I. к. БЯЛЬКЕВІЧ I ЯГО СЛОУНІК Вялікі Кастрычнік прынёс беларускаму t народу сацыяльнае i нацыянальнае вызва- ленне, адкрыў гіерад ім нечуваныя раней 'і магчымасці для развіцця ўласнай культуры I i навукі. Беларуская мова, якая царскім самаўладствам выдавалася за дыялект pycкай i была пазбаўлена афіцыйных праў, абвяшчаецца дзяржаўнай i пачынае абслугоўваць усе сферы грамадскага i культурнага жыцця маладой рэспублікі. Праўда, у першыя гады паспяхова спраўляцца з новымі функцыямі яна не магла, бо не мела спецыяльнай тэрміналогіі i была неўнармаванай з боку лексічнага, граматычнага, арфаэпічнага i правапіснага. Вось чаму адразу ж асаблівую актуальнасць набывае задача яе ўзбагачэння i навуковай апрацоўкі. 3 гэтай мэтай 10 лютага 1921 г. пры Народным камісарыяце асветы БССР была створана навукова-тэрміналагічная камісія ў складзе гуманітарнай, прыродазнаўчай i матэматычнай секцый, якой даручалася «апрацаваць i выдаць у спешным парадку навуковую тэрміналогію на першы час хоць бы для карыстання ёю ў пачатковых i сярэдніх беларускіх навучальных установах, a таксама скласці i выдаць шэраг беларускіх падручнікаў, пачынаючы ад беларускага лемантара» Аб'яднаўшы вакол сябе нешматлікія ciлы тагачаснай беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі, навукова-тэрміналагічная камісія шырока разгарнула сваю работу ў вызначаным перад ёю кірунку. На працягу года яна апрацавала i зацвердзіла каля 10 тысяч тэрмінаў па мове, літаратуры, матэматыцы i іншых галінах ведаў у аб'ёме сярэдняй школы, дамовілася ca спецыялістамі аб напісанні некаторых падручнікаў, прыняла пэўныя захады для арганізацыі нацыянальнай выдавецкай справы i г. д. Аднак надзённыя патрэбы адроджанай Беларусі не абмяжоўваліся толькі апрацоўкай мовы i выданнем школьных падручнікаў. Жыццё ставіла на парадак дня i іншыя заданы, паспяхова вырашаць якія магла б толькі спецыяльная навуковая ўстанова. ł I. К а р а н е ў с к і. Інстытут беларускай культуры. «Наш край», 1927, № 10, стар. 16. Таму ў пачатку 1922 г. пастановай Савета Народных Камісараў БССР навукова-тэрміналагічная камісія рэарганізуецца ў Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), заданием якога было «планавае даследаванне Беларусі з боку яе мовы, літаратуры, этнаграфіі, гісторыі, прыроды, эканомікі, сацыяльна-эканамічнага руху i інш., а таксама аб'яднанне ў гэтых галінах усяе працы, якая вядзецца як установамі, так i асобнымі даследчыкамі» 2. Спачатку Інбелкульт складаўся толькі з дзвюх секцый — гуманітарнай i прыродазнаўчай, a з 1924 г. пры ім арганізуецца яшчэ сем — этнаграфічная, геаграфічная, мастацкая, юрыдычная, педагагічная, медыцынска-ветэрынарная i сацыяльна-эканамічная, а таксама Цэнтральнае бюро краязнаўства. Секцыі звычайна дзяліліся на камісіі. Так, пры гуманітарнай секцыі былі выдзелены тэрміналагічная, слоўнікавая i літаратурна-даследчая камісіі. Кожная з гэтых камісій працавала вельмі плённа. Напрыклад, тэрміналагічная камісія за 8 гадоў (з 1922 па 1930) выдала 24 выпускі беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў, па заданию i пад кіраўніцтвам слоўнікавай камісіі было ўкладзена i выдадзена некалькі двухмоўных перакладных слоўнікаў — «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924, 1926) M. Байкова i M. Гарэцкага, «Беларуска-расійскі слоўнік» (1926) M. Байкова i C. Heкрашэвіча, «Расійска-беларускі слоўнік» (1928) C. Некрашэвіча i M. Байкова i інш. У 1925 г. пры гуманітарнай секцыі на базе слоўнікавай камісіі ствараецца камісія па ўкладанню слоўніка жывой беларускай мовы. Гэты слоўнік планаваўся як тлумачальны нарматыўнага тыпу i павінен быў падаць yce найбольш вядомыя беларускія словы незалежиа ад сферы іх ужывання i стылістычнай размежаванасці. Укладанню слоўніка жывой беларускай мовы надавалася вельмі вялікае значэнне. 2 Положение об Институте белорусской культуры. Собрание узаконений и распоряжений рабоче-крестьянского правительства Социалистической Советской Республики Белоруссии, 1924, № 18, стр
Дадатковыя словы
абяднанне, абяднаўшы, абёме
33 👁