Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
таксама лацінскія i нямецкія, якія трапілі ў беларускую мову праз пасрэдніцтва польскай i не сталі літаратурнай нормай: амбарас — турбота, клопат; аўстэрьія—заезджы двор, карчма ca стадолай; ванзэлык — невялікі пакунак, завязаны ў хусціну; гавэнды — пустыя размовы, адсюль гавэндзіць — траціць марна час; гарбата—чай; злашча— тым больш, добра, калі; злічны — прыгожы; іморычык — чайнік; імпэт — імкненне, жаданне; інвэньція — імкненне што-небудзь зрабіць, звычайна дрэннае; плейтух — неахайны чалавек; пушка — скрыначка для рознай дробязі i г. д. Зрэдку cyстракаюцца словы ўкраінскія (гарна—добра, бажаць — хацець, бажанне — хаценне), яўрэйскія, звычайна з адмоўным стылістычным адценнем (агундар — сабачы сын, ваздахтар — палюбоўнік, каханак) i некаторыя іншыя. Вялікую цікавасць мае слоўнік Бялькевіча i з пункту погляду словаўтварэння. Так, вельмі пашыраны тут дзеясловы, утвораныя ад назоўнікаў пры дапамозе прыстаўкі i суфікса або нават пры дапамозе толькі суфікса. Такія дзеясловы абазначаюць канкрэтныя дзеянні, якія выконваюцца пры пасрэдніцтве названага назоўнікам прадмета або ў працэсе якога ўзнікае гэты прадмет. Такім дзеясловам у беларускай літаратурнай мове часта адпавядаюць не асобныя словы, a цэлыя выразы: аббізуніць — пабіць бізуном; абвапніць — пабяліць вапнаю; абквеціць — упрыгожыць кветкамі; абмішэніцца — не папасці ў мііпэнь, прамахнуцца; абначыцца — заначавадь; абножыцца — натаміпь ногі; абпеніць — загнаць каня да пены; абхарчыцца — застацца без харчоў; абхварасціць — пабіць хварасцінаю; атскрыліць — адрэзаць скрыль чаго-небудзь; атыніць—абгарадзіць тынам; матузіць — біць матузом; фуганіць— габляваць фуганкам; шапкаваць— знімаць перад кім-небудзь шапку. Шмат у слоўніку мясцовых магілёўскіх слоў, утвораных спосабам нехарактэрнага для беларускай літаратурнай Мовы спалучэння агульнабеларускіх суфіксаў з асновамі агульнабеларускіх слоў: аббіўкі — каласы, што засталіся пасля малацьбы; аббіцік — гаршчок ці збан з абабітымі берагамі; абкопкі — канец капання бульбы; абсеўкі — канец сяўбы i рэшткі зерня пасля сяўбы; аборак — неўзараная лагчына сярод раллі; аппарак — венік, апараны гарачаю вадою; асуднік — чалавек, які любіць асуджаць; важыўшчык — той, хто ўзважвае; вазак, вазец—той, хто перавозіць цяжкія рэчы; вознік — рамізнік; выжыўня— месца, дзе ўзважваюць; надпісык — адрас на пісьме; гаснік — газоўка або лямпа без шкла; хадыль—палка, на якую абапіраюцца пры хадзьбе бязногія або старыя; хоўка — месца, дзе што-небудзь схавана; усыпішча — месца, куды ссыпаюць зерне; шчапішча — месца, дзе колюць дровы (ад шчапаць) i інш. Падобныя ўтварэнні знаходзім i ад асноў іншых часцін мовы: аблетак — гадавалы бычок, атзімак — пярэзімак, аўчыннік — майстар па вырабу аўчын (ад назоўнікаў); ветраннік — флюгер, раннік — ранкавы мароз вясною (ад прыметнікаў); чатырка — чатыры сажні дроў, пятуха — пяць сажняў дроў (ад лічэбнікаў). Цікавыя па ўтварэнню i такія словы: дзеньудзенны — штодзённы (прыметнік ад прыслоўнага словазлучэння); двадзеннік— бочачка з двума днамі (назоўнік ад колькасна-іменнага словазлучэння); двухтрысценны — разделены на дзве палавіны (прыметнік ад колькасна-іменнага словазлучэння). Даволі пашыраны ў гаворках Магілёўшчыны, як сведчыць слоўнік Бялькевіча, з'яўляецца безафіксны спосаб утварэння назоўнікаў ад дзеясловаў: абдур — падман (ад абдурыць); абмах — хіба, памылка (ад абмахнуцца); абмін — абход цІ аб'езд (ад абмінаць); адскок — рыкашэт (ад адскокваць)\ азел — марока, падмам (ад азеліць — абмануць); атклон — паварот, ухіл (ад аткланяцца)\ ахран — варта (ад ахраняць); бава — працяглая гутарка (ад бавіць); балабон — званок i чалавек, які лішняе гаворыць (ад балабоніць); выжын — выжатае месца на ніве (ад выжынаць); вымубры — мудрагельства (ад вымудраць); выпыт — выпытванне (ад выпытваць)\ здавол 1— задавальненне (ад здаволіцца)\ запан — фартух (ад запнуць)\ навея — гурба снегу (ад навеяць); намул — намуленае месца ад цеснага абутку (ад намуляць); натып — конскі след (ад натаптаць); паддур — падман (ад паддурыць); прісіл — гвалт (ад прысіліць)\ прысос — нізкае вільготнае месца з глейкаю зямлёю (ад прысасаць)\ рэзь — дробна нарэзаная на корм салома (ад рэзаць)\ усід — здольнасць на доўгі час паглыбляцца ў сваю працу (ад yciдзець); шкраб — месца, пашкрабанае сабакам (ад шкрабаць) i г. д. У магілёўскіх гаворках адзначаны разнастайныя формы слоў, якія звязаны з выражэннем суб'ектыўнай ацэнкі i памян- « шальнасці: дзіця, дзіцяня, дзіцятка, дзіцёнак, дзіцінёнак, дзіцятычка, дзіцятухна; нікога, нікагенька, нікоганькі, нікагесенька; цяпер, цяпера, цяперака, цяперыцька; тут, тута, тутацька. Вялікае слоўнае багацце сабрана Бялькевічам. Праўда, з пункту погляду сучаснай лексікаграфічнай тэорыі i практыкі ў гэтым слоўніку ёсць пралікі. Так, наўрад ці можна пагадзіцца з тым, што аўтар у якасці загалоўных дае ўсе фанетычныя варыянты слоў, паасобку тлумачачы i ілюструючы іх прыкладамі звязнага тэксту, бо гэта прыводзіць да непатрэбных паўтораў. Напрыклад, асобнымі артыкуламі падаюцца такія фанетычныя варыянты, як дзесіць i дзесяць, дзераза i дзеріза, дрэва i древа, засек г засік, заткала i заткыла i інш. Слову, жалезняк (рыдлёўка) у слоўніку прысвечана ажно пяць асобных артыкулаў: жылізняк, жэлезняк, зілізняк, зілязнік, зялезнік. Heпаслядоўна вытрыманы i фанетычны прынцып напісання слоў. Гэта перш за ўсё датычыцца перадачы дысімілятыўнага акання i якання, мяккага i цвёрдага вымаўлення некаторых зычных гукаў. У радзе выпадкаў назвы птушак або раслін тлумачацца вельмі агульна, без суаднясення іх з адпавсднымі беларускімі літаратурнымі тэрмінамі, ІІ
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезд, зяўляецца, субектыўнай, імбрычык
37 👁
 ◀  / 512  ▶