Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
шый ты етыга болмыта, чаго ён толькі ні нывярзець. Палуж Краснап. ПерІстань ты, болмат, чаго меліш языком. Вародзькава Чэрык. БОЛЫКІ, -аў, мн. л. Воблакі, хмаркі. Па небі плывуць болыкі. Кокатава Мсцісл. Па небі такія страшныя болыкі ходзюць — хыця б ні пашоў град. Слаўнае Мсцісл. БОЛЬ, -i, ж. Боль. Аппёк паліц аб гырячыя жалеза — тыкая боль, што сьцірпець нільзя. Касцюковічы. БОЛЬКА, -i, ж. Больна, ранка. УЗьмітрыка на руце болька. Гібалы Касцюк. У мяне ніякый болькі німа, значыць, я здаровыя i ні зыразныя. Радзівонаўка Мсцісл. У дзевачкі на руце ёсць болька, дык іна i плачыць таго. Усьцінавічы Краснап. БОЛЬНІНЬКА, прысл. Балюча. Табе больнінька, ік я цябе так вазьму? Явуліна Касцюк. БОЛЬНІНЬКІЙ, прым. Хворанькі, хворы. Марусінька больнінька ліжала, || Чорным шойкам галойка зьвізана. 3 нар. necui, M. Г. 112. БОЛЬШ, прысл. Больш, болей. Мне больш хлеба ня треба. Прусіна Касцюк. Думаў, што сьвету ўжо болый ні ўбачу — так балеў жывот. Ушакі Чэрык. БОЛЫІІЫ, прысл. Больш. Асьлі ба ён паможыць — болыиы некыму. Палуж Краснап. Я болыиы зы цябе пажыў на сьвеце i болыиы ведыю. Высокі Бор Краснап. БОЛЫІІЫЙ, прым. Болыиы, старэйшы. Малэя дзеці абдзіркі болыиых носюць. П алуж Краснап. Ты ж большы, табе ўжу брыдка малінькіх забіжаць. Гусарка Клім. БОЛЬШЫЦЬ, дзеясл. Болыпаць, расці, павялічвацца. Дзень ужу пачынае большыць. Касцюковічы. Дзень болыиыць пычаў. Палуж Краснап. Юрка болыйыіць, скора цябе дагоніць. Маластоўка Краснап. БОНДА, -ы, ж. Бонда, пірог, круглая булачка з белай мукі. Бонда ваша белыя. Прудок Касцюк. Баба хацела сьпекчы бонды, ды сьвіньня цеста зьела. Высокі Бор Краснап. БОНДЫРЬ, -а, м. Бондар, майстар, што робіць бочкі. Бондырь на бочку набіў абруч, іна i цеч пірістала. Міцькаўшчына Мсцісл. Зынясі бочку да бондыря, ніхай ён яе ныладзіць. Касцюковічы. БОР, -a i -у, м. Бор, сасновы лес. У бару чарніц сёліта — зямлі ні знаць. Шыркі Раснян. Кукывала зязюлька, || Што бор мал: II А куды ж я пылячу, || Блізка край. 3 нар. песні, M. Г. 49. БОРГЫНЬНЯ, -я, н. Барацьба. Штоб сагрецца, хлопцы боргыньня пычалі. Maластоўка Краснап. БОРГЬІЦЦА, дзеясл. Борацца, бароцца, дужацца. Яны боргылісь адзін з адным. Палуж Краснап. БОРЗДА, прысл. Борзда, хутка, скора. Сяньні мы борзда прайшлі пітнаццыць вёрст. Добрае Мсцісл. Ідзі, толькі борзда! Пушкова Мсцісл. БОРЗДЫИ, прым. Борзды, хуткі, гкоры. У я го ногі борздыя — жыва дыбяжыць. Нова-Ельня Краснап. БОРІЛКА, -a, н. 1. Барылка, бачурка для вады. Борілка рассохлысь — цякець. Журбін Бялынкав. 2. Точаныя з дзерава пакладкі на падсядзёлку. Борілкі 'т сядзёлкі атвалівьиоцца. Там жа. БОРІЛЬШЧЬІК, -а, м. [Барэц]. Іго ніхто ні паборіць — ён сільный борільшчык. Высокі Бор Краснап. БОРІНЬНЯ, -я, н. Барацьба. Ніправільныя боріньня: падножку нільзя пыдстыўляць. Палуж Краснап. БОРІЦЦА, дзеясл. Бароцца, дужацца. Паспорілі, хто здыравей, i сталі боріцца, хто каго піряможыць. Арцёмаўка Міласл. БОРКА, -i, ж. Аборка, вяровачка. Саўі мне боркі ны лапці. Пыдпіряжысь хуць боркыю! Гарбавічы Касцюк. У лапці ўцягнулі новыя боркі. Машавая Бялынкав. Каб борка хуць ікая была, ато зьвізаць нечым. Зарубец Крыч. БОРЦЬ, -i, ж. Борць, дупло, дзе гняздзяцца пчолы. Сяньні ў маю борць зыляцеў poŭ. Бяседавічы Хоцім. Poŭ сеў у борць. Гібалы Касцюк. БОСЫ, прым. Босы, неабуты. Ішоў босы пы шашы, ды падбіўсь — пяты быляць. Явуліна Касцюк. Ня лезь з босымі ныгамі ў балота, ато балець будуць. Пірагова Мсцісл. А ны гаре роса, || Марютычка боса, II Сьцідзёна, халодна! 3 нар. песні, М. Г / 76. БОСЫДЬ, дзеясл. Бадаць рагамі. Навучыця бугыя босьць, тады ня пройдзіш за ім па вуліцы. Добрае Мсцісл. Карова як пычыла яго босьць — ледзь абыранілі. Касцюковічы. БОТ, -а, м. Бот. Мой бот адзін пакрівіўсь, нада к сапожніку несьць. Лядзішча Міласл. Дурны ты бот, што ты пынімаіш? Канічы Касцюк. БОТАЦЬ, дзеясл. Хадзіць, стукаючы ботамі. Чаго ты ботыгш пы хаце? Маластоўка Краснап. БОХАН, -а, м. Бохан, каравай хлеба. Зыбралі ўвесь хлеб, ну хоць бы адзін бохан зыстаўся! Ушакі Чэрык. БОЦІК, -а, м. Памянш. ад бот. Рыстыптаў боцікі танцуючы. Багацькаўка Мсцісл. Мыкар боты сібе купіў, ладныя боцікі. Касцюковічы. БОЧКА, -i, ж. Бочка. За зіму дзьве бочкі агуркоў зьелі. Барысавічы Клім. БОЧЬІЧКА, -i, ж. Памянш. ад бочка. Есьць у мяне длі бабусі || Бочычка віна. 3 нар. песні, M. Г. 2. БРАГА, -i, ж. Брага. Я ўжо зываріў брагу, думыю, што гарелка добрыя будзіць. Слаўнае Мсцісл. БРАДШК, -a, м. Брэдзень, рыбацкая снасць. 3 брадніком пайшлі ў рыбу. Брылёўка Краснап. БРАЗГОТКА, -i, ж. Бразготка. Во найшоў сабе бразготку. Палуж Краснап. БРАЗКАЦЬ, дзеясл. Бразгаць. Кінь бразкыць, ато i так у вушах зьвініць. Добрае Мсцісл. БРАК, -у, м. Брак. Многа яблык зыгнілісь i пайшлі ў брак. Арцёмаўка Міласл. БРАКУВАЦЬ, дзеясл. 1. Не хапаць, бракаваць. У мяне бракуе трох рублёў, ці не пазычыш ты мне да заўтра. Мсціслаў. 2. [Грэбаваць], стараніцца, адносіцца з пагардай. Ен мной бракуе. Турэйск Краснап
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

атвалівьйоцца
8 👁
 ◀  / 512  ▶