Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Так, старшыня слоўнікавай камісіі С. М. Некрашэвіч адзначаў: «У сучасны момант сярод усёй іншай навуковай працы на Беларусі мы не бачым другой такой важнай, патрэбнай i неадкладнай, як праца па ўкладанню слоўніка нашай мовы. А дзеля гэтага не трэба шкадаваць ні сіл, ні сродкаў» 3. Перш чым пачаць укладанне слоўніка, неабходна было сабраць лексічны матэрыял як з друкаваных крыніц, так i з беларускіх гаворак, выявіць yce жывыя слоўныя багацці, якія мела беларуская мова ў першай чвэрці XX ст. Зрабіць гэта за кароткі тэрмін толькі сваімі сіламі слоўнікавая камісія не магла, i яна звярнулася за дапамогай да настаўнікаў, студэнтаў, да ўсёй інтэлігенцыі, разаслаўшы ў мясцовыя краязнаўчыя таварыствы, якіх, дарэчы, тады ў Беларусі налічвалася даволі многа, спецыяльныя інструкцыі-праграмы. Дапамогі не давялося доўга чакаць. У работу па збору беларускай лексікі ўключыліся тысячы людзей рознага ўзросту, адукацыі i роду заняткаў, для якіх yce мерапрыемствы Савецкай улады, накіраваныя на развіццё нацыянальнай культуры i навукі, былі блізкімі i дарагімі. Ужо за тры гады (1926—1928) у адрас камісіі былі прысланы 119153 словы, сабраныя ў розных кутках Беларусі «непасрэдна з народных вуснаў» 4 *. Нямала паступіла слоў, выпісаных з друкаваных крыніц — мастацкіх твораў, навуковых прац i г. д. Збор мясцовага моўнага матэрыялу для нарматыўнага слоўніка жывой беларускай мовы камісія ўвязвала з задачай укладання беларускіх краёвых (абласных) слоўнікаў. Вырашана было ўкласці па аднаму такому слоўніку на кожную з 10 акруг тагачаснай Савецкай Беларусі i паасобныя слоўнікі беларускіх гаворак на тэрыторыі РСФ СР i Польшчы. Укладанне краёвых слоўнікаў даручалася акруговым краязнаўчым таварыствам. У 20-х гадах з усіх запланаваных былі завершаны толькі тры слоўнікі гэтага тыпу: «Віцебскі краёвы слоўнік» (1927), «Краёвы слоўнік Чэрвеньшчыны» (1929) i «Слоўнік Мазыршчыны». Апошні, на жаль, не быў выдадзены, i pyкапіс яго загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. У 1928 г. пры Інбелкульце была створана камісія па ўкладанню гістарычнага слоўніка беларускай мовы. Яна ў хуткім часе распрацавала асноўныя прынцыпы пабудовы гэтага слоўніка i пачала падрыхтоўку картатэкі. Як бачым, адразу ж пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі слоўнікавая работа ў Белаpyci набыла шырокі размах i вялася адначасова ў некалькіх напрамках. У працэсе гэтай работы раслі i нацыянальныя кадры лексікографаў, якія ўнеслі значны ўклад у беларускую лексікаграфію. Сярод іх пачэснае месца належыць Івану Кандратавічу Бялькевічу, самаадданаму працаўніку на ніве роднай культуры. I Нарадзіўся I. K. Бялькевіч 6 сакавіка 3 «Полымя», 1925, № 5, стар. 186. 4 M. Б а й к о ў. Слоўнікавая праца на месцах у БССР за тры гады (1925—1928). «Наш край», 1928, № 12, стар. 51. 1883 г. у вёсцы Варонічы Слонімскага павета Гродзенскай губерні ў беднай сялянскай сям'і. Паспяхова скончыўшы пачатковую школу, некаторы час працаваў так званым «дарэктарам» — вучыў дзяцей-аднавяскоўцаў. Разам са сваімі вучнямі настойліва вучыўся i сам, марачы прадоўжыць адукацыю. У 1905 ён паступіў i ў 1909 г. скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю, пасля чаго працаваў загадчыкам чатырохкласнай школы ў вёсцы Бракава Слонімскага павета. У 1915 г. з набліжэннем фронту мясцовае насельніцгва было эвакуіравана ў глыбою тыл, i Бялькевіч апынуўся на Саратаўшчыне. Там ён i сустрэў Кастрычніцкую рэвалюцыю. Неўзабаве Іван Кандратавіч вяртаецца на радзіму i працуе спачатку загадчыкам ВаронІцкай беларускай школы, a потым інспектарам беларускіх школ Слонімскага павета. Педагагічную работу ён спалучае з грамадскай: часта выступае перад насельніцтвам з гутаркамі i дакладамі аб міжнародным становішчы i мерапрыемствах С авецкай улады, дапамагае праводзіць у жыццё рашэнні мясцовых камітэтаў беднаты i г. д. Аўтарытэт яго як здольнага педагога i арганізатара ўвесь час рос. У жніўні 1920 г. Народны камісарыят асветы БССР выклікае Бялькевіча на сталую працу ў Мінск i прызначае яго загадчыкам беларускага аддзела ў апараце Камісарыята, а па сумяшчальніцтву адначасова настаўнікам 36 гарадской школы i загадчыкам вячэрняй школы № 2 па ліквідацыі непісьменнасці. Праз год без адрыву ад вытворчасці Бялькевіч паступае на этнолага-лінгвістычнае аддзяленне толькі што адкрытага Беларускага дзяржаўнага універсітэта. Спалучаць работу i вучобу было цяжка, прыходзілася недасыпаць начамі. Праўда, у такім становішчы знаходзілася большасць тагачасных студэнтаў універсітэта. 1 сярод іх Бялькевіч быў адным з самых актыўных i добрасумленных: не прапускаў ніводнаўи лекцыі, выступаў на семінарах з грунтоўнымі навуковымі рэфератамі па пытаннях беларускай i рускай філалогіі, удзельнічаў у розных гуртках. Ужо ва універсітэце выявіліся навуковыя схільнасці Бялькевіча: яго любімым прадметам становіцца беларускае мовазнаўства наогул i беларуская лексікаграфія ў прыватнасці. Яшчэ студэнтам ён па заданию слоўнікавай камісіі Інбелкульта збірае лексічны матэрыял для тлумачальнага слоўніка беларускай мовы, распісваючы на карткі творы Ядвігіна Ш. i M. Багдановіча. Адначасова Іван Кандратавіч запісвае i сістэматызуе беларускія словы з іншамоўнымі каранямі, мяркуючы скласці слоўнік іх, які быў бы добрым даведнікам i паказальнікам эканамічных i культурных сувязей беларускага народа з суседнімі народамі ў розныя гістарычныя эпохі. Гэтай працай ён займаўся i пазней, i яна ўжо была блізкай да завяршэння, аднак рукапіс яе загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. У верасні 1925 г. Бялькевіч паспяхова скончыў універсітэт. Пры размеркаванні на работу яму былі прапанаваны два месцы
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

ніводна^й, сямі
39 👁
 ◀  / 512  ▶