік пычаў бузываць вяроўкыю, дык аж страшна. Брылёўка Краснап.
БУЗЯНЫ, прым. Засмечаны ўсякім азаддзем. Ікая бузяныя грачыха, нада падсіваць. С у то к i Мсцісл.
БУЙ, буя, м. Месца, адкрытае для ветру. Школа стаіць на самым бую, таго й халодна. Палуж Краснап.
БУЙВЫЛ, -а, м. Буйвал. Буйвыл дужа любіць у вадзе ліжаць. Палуж Краснап.
БУЙНА, прысл. Буйна. У гэтым годзе грэчка буйна ўрадзіла. Касцюковічы. Ну а буйна ж ты ныкрышыла бульбу — варьпща доўга будзіць. Ушакі Чэрык.
БУЙНЁЦЬ, дзеясл. Буйнець, расці, павялічвацца. Мыя ныга стала буйнець, што бацінык ня лезіць. Слаўнае Мсцісл. У нашай вёсцы скот пачынае буйнець. Касцюковічы.
БУЙНЫ, прым. 1. Буйны, вялікі. Буйныя жыта — адзін адорызык. Хвёдараўка Краснап. 2. Непакорны, неўгамопны. А ў чацьвер я с пахмельлійка ліжала, || А ў пяцінку буйна голыва балела. 3 нар. песні, М. Г. 45.
БУЙНЫСЬЦЬ, -i, ж, Буянства. Hi давядзі бог такую буйнысьць — нікому ні ўступіць, зарыз у морду. Добрае Мсцісл.
БУК, -у, м. Бочка, у якой заліваюць лугам (шчолакам з попелу) брудную бялізну. Кладзі бяльлё ў бук. Маластоўка Краснап.
БУКАВЩА, -ы, ж. Аплявуха. Ен мне добрую паднёс букавіцу, аж у вушшу зазьвінела. Касцюковічы. * БУКВА, -ы, ж. Літара. Атчырквыць нада ўсі тыя словы, якія пычынаюцца з буквы «д». Бяседавічы Хоцім.
БУКВАРЬ, -я, м. Буквар, лемантар. Етый маліц яшчэ першы год у школу ходзіць, яшчэ букварь толькі чытаіць. Арцёмаўка Міласл. Чаму твой букварь так патрёпын? Шарэйкі Касцюк.
БУКОНКА, -i, ж. 1. Аканіца. Зачыні буконку, ато вецір вакно паб'ець. Бяседавічы Хоцім. На ноч трэда зачыніць буконкі. Машавая Бялынкав. 2. Дошка-дзверцы, якою засоўваецца аконная проразь у лазні. Васіль, зьдзелый ты б у конку ў лазьню, ато праз акно сыбакі лазяць. Пбалы Касцюк.
БУКОНЬНЩА, -ы, ж. Аканіца. Вецір атырваў буконьніцу i вакно разьбіў. Брылёўка Краснап.
БУКСА, -ы, ж. 1. Букса, жалезная ўстаўка ў канец калодкі [ступіцы] каляса. Букса ў кылясе зьезьдзілысь, новую нада ўставіць. Цёмны Лес Раснян. 2. Бручка. У нас сёліта зырадзіла букса, дык пы гылаве, i салодка. Бяседавічы Хоцім.
БУЛАНЫЙ, прым. Буланы, шэра-жоўты, палавы. Купіў кыня буланыга. Хвёдараўка Краснап.
БУЛДАВЁШКА, -i, ж. Палка з утаўшчэннем на канцы. Ён мяне надта балюча
Дадатковыя словы
адбрызык, бугўн, пабець, туря, юревічы, ўбралі
28 👁