БРАНЬНІК, -a, м. Збіральнік. Браньнікі з вас плахея. Хвёдараўка Краснап. БРАТ, -а, м. 1. Брат. Мой брат паехыу у лес. Міцькаўшчына Мсцісл. Хадорка сыма ета зрабіла, а зьвярнула ны брата. Палуж Краснап. 2. Зваротак да таварыша. Здароу, брат! Як жывеш, браце? Міцькаўшчына Мсцісл. БРАТ I СЯСТРА, бат. Браткі. Кветкі брат i сястра пымыгаюць ад кашлю. Барысавічы Клім. Прыгожы цьвет — брат i сястра — палавіна сіній, палавіна жоўтый. Пірагова Мсцісл. БРАТКА, -а, м. Браце, зваротнае слова да таварыша. Ты, братка, пычаў асувац* ца, айдзе твой румяніц падзеўся? Пірагова Мсцісл. Гэта, братка, аскомный кусочак. Там жа. БРАТОВА, -ай, ж. Братавая, жонка брата. Брат паехыу ды бацькоў братовы. Сохана Мсцісл. БРАТУЛЯ, -f, м. Брат, браток (ласкальна). Братуля,— кажу я брату,— зьдзелый мілысьць, купі мне касу ны базары. Арцёмаўка Міласл. БРАТЧЫК, -а, м. Супольнік, палавіннік. Сяргей са мной братчык: удваёх узялі ў варэнду. Палуж Краснап. БРАТЫВЫЯ, прым. Сяброўская, таварыская. Г ета кумпанія братывыя — адзін аднаго ні выдасьць. Карабанава Касцюк. БРАХАНЬКА, -а, м. Братухна (ласкальна). Хадзі, браханька, дай мне каромісіл. Бабынічы Мсцісл. БРАХНІНЬКА, -а, м. Браточак (ласкальна). Выручы з бяды, брахнінька: пазыч мне грошы. Дубеец Касцюк. БРАХУН, -а, м. [Брахун], ілгун. Брахун вядомэй — яго ў ступі тыўкачом ні пыймаіш. Парадзіна Мсцісл. БРАХУНЬНЯ, -i, ж. [Брахуха], абгаворніца. Брахуньня гэтыя, ачырніла чылавека ні завошта. Ушакі Чэрык. БРАЦЁНЬНІК, -а, м. Дваюродны брат ён мне ні брат, a браценьнік, сын майго дзядзькі. Палуж Краснап. Браценьнік мне прыслаў тры кніжкі. Добрае Мсцісл. БРАЦІЦ, -цца, м. Брат. Большый браціц коніка сідлаіць, j| Меньшый браціц Езычку навучаіць. 3 нар. песні, M. Г. 10. БРАЦПІІКА, -i, м. Меншы брат. Брацішка мой яшчэ малэй — гадоў пітнаццыць усяго. Арцёмаўка Міласл. БРАЦКІЙ, прым. Братэрскі. Ета брацкій паступык. Высокі Бор Краснап. БРАЦЦА, дзеясл. 1. Брацца. Апока век зы работу ні бярэцца. Кокатава Мсцісл. Досыць бібікі біць, нада за дзела брацца. Гусарка Клім. 2. Стаяць за каго, паручацца. Зы яго нільзя брацца, што ён ні ўкрадзіць; ікраз можа ета i ён украў. Арцёмаўка Міласл. БРАЦЬ, дзеясл. Браць. Нада ўсёю дзяреўнюю абміркуваць, ці браць нам скот ны пыпас, ці не. Арцёмаўка Міласл. Вось твой асёлык дык добра бярэ касу. Парадзіна Мсцісл. БРЁДЗІНЬ, -я, м. Брэдзень, рыбацкая снасць. Лавілі мы рыбу, ды як выцігнулі бредзінь, глянулі — аж там кішыць малых рыбак. Арцёмаўка Міласл. БРЕХ, -a, м. Брахун. Oŭ i брёх жа ты, Грішка, ты ж там ні быў i ні відзіў. Высокі Бор Краснап. БРІДА, -ы, ж. Абрыда. Атыйдзі 'д мяне, бріда, прічыпіўсь ік смыла. Палуж Краснап. БРІУНЯНЫЙ, прым. Драўляны [з бярвення]. Уся наша дзяреўня бріўняныя, ні аднэй хаты камінный німа. Багацькаўка Мсцісл. Ны балоці вылажылі бріўняныю дорогу. Палуж Краснап. БРІХАТУН, -а, м. Брахатун [брахун]. Авечычка: мя-мя-мя, каровычка: му-муму, II A конічык — рігатун, a сыбачка — бріхатун. 3 нар. песні, M. Г. 64. БРІХАЦЬ, дзеясл. 1. Брахаць. Нешта сыбакі пычалі бріхаць, ці ня выўка чуюць? Шыркі Раснян. Рузька! Дос брыхаць — гэта ж свае прышлі. Ушакі Чэрык. 2. Ілгаць [маніць]. ён масьцір бріхаць; як пынавыдумляіць, дык радзіміц яго ведуіць, аткуль ён ета бярець. Арцёмаўка Міласл. Як ты добра брешіш. Лапаціна Мсцісл. Брешіць ён, ніпраўда. Васілеўка Хоцім. БРІХНЯ, -i, ж. Няпраўда, лганнё [мана]. Бріхня ета ўсё, што кажуць ны яго, ня можыць быць, штоб ета ён украў. Apцёмаўка Міласл. БРОВАР, -a, м. Бровар. Пывязём здываць бульбу ў бровар. Касцюковічы. П острой бровар, скора пычануць гарелычку гнаць. Слаўнае Мсцісл. БРОВЬІ, -аў, мн. л. Бровы. УГанны бровы чорны, як вугаль. Добрае Мсцісл. БРОД, -у, м. Брод, неглыбокае месца ў рацэ. Тут ні знойдзеш броду, усюдых глыбока. Багацькаўка Мсцісл. БРОДЗЬКІ, прысл. Уброд. Бродзькі пірайшоў речку. Палуж Краснап. БРОСІЦБ, дзеясл. Кінуць. Ай белінькій інберівый кырянёк, || Кіну, брошу пыд татухныў цірямок. 3 нар. песні, М. Г. 49. БРУД, -у, м. Бруд, гразь. Абатры бруд ны твары. Прусіна Касцюк. На реццы пысьля дажджу бруд; разьві можно мыць плацьця. Табе ўжо брыцца пыра—у сё ліцо зырасло брудым. Слаўнае Мсцісл. БРУДА, -ы, ж. Гразь. У мяне ўжо на целі тыкая бруда — нада іці ў лазьню мыцца. Слаўнае Мсцісл. БРУДЗЬ, -i, ж. Гразь. Брудзь засела ны бырадзе. Хвёдараўка Краснап. БРУДНЫЙ, прым. У мяне брудный хвартук, нада памыць. Слаўнае Мсцісл. Сарочка дужа брудна, нада зьмяніць. Шумячы. У старыка дужа брудныя анучы. Крычаў. БРУЖМЁЛЬ, -ю, м. бат. Бружмель, жымаласць. 3 бружмелю дзелыюць пруткі ў чыўнакі. Хвёдараўка Краснап. БРУЗДАЦЦА, дзеясл. Аблівацца ў час яды, неахайна есьці. Бруздаецца дзіцёнык, вунь абліўся крупеняй. Хвёдараўка Краснап. БРУЗДБІЛБ, -я, м. Пухір на целе. Ны руце бруздыль усхапіўся. Хвёдараўка Краснап. ✓ БРУЗЭЛЕВЫЙ, прым. Светла-ружовы колер. Марыся купіла хусту брузэлеву, на усё поле зіхаціць. Багацькаўка Мсцісл. БРУК, -у, м. Брук. У горыдзі на вуліцы пыслан брук, пытаму i суха. Слаўнае
8 👁