Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
выкладчыка беларускай мовы i літаратуры ў Камуністычным універсітэце нацыянальных меншасцей Захаду i дырэктара толькі што адкрытага Мсціслаўскага педагагічнага тэхнікума. Іван Кандратавіч выбраў другое, бо яно як нельга лепш стасавалася з яго далейшымі навуковымі планамі. Справа ў тым, што ён па просьбе слоўнікавай камісіі Інбелкульта згадзіўся ўзначаліць укладанне краёвага слоўніка Калініпшчыны, на тэрыторыі якой i знаходзіўся Мсціслаў. Прыехаўшы на месца работы, Бялькевіч адразу ж бярэцца за даручаную ўбелкультам справу. На збор слоўнікавага матэрыялу ён мабілізуе ўсіх краязнаўцаў, студэнтаў педтэхнікума, мясцовых настаўнікаў. Праз год у яго было больш ста пастаянных карэспандэнтаў у розных населеных пунктах Калініншчыны i суседніх з ёю акруг. Не пакладаючыся цалкам на мясцовых карэспандэнтаў, Іван Кандратавіч часта ў вольны час выязджаў у раёны сам, каб занатаваць новыя словы i праверыць дасланыя з месц. Агульныя намаганні давал! добры плён. Картатэка будучага слоўніка хутка расла. К канцу 1926 г. яна ўжо налічвала больш 15 тысяч лексічных адзінак. Восенню 1926 г. Бялькевіч удзельнічаў з правам рашаючага голасу ў рабоце Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу i алфавіта, скліканай ўбелкультам. Амаль усе яго выступленні на гэтай канферэнцыі па найбольш дыскусійных пытаннях вызначаліся прадуманасцю i навуковай абгрунтаванасцю. Зыходзячы з таго, што літаратурная мова павінна засноўвацца на большасці гаворак, але ўлічваць ступень іх тэрытарыяльнага пашырэння, Бялькевіч даводзіў неабходнасць перадачы на пісьме ненаціскнога е праз я у першым складзе перад націскам, а ненаціскнога о праз а ва ўсіх складах, звяртаў увагу ўдзельнікаў канферэнцыі на недакладнасць існуючага правіла аб правапісе канчаткаў а(я)—у(ю) у форме роднага склону адзіночнага ліку назоўнікаў мужчынскага роду. Рашуча выступаў Бялькевіч супраць увядзення ў беларускі алфавіт літары / пры захаванні е, ё, ю, я, а таксама надрадковых знакаў або спецыяльных літар для перадачы афрыкат дз, дж i спалучэння шч, аргументуючы гэта тым, што ўсе падобныя змены парушаць сістэму нашай графікі i не спросцяць правапіс, а значна ўскладняць яго. Памылковым у Бялькевіча было толькі сцверджанне адносна літары ф. Не ўлічыўшы розніцы паміж беларускай літаратурнай мовай i беларускай мовай жывой, а таксама тых тэндэнцый развіцця, якія намячаліся ў апошняй, ён прапаноўваў выкінуць з беларускага алфавіта гэту літару на той падставе, што быццам бы гук, які ёю абазначаецца, жывой беларускай мове неўласцівы 5. У верасні 1927 г. Бялькевіч пераязджае ў Мінск i пачынае працаваць ў Інбелкульце, спачатку сакратаром аддзела гуманітарных навук, а пасля вучоным спецыялістам слоўнікавай камісіі. Сувязей ca сваімі калінінскімі карэспандэнтамі ён не траціць i паранейшаму атрымлівае ад іх спісы мясцовых слоў, пры кожным зручным выпадку едзе на Калініншчыну сам, адначасова вывучае матэрыялы слоўнікавай камісіі, выбіpae дыялектныя словы з фальклорных запісаў, зробленых на Магілёўшчыне, i з мастацкіх твораў пісьменнікаў — ураджэнцаў Магілёўшчыны. Працуючы ў асяроддзі такіх высокадасведчаных мовазнаўцаў, як П. Бузук, Я. Воўк-Левановіч, C. Некрашэвіч i інш., Бялькевіч авалодвае метадамі складанай лексікаграфічнай работы i ў хуткім часе вызначае структуру, характар i аб'ём слоўніка, прынцыпы пабудовы слоўнікавых артыкулаў. Часопіс «Наш край», паведамляючы аб ходзе работы над укладаннем краёвых слоўнікаў, падрабязна характарызаваў працу Бялькевіча: «Словы на першыя літары слоўніка ўжо апрацаваны ўкладальнікам. Розніцу Калінінскага слоўніка параўнальна з Віцебскім i Мазырскім складае тое, што тут даюцца не пераклады беларускіх слоў у расійскую мову, a іх тлумачэнне ў беларускай жа мове»6. Паралельна з работай над укладаннем слоўніка Бялькевіч даволі часта выступае ў перыядычным друку. Так, у адным з нумароў часопіса «Узвышша» за 1928 г. апублікавана яго рэцэнзія на «Слоўнік граматычна-лінгвістычнай тэрміналогіі», падрыхтаваны тэрміналагічнай камісіяй Інбелкульта. Адзначыўшы, што камісія ўважліва аднеслася да апрацоўкі тэрмінаў, рэцэнзент асноўную ўвагу звяртае на недахопы гэтай працы. Добра разумеючы, што навуковыя тэрміны павінны быць адназначнымі, што аманімія тут — справа недапушчальная, ён катэгарычна выступае супраць перадачы тэрміна «интонация» беларускім словам «вымова», бо гэта ж слова аўтары рэкамендавалі i як адзін з беларускіх адпаведнікаў да рускага тэрміна «акцент» (поруч з «акцэнт», «націск»). Бялькевіч тут жа зрабіў заўвагі. Напрыклад, у слоўніку прапаноўвалася рускія тэрміны «неопределенная форма глагола» i «неопределенное местоимение» па-беларуску перадаваць «неазначальная або неазначаная форма дзеяслова», «неазначальны або неазначаны займеннік». Адносна гэтага Бялькевіч пісаў: «Ці не лепш было б устанавіць тэрмін «нявызначаны»? Ен лепш бы адпавядаў сапраўднасці, бо тэрмін «неазначальны» паказвае, што слова гэта (дзеяслоў, займеннік i г. д.) нічога не азначае» 7. Гэта надзвычай тонкая i каштоўная заўвага рэцэнзента не была ў свой час прынята пад увагу, а потым пра яе зусім забыліся. 1 на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў нашы граматыкі гаварылі пра «неазначальную форму дзеяслова», «неазначальныя займеннікі», «неазначальна-колькасныя лічэбнікі», «неазначальна-асабовыя сказы». Усе пералічаныя тэрміны ўвайшлі ва ўжытак, хоць сутнасць 5 Працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу i азбукі. Мінск, 1927, стар. 16G—165, 238, 285—287. 7 6 «Наш край», 1928, № 12, стар. 50—51. 7 «Узвышша», 1928, № 2, стар
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абём
40 👁
 ◀  / 512  ▶