Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
абазначаемых з'яў яны зацямнялі, падавалі ў неправільным святле. I толькі ў акадэмічнай «Граматыцы беларускай мовы» (т. I, 1962; т. II, 1966) замест ранейшых тэрмінаў «неазначальна-колькасныя лічэбнікі», «неазначальныя займеннікі», «неазначальна-асабовыя сказы» ўведзены новыя тэрміны «няпэўна-колькасныя лічэбнікі», «няпэўныя займеннікі», «няпэўна-асабовыя сказы», навукова абгрунтаваныя Б. C. Лапавым 8. Такім чынам, хоць пытанне вырашылася ійшым шляхам, як прапаноўваў Бялькевіч, аднак важна тое, што ён першы звярнуў на яго ўвагу. У гэтай жа рэцэнзіі Іван Кандратавіч выступіў таксама супраць тэрмінаў «дробны лічэбнік», «зболынаны назоўнік», прапанаваўшы замацаваць адпаведнікі, якімі, дарэчы, мы карыстаемся i цяпер,— «дробавы лічэбнік», «павелічальны назоўнік», раіў уключыць у слоўнік рад іншых лінгвістычных тэрмінаў — «выдыхальны націск», «гіпатаксіс», «інверсія», «неалагізм», «наватвор», «перыфраза» i інш. Цікавымі з'яўляюцца артыкулы Бялькевіча, прысвечаныя пытанням культуры беларускай літаратурнай мовы. Так, у «Карэктывах да слова «маецца» («Узвышша», 1925, № 5) ён рэзка крытыкуе часта ўжывальныя тады газетныя выразы тыпу: «у нас маецца мажлівасць пабудаваць», «маецца некалькі лішніх рублёў», «маецца некалькі спісаў беларускай рэдакцыі гэтага твора», у якіх дзеяслоў маецца выступаў з не ўласцівым беларускай мове значэннем. Правільныя значэнні гэтага дзеяслова Ьялькевіч паказвае на прыкладах з беларускай народнай мовы: «Беларус-селянін, а таксама i інтэлігент, што ведае добра бёларускую мову, спаткаўшыся з сваяком, прыяцелем ці проста добрым знаёмым, папытаецца: «Як маешся?» Гэта азначае: «Як тваё здароўе, у якім стане? I наогул, як ідзе тваё жыццё, справы?» — «Як жонка твая маецца, дзеткі?» — «Дзякую, жыву памалу, як ты сабе маешся?» Есць i іншы сэнс слова маецца. У кантэксце слоў: «Меўся (меў сабе) сёння паехаць у лес, але малаціць трэба,— хлеб на сходзе»,— меўся выражае паняцце думаў, хацеў, меркаваў паехаць у лес (але другая работа прыспела). Тое самае паняцце будзе i ў выразах: «Меліся прадаць карову, але перадумалі»; «Меліся абгаварыць гэтае пытанне на сходзе». У фразе: «Паеду на вакзал па брата, — маецца сёння прыехаць», гэта слова ўжо паказвае на некаторую павіннасць (маецца — павінен прыехаць, параўн. «A пісар земскій маеть по-руску пісаті» — Літ. стат.). Як бачым з гэтых прыкладаў, слова маецца ў гутарцы народа ні ў якой меры не адпавядае расійскаму имеется, а значыць, у значэнні апошняга яго нельга дапускаць i ў літаратурнай мове. Ужыванне «маецца» ў значэнні «ёсць» у беларускай мове робіць блытаніну паняццяў»9. У нататцы «Аб слове акаляць» («Узвышша», 1928, N° 2)10 Бялькевіч рэзка выступіў супраць ужывання ў беларускай лі8 Беларуская мова (даследаванні па лексікалогіі). Мінск, 1965, стар. 29—32. 9 «Узвышша», 1928, N° 5, стар. 191. таратурнай мове слоў акаляць i акаляючы са значэннем рускіх окружать, окружающий. Замест іх ён прапаноўваў іншыя адназначныя сінонімы, характэрныя для жывой беларускай мовы: «У жывой беларускай мове ёсць словы — вакол, навакол, наўкол, якія дасканала перадаюць сэнс расійскіх вокруг, кругом. Селянін ніколі не скажа іначай, як наўкольныя вёскі або вакольныя вёскі (таму i ваколіца), а дзеля гэтага трэба i ў літаратурнай мове ўжываць наўкольныя, вакольныя ўмовы, абставіны i г. д.»п Прапанова Бялькевіча аб беларускім адпаведніку да рускага слова окружающий (мир, условия) пазней была ўлічана ўкладальнікамі беларускіх нарматыўных слоўнікаў: у «Руска-беларускім слоўніку» (1953) i ў «Беларуска-рускім слоўніку» (1962) слова акаляючы ўжо не фіксуецца. Значыць, пункт погляду аўтара даўняй нататкі быў правІльным. Неўзабаве творчыя планы Бялькевіча парушыліся. У 1930 г. яму прыйшлося назаўсёды пакінуць Беларусь. Чатыры гады ён жыве ў горадзе Йошкар-Ола Марыйскай ACCP i працуе тэхнікам-нарміроўшчыкам на лесазаводзе, a ў 1935 г. пераязджае ў Азова-Чарнаморскі край i выкладае рускую мову i літаратуру спачатку ў Натальеўскай сярэдняй школе, затым у школах Жданава (былы Марыупаль). 3 1948 па 1955 г. Іван Кандратавіч займаў пасаду загадчыка навучальнай часткі вучэбнага пункта «Азоўстальбуд», a з 1955 i да выхаду на пенсію ў 1958 г. быў інжынерам-метадыстам Жданаўскага філіяла Данецкага вячэрняга будаўнічага тэхнікума. Увесь гэты час ён не спыняў работы над слоўнікам i ў 1959 г. завяршыў яго. На вялікі жаль, убачыць гэты слоўнік надрукаваным Бялькевічу не давялося: 18 кастрычніка 1960 г. ён раптоўна памёр. Клопаты аб выданні слоўніка пасля смерці Бялькевіча ўзяла на сябе яго жонка Ніна Мікалаеўна Улашчык i сын Усяслаў Іванавіч Бялькевіч. H. M. Улашчык разам з рэдактарамі i выдавецтвам прарабіла вялікую работу, рыхтуючы слоўнік да выдання: правила зверку матэрыялаў слоўніка з картатэкай у спрэчных i няясных выпадках, дапоўніла асобныя артыкулы ілюстрацыямі, удакладняла даведачны апарат у артыкулах, вычытвала i вывярала падрыхтаваны да надрукавання машынапіс слоўніка i карэктуру. Дапамагалі ёй у гэтым бібліёграф Дзяржаўнай бібліятэкі БССР імя У. І.Леніна Юлія Восіпаўна Бібіла i дачка Людміла Іванаўна Бялькевіч. Слоўнік, укладзены Бялькевічам, па першапачатковаму плану Інстытута беларускай культуры i самога выканаўцы, павінен быў адлюстраваць лексіку жывой народнай мовы насельніцтва Калініншчыны, г. зн. былой Калінінскай акругі. 10 Нататка падпісана ініцыяламі I. Б. Што яна належыць пяру I. K. Бялькевіча, можна не сумнявацца, бо манера разважання, стыль, характар спасылак на мову старажытных помнікаў i на народныя гаворкі тут такія ж, як i ў іншых яго публікацыях. 11 «Узвышша», 1928, N° 2, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зяў, зяўляюцца
28 👁
 ◀  / 512  ▶