некаторыя словы-сінонімы з агульным значэннем «пабіць»: аббізуніць, абджогаць, адпетаць, адпрудзіць, адпалыхаць, адтузаць, адшпарыць, адшколіць i інш. Не менш там выразных слоў-характарыстык, якія з'яўляюцца вобразнымі назвамі людзей з пэўнымі адмоўнымі якасцямі: аскола, атландзір, аторва, болмат, брында, варвус, вірзія, вілігур, ворапень, вушлянок, вырвас, выпуўзык, глыбаед, глума, думар, дурасвет, каруза, ныднік, насупа, паджыгайла, падлётуш, празмуста, пыпла, шкрыда i інш. У гаворках Магілёўшчыны бытуе многа дыялектных слоў для абазначэння разнавіднасцей аднаго i таго ж прадмета. Haпрыклад, паралельна з агульным словам калёсы (або воз) ужываюцца яшчэ i такія: біндзюг, брыка, мажары — калёсы, прыстасаваныя для перавозкі сена i снапоў; дрогі — калёсы з крывулямі, прыстасаваныя для перавозкі бярвенняў. Да агульнага слова гаршок ёсць яшчэ абедашнік— гаршчок, у якім носяць у поле абед касцу або apaтаму; берасцень — гаршчок, абцягнуты бяростаю, у якім захоўваюць соль, крупы i іншыя сыпкія прадукты. Мясцовая лексіка ў слоўніку Ьялькевіча асабліва шырока прадстаўлена семантычнымі групамі слоў, якія абазначаюць адзенне i абутак, ежу, прылады i прадметы працы. Да першай групы адносяцца словы тыпу: аблавух — шапка з навушнікамі; ангерка — кароткая адзежына на ваце; гасінак — гамаш; гырсаўка — вязаная з воўны хустка; запан — фартух; каверзні — лапці; чыравікі — чаравікі; нашыйнік — шалік; пістон — конусападобная белая шапка з лямцу; рызянка — посцілка, вытканая з рыззя; хвальбоньніца — спадніца з хвальбонамі; чуні — лапці, сплеценыя з аборак; суконьнікі — штаны, пашытыя з сукна; шнуроўка — кароткая жаночая вопратка без рукавоў; шырынга — доўгі кавалак палагна, вышыты на канцах, які ўжываецца замест хусткі. Да другой трупы належаць словы тыпу: зімніца (Т зімавішча) — сабранае ўзімку i адтопленае малако; кандзер— ячменная ці пшанічная негустая каша; путра — пракіслая каша; цэлкавуха — яешня, спечаная на скаварадзе з неразбоўтаных яец; цяртуха i камы — тоўчаная бульба. Трэцяя трупа, бадай, самая шматлікая: вобжы — аглоблі ў сасе; глеч — драўляная палачка для зацірання краёў падэшвы; гнёт — бервяно, якім навальваюць лён i каноплі, калі мочаць, каб яны не ўсплылі; грац, грыца i капанща — матыка; здубіны — здробненая дубовая, лазовая або іншая кара, якая прымяняецца пры вырабе скуры; чукмар — вялікі драўляны молат, які ўжываецца пры будоўлі для асаджвання бярвенняў; шаршатка — вялікая іголка; шлыгіна — абчэсаны кол, загатоўка для полаза i інш. Сярод дыялектных слоў, змешчаных у слоўніку, вельмі многа трапных i дакладных, якія перадаюць сутнасць або асаблівасці абазначаных прадметаў ці паняццяў: аддарак — падарунак, які даецца ў адказ на ўжо атрыманы; дакучыны — турботы; абенаж — вярхом; дзяньгуб — лодыр; дзяньгубства — марнаванне часу; наразлог — продаж у крэдыт; разжэн — разведзены, той, хто скасаваў шлюб; віляхвост— мадліза i г. д. Многія словы ў гаворках Магілёўшчыны, акрамя значэнняў, вядомых у агульнанароднай беларускай мове, маюдь i свае спецыфічныя значэнні. Напрыклад, радзіма — нё толькі «свая краіна», але i «радия»; карагод — «масавы танец» i «матавіла»; настольнік — «абрус» i «чалавек, які кватаруе i харчуецца ў гаспадыні»; закутаць — «цёпла адзець» i «зачыніць»; мішаць—«перашкаджаць» i «араць другі раз»; хныкаць — «плакаць усхліпваючы» i «марудзіць»; нуда — не толькі «сум», але i «патрэба» i «млосць». Некаторыя словы з'яўляюцца цудоўнымі сведкамі мінулага. Так, слова вуніят дайшло да Нашага часу далёкім успамінам аб здрадзе тых, хто заключыў Брэсцкую ўнію 1596 г., паводле якой праваслаўная царква павінна была падначальвацца каталіцкай, што дапамагала. нацыянальнаму i сацыяльнаму прыгнечанню беларускага народа. У слоўніку Бялькевіча i зарэгістравана гэта слова ca значэннямі «здраднік», «манюка». 3 адмоўнымі адносінамі да царкоўнікаў звязана ўжыванне ў магілёўскіх гаворках i лаянкавага слова бардадым, якое паходзіць ад назвы каталіцкага манаха бернардына. Дыялектная лексіка Магілёўшчыны, зафіксаваная ў слоўніку Бялькевіча, мае вялікую цікавасць i з пункту погляду яе паходжання. Так, у яе складзе знаходзім словы, якія захавалі свае старажытныя аначэнні, у некаторых паўнапраўным жыццём жывуць выйшаўшыя з агульнанароднай мовы словаўтваральныя элементы: ацец — бацька; пазорны — відны, статны, прыгожы; вешчуванне — прадказанне; міжперсніца — нарыў паміж пальцамі i інш. Некаторыя з дыялектных слоў, якія ўзыходзілі да агульнаўсходнеславянскай мовы, у гаворках Магілёўшчыны ўжываюцца з зусім іншымі ці крыху відазмененымі значэннямі. Напрыклад, слова віра, якое ў перыяд Кіеўскай Pyci абазначала грашовы штраф за забойсіва вольнага чалавека, на Магілёўшчыне бытуе ca значэннем «частаванне, якое наладжвае хлопец сваім старэйшым таварышам, дасягнуўшы сталага ўзросту»; слова прытча, якое першапачаткова ва ўсіх славянскіх мовах i ў сучасных усходнеславянскіх літаратурных мовах азначае «іншасказальны расказ павучальнага характару», на Магілёўшчыне вядома ca значэннем «нечаканая хвароба, бяда». Слоўнік Бялькевіча дае багаты матэрыял па праблеме ўзаемасувязей беларускай мовы з іншымі славянскімі i неславянскімі мовамі. Так, у ім знаходзім многа слоў агульнаславянскага паходжання або ўласна рускіх, якія не замацаваліся ў беларускай літаратурнай мове, a ў вусным ужытку насельніцтва Магілёўшчыны бытуюць як вынік уплыву рускай мовы: абразовынасць, абіда, аблукавіць, абчызна, ветка, вожжы, воздух, гроб, грыза, дзвінуцца, кадка, какошнік, парань, пастроіць, плясун, прыдсідаціль, пярэднік, хазяйка i інш. У слоўніку зафіксаваны словы польскія, а
Дадатковыя словы
зяўляюцца
37 👁