цела сы стыла i раскокылыся.ш Турэйск Краснап. БЛЮЗЬШЦЬ, дзеясл. Блюзніць, гаварыць непрыстойныя словы. Якыў узноў пычаў блюзніць, відаць, выпіў лішнія. Добрае Мсцісл. БЛЮЗЬНЯ, -i, ж. Месца ў палатне, дзе пры тканні парвайая нітка пакідае дарожку. Пыглядзі-ка ў пылатне блюзьня скрозь усё цягніцца, верна, нітка пырвалыся, а ты ні замеціла. Слаўнае Мсцісл. БЛЮСЬЦЬ, дзеясл. Берагчы, захоўваць. Ягыды блюду на зіму. Пал у ж Краснап. Кыўбасу блюла для сына, а кот дыстау ды зьеў. Буда Рагатая Міласл. БЛЯХА, -i, ж. Бляха, тонкі жалезны ліст. Купілі сундук, аббітый бляхыю. Сохана Мсцісл. Я думыю хату пакрыць бляхыю. Касцюковічы. Тоўстыя бляха ў етый блішанкі. Лінь Крыч. БЛЯХЫРЬ, -а, м. Бляхар, майстар, што робіць розныя рэчы з бляхі. Зынясі вядро к бляхырю, дык ён i пачыня. Касцюковічы. Добры карец зьдзелыў бляхырь. Шумячы. Бляхырь зрабіў вёдры з бляхі. Міцькаўшчына Мсцісл. БЛЯШКА, -i, ж. Памянш. ад бляха. Вазьмі кусок бляшкі i прыбі кыла пены, каб ні гареў мост. Слаўнае Мсцісл. БЛЯЯЦЬ, дзеясл. Бляяць. Нечыя аўца нізыгнаныя, бегаіць па вуліцы i бляець. Рудня Клім. Мы думылі— сваткі пяюць, || Ажну воўцы бляюць. 3 нар. песні, M. Г. 40. БМАНЫВЫЦЬ, дзеясл. [Абманваць], ашукваць. Hi бманывый ты старую матку сваю, скажы ёй праўду! Пірагова Мсцісл. БМІШЭНІЦЦА, дзеясл. Абмішэніцца, не папасці ў цэль. Бмішэніўсь, ні пупаў у зайца. Хвёдараўка Краснап. БМУТКІ, -аў, мн. л. Абмуткі, асадкі муту на дне. Што тут піць? Адны бмуткі зысталісь. Каробчына Мсцісл. БО, злучн. Бо. Аблавух надзень, бо вушы адмарозіш. Белы Мох Мсцісл. Глядзі, каб добра было, бо калі ты зробіш кепска, то гета длі сябе. Канічы Касцюк. БОБ, -y, м. Боб. Пасеілі боб, ды ніўчас — суш надта стаіць — ні вырысьціць. Бакунавічы Чэрык. Добры ў вас бабоўнік, напэўна, ŭ боб добрый быў. Тупічын Мсцісл. БОГАВАКАРОУКА, ж. заал. Божая кароўка. Богава кароўка ўспыўзла ны naліц. Хвёдараўка Краснап. БОГЬІЛАЙ, -я, м. Багахульнік. Аксён ныстыяшчый богылай, ты паслухый, што ён пры сьвятых кажыць. Высокі Бор Краснап. БОДРА, прысл. Жвава, хутка. Пляменьнік бодра ныпрянуўся i паехыў у лес. Палуж Краснап. БОДРЫЙ, прым. Горды (i жвавы, pyхавы]. Ен дужа бодрый i гываріць ня хочыць. Хвёдараўка Краснап. БОЖКЫНЬНЯ, -я, н. Божканне, вохканне. Н у, што божкыць? Божкыньня ні паможыць. Горкі Краснап. БОЖКЫЦЬ, дзеясл. Божкаць, вохкаць. Чаго ты божкыіш? Усё 'дно горю ні пособии. Палуж Краснап. У біднягі выцігнулі з кырмана грошы: божкыў-божкыў, але што ж ты зьдзелыіш. Слаўнае Мсцісл. БОЖЫНЬКА, -i, м. Памянш. ад бог. Ня руш, ато божынька ўбачыць — сварыцца будзіць! Сялец Клім. Хвыла ж табе, божынька, IIШто я пана ашукаў: || 1с панію нычуваў, IIПан конікыў дыруваў. 3 нар. песні, М. Г. 138. БОЖЖЫЯСЛЕЗКІ, бат. Лугавая гваздзіка. Ны бузгорку божжыя сьлёзкі цьвітуць. Хвёдараўка Краснап. БОЯЗ, -у, м. Страх. Бяз боізу едзь туды. Палуж Краснап. А ніхай яго, я толькі боізу ныбраўсь, ніколі ні паеду ўночы адзін. Баханы Чэрык. БОІЗНА, прысл. Боязна, страшна. Неік боізна іці аднаму ўвечырі пы лясу. Слаўнае Мсцісл. БОИК1И, прым. Дасціпны, кемлівы. Ен бойкій хлопіц, ён сабе дарогу праб'ець — ні прыпадзець. Арцёмаўка Міласл. БОЙКАСЦЬ, -i, ж. Дасціпнасць, кемлівасць. Куды дзівалысь яго бойкысць? Нейкый ціхій стаў. А то ж бувала ён усюдых пралезіць, што нада, распытаіць, узнаіць — дужа ўжу праворный быў. Арцёмаўка Міласл. БОК, -a i -y, м. 1. Бок (частка цела]. Нешта мне бок баліць, ці ні прастыў толькі я, спаўшы ны зямлі? Асінікі Клім. 2. Бок. старана. Гета атваротны бок сукна, а ты пыглядзі c правыга. Пірагова Мсцісл. Пайдзём на тэй бок вуліцы, ато тут гразка. Касцюковічы. БОЛЕЙ, прысл. Болей, болыи. Абстраміла я яе на ўсю вуліцу, болей ня пойдзе красьць. Пірагова Мсцісл. У мяне болей арехыў, як у цябе. Сялец Клім. БОЛІ, прысл. Болей. Атвадзілісь яны ўжо, болі ня пойдуць. Пірагова Мсцісл. Hi магу ўзяць болі нічога — абедзьві рукі зыняты. Старае Сяло Мсцісл. Тут будзіць болі, як ты налічыла. Дзіснакіта Мсцісл. БОЛІЗЬНЬ, -i, ж. Хвароба. Нейкая болізьнь прістала ды яго: ходзіць сагнуўшысь. Высокі Бор Краснап. БОЛІСНА, прысл. Балюча. Так агреў яго па вуху, што аж мне болісна стала. Добрае Мсцісл. БОЛІСНЫЙ, прым. Балючы. Ныга ўся ўспухла, пухліна болісныя. Краснаполле. БОЛІСЬЦЬ, -i, ж. Хвароба. Болісьць ныпала, гылавы пыдняць ні магу, пывярнуцца нільзя. Буда Рагатая Міласл. БОЛІЦЬ, дзеясл. Болыпаць, павялічвацца. Дзень пычаў боліць. Палуж Краснап. Дзіцёнык болія. Турэйск Краснап. БОЛІЧА, прысл. Балюча. Мне так болта зрабілыся, як ён мяне ўкалоў, чуць пірянесла. Добрае Мсцісл. БОЛІЧКА, -i, ж. Болька, невялікая ранка. Ета ў мяне тут прішчык быў, я скулупнуў яго, дык болічка стала. Арцёмаўка Міласл. БОЛНА, прысл. Балюча. /ван дужа болна ўдаріў сабе нагу. Гарбавічы Касцюк. БОЛНЫЙ, прым. Хворы. У мяне болный паліц аддудыріўсь, i ніяк яго ні npiгнеш. Гібалы Касцюк. БОЛМАТ, -a, м. Балбатун. Ня вер ты яму! Гэта ж такі болмат, проста в ужас: усё языком меліць. Добрае Мсцісл. Слу
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

прабець, іван
25 👁