Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзелам БССР, зацверджаным ЦВК 1 CHK рэспублікі 2 студзеня 1925 г., Калінінская акруга ахоплівала тэрыторыю памерам у 8371 квадратны кіламетр i падзялялася на 10 раёнаў: Бялынкавіцкі, Касцюковіцкі, Клімавіцкі, Краснапольскі, Крычаўскі, Мсціслаўскі, Мілаславіцкі, Раснянскі, Хоцімекі i Чэрыкаўскі. Лексіка гэтых раёнаў лягла ў аснову дадзенага слоўніка. Для яго былі выкарыстаны слоўныя матэрыялы, сабраныя ў 376 населеных пунктах былой Калінінскай акругі. Па колькасці населеных пунктаў, дзе збіраліся слоўныя матэрыялы, пералічаныя вышэй раёны прадстаўлены ў слоўніку так: Бялынкавіцкі — 7, Касцюковіцкі — 40, Клімавіцкі — 31, Kpacнапольскі — 66, Крычаўскі — 40, Мілаславіцкі — 14*, Мсціслаўскі — 83, Раснянскі — 49, Хоцімскі — 20, Чэрыкаўскі — 24. У цяперашні час гэтыя населения пункты 12 былой Калінінскай акругі аказаліся ў складзе Бялыніцкага, Горацкага, Касцюковіцкага, Клімавіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага i Мсціслаўскага раёнаў Магілёўскай вобласці. У працэсе збору лексічнага матэрыялу Бялькевіч часткова выйшаў за межы былой Калінінскай акругі i нават за межы Беларускай CCP. Ен уключыў у свой 'слоўнік паасобныя словы, запісаныя ў 7 населеных пунктах былой Магілёўскай акругі (Загораўка, Ляхаўшчына, Петухоўка — цяпер Чавускага раёна Магілёўскай вобласді, Карма, Сычык — цяпер Кармянскага ра-ёна Гомельскай вобласці); у 6 населеных пунктах былой Бабруйскай акругі (Свіслач — цяпер Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, Буда-Кашалёўская — цяпер раённы цэнтр Гомельскай вобласці, Гарадзец — цяпер Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці, Стрэшын, Таўстукі, Шапялёва — цяпер Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці); у 2 населеных пунктах былой Аршанскай акругі (Маслакі — цяпер Горацкага раёна Магілёўскай вобласці, Дуброўна — цяпер раённы цэнтр Віцебскай вобласці); у 2 населеных пунктах былой Слуцкай акругі (Рачкавічы — цяпер Слуцкага раёна Мінскай вобласці, Капыль — цяпер раённы цэнтр Мінскай вобласці) 13; у 13 населеных пунктах РСФ СР (Рослаў, Боханы, Лужкі, Цітаўка — цяпер Рослаўскага раёна Смаленскай вобласці, Крывы Лес, Тэпліна. Яўкіна — цяпер Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці, Бярозаўка, Латакі, Мікалаеўка — цяпер Клінцоўскага раёна Бранскай вобласці, Дзяніскавічы — цяпер Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці). Такім чынам, з 31 населенага пункта, што знаходзіліся па-за межамі былой Kaлінінскай акругі, 18 беларускія. 3 іх па cyчаснаму адміністрацыйнаму падзелу 7 уваходзяць у склад Магілёўскай, 7 — у склад Гомельскай, 1— у склад Віцебскай, 2 — у 12 Некаторыя з іх цяпер маюць іншыя назвы, асобныя ж наогул перасталі існаваць. 13 Уключэнне ў слоўнік некалькіх слоў ca Слуцкай акругі (усяго каля 40) выглядае дзіўиым, паколькі Слуцкая акруга знаходзілася вельмі далёка ад былой Калініншчыны. склад Мінскай абласцей. Месцазнаходжанне пераважнай большасці населеных пунктаў, у якіх збіраўся слоўны матэрыял, дае ўсе падставы лічыць, што слоўнік, укладзены Бялькевічам, адлюстроўвае лексіку жывой народнай мовы насельніцтва ўсходняй часткі сучаснай Магілёўскай вобласці, што гэта рэгіянальны слоўнік іменна ўсходняй Магілёўшчыны, а не ўсходняй часткі Беларуси як першапачаткова лічыў яго сам аўтар. Слоўнік змяшчае каля 20 000 слоў. Усе яны падаюцца ў алфавітным парадку з захаваннем іх мясцовага вымаўлення i тлумачацца звычайна літаратурным адпаведнікам. Калі ж у беларускай літаратурнай мове адпаведніка няма, то тлумачэнне poбіцца апісальна. Растлумачанае такім спосабам значэнне кожнага слова ілюструецца прыкладамі звязнага тэксту — адным або некалькімі сказамі з указанием населенага пункта, у якім яны запісаны. Акрамя таго, указваецца, якой часцінай мовы слова з'яўляецца. У назоўніках прыводзіцца канчатак роднага склону адзіночнага ліку i абазначаецца род. У рукапісу слоўніка даваліся, хоць i непаслядоўна, таксама канчаткі адзіночнага ліку жаночага i ніякага роду i множнага ліку ў прыметніках, дзеепрыметніках i парадкавых лічэбніках, да назваў раслін i жывёл, калі гэтыя назвы адрозніваюцца ад прынятых у беларускаи літаратурнай мове, зрэдку прыводзіліся лацінскія навуковыя тэрміны паводле класіфікацыі Карла Ліннея, пры словах, якія аўтар лічыў запазычанымі, часам змяшчаліся этымалагічныя даведкі або спасылкі на крыніцы запазычання. Пры падрыхтоўцы слоўніка да друку гэтыя сэнсавыя i граматычныя характарыстыкі, як i некаторыя іншыя, па пэўных прычынах былі апушчаны 14. Паколькі слоўнік Бялькевіча з'яўляецца слоўнікам жывой народнай мовы насельніцтва пералічаных вышэй раёнаў Магілёўскай вобласці, то ў ім знаходзім даволі многа слоў агульнабеларускіх, якія замацаваліся i ў літаратурнай мове на правах нормы, напрыклад: асіна, госць, граблі, гром, гуляць, два, дзесяць i інш. Яны абазначаюць прадметы, прыкметы, дзеянні, паняцці i бытуюць у народзе з даўніх часоў. Сярод агульнабеларускіх слоў у слоўнік уключаны i некаторыя з тых, што ўвайшлі ва ўжытак мясцовага насельніцтва значна пазней. Гэта пераважна словы кніжныя, часта тэрміналагічныя: гражданін, градуснік, газета, дэманстрацыя, забаставаць, зуезд i інш. Для абазначэння аднаго i таго ж паняцця, як сведчыць слоўнік Бялькевіча, у мове насельніцтва Магілёўшчыны часам ужываецца па некалькі слоў-сінонімаў ці нават слоў-дублетаў, з якіх адно агульнанароднае, a іншыя — дыялектныя, напрыклад: грудзі—пелькі; бусел—бацян; ганчар—гаршкоунік; абрус—настольнік—абедашнік; чай—гарбата; чарніла—атрамант i інш. Лексічная сінанімія ў магілёўскіх гаворках наогул вельмі багатая. Вось толькі 14 Гл. аб гэтым у заўвагах «Аб падрыхтоўцы слоўніка да выдання
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

дзіўйым, зяўляецца
24 👁
 ◀  / 512  ▶