Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
бабусічка, || Л квартоўку кынапель: || Кладзі маё a дзіцятычка || У новінькій калыбель. 3 нар. песні, M. Г. 4. БАБУСЯ, -i, ж. Бабуся, бабуля, ёс ьц ь у мяне бабуся мыя родныя, іна мяне жалеіць. Бабуся, ідзём двору! Арцёмаўка Міласл. ё с ь ц ь у мяне, бабуся, || Бочычка віна, II Ня гневыйся, бабусічка, || Што йна ня пыўна. 3 нар. песні, M. Г. 2. БАБУХ, выкл. Бух. Ён стыяў ны бірягу, пысьлізнуў ды — бабух у ряку! Бобрыкі Мсцісл. БАБУХА, -i, ж. Старая жапчына, баба; йякемлівы чалавек. Эт, старыя бабуха! Пушкова Касцюк. БАБУХНУЦЬ, дзеясл. Бухнуць, упасці. Ік бабухнуў у ваду з гылавою, чуць ні заліўсь. Куравічы Мсцісл. БАБУШКІ, -шак, мн. л. Галкі з цеста. Ныкычай бабушык — зварім клёцкі. Слаўнае Мсцісл. БАБЧЫХА, -i, ж. 1. Бабка-знахарка, што лечыць зёлкамі. Бабчыха ета ўжу дужа стара i ўсі сваі зыгаворі забыла, яе ўжу ніхто ні завець к сабе. Арцёмаўка Miласл. 2. Адзінокая беззямельная жанчына, што жывс ў чужых людзей. Кызалі, ў етый бабчыхі нейдзі дычка ёсьць — ніхай ба іна ехыла к дачке. Лядзішча Міласл. БАБЧЫЦЦА, дзеясл. 1. Зморшчвацца, пакрывацца маршчынамі. У яго ўжу твар пачынаець бабчыцца, наверна, ён стары? Касцюковічы. Іна ўжу стара, знаць, у яе ліцо ўжу бабчыцца. Арцёмаўка Міласл. 2. Скручвацца ў вузлы. Ніткі дужа круты, аж бабчуцца. Там жа. БАБЫЛЬ, -я, м. Бабыль, беззямелыіы, адзінокі чалавек. Раней прыдаў усё, думаў жыць у горыдзі, a цяперь вярнуўсь нызад голым бабылём. Слаўнае Мсцісл. БАБЬШЬКА, -i, ж. Бабылка, адзінокая, беззямельная жанчына, часта мае толькі хату. У Map' і-бабылькі зьбіраіцца вічарінка — скымарох будзіць. Міцькаўшчына Мсцісл. БАБЬІРКА, -i, ж. Рыба. Сяньні вводный плотычкі ні злавіў, усё толькі гылаўні ды бабыркі пупыдаюцца. Пячкоўка Мсцісл. БАБЬІЧКА, -i, ж. Бабачка. У яго малінькія жонка, а тыкая бабычка круцінькая. Арцёмаўка Міласл. БАВА, -ы, ж. Доўгая гутарка. Етыя бабы ік зывядуць баву, дык на цельный дзень. Белы Мох Мсцісл. БАВІЦЦА, дзеясл. 1. Бавіцца, марудзіць, затрымоўвацца. Ік пойдзіш ты, дык дужа любіш бавіцца, ніяк цябе ні дажджэсься. Слаўнае Мсцісл. Я там бавіцца ня буду, я скора, штоп i сюды пасыгець. Арцёмаўка Міласл. Мы скора вернемся: бавіцца нам не за чым. Дубеец Касцюк. Бяжы скарей вады ды ні баўсь, прінясі скарей. Сохана Мсцісл. 2. Забаўляцца. Нызьбіралі дзеці каменьчыкаў ды бавюцца сабе. Бель Бялынкав. Бальшэй такей маліц, a зь дзецьмі бавісься. Азёры Раснян. БАГМА, -ы, ж. Багна. Залез у багму, што ŭ ня вылізіш. Крычаў. БАГНА, -ы, ж. Багна, топкае балота, гразь. Конь зытапіўсь у багні — ледві выцягнулі. Гібалы Касцюк. Ціріз ету багну ні пройдзеш. Ляхі Чэрык. Тут тыкая багна, што я баюсь кыня зытапіць. Арцёмаўка Міласл. Ну й надвор'я стала, проста багна, нельга выйці нікуды. Добрае Мсцісл. БАГОР, багра, м. Жалезны крук на доўгай жэрдцы для расцягвання бярвенняў у часе пажару. Бярвеньні сьцігалі багром. Хвёдараўка Краснап. Зычапілі за сцяну, i багор злымаўсь. Мсціслаў. БАГОУНЯ, -i, ж. Куток, заняты абразамі. Садзісь, сват, тут пыд багоўній. Палуж Краснап. БАГРЁЦЦА, дзеясл. Абагрэцца, сагрэцца ад холаду. Дазвольця кыла 'гню 'багрецца троху. Бяседавічы Хоцім. Cidaŭ кыла 'гню, хоць 'багрейсь троху. Прусіна Касцюк. БАГУН, -у, м. бат. Багун, багульнік балотны. Багун расьцець ны балоці i маіць сільньій i шкодный длі чылавека пах: ат яго гылыва баліць. Пірагова Мсцісл. Треба будзець нырваць багуну. Касцюковічы. БАДЗЮЛЬКА, -i, ж. Бадзюлька, калючка, востры шып у расліны — агрэсту, ружы. Хацеў я нырваць агрісту, дык толькі рукі пыкалоў аб бадзюлькі, a агрісту тога ўпацёмкых i ні нымацаў. Арцёмаўка Miласл. БАДРЫЦЦА, дзеясл. Прыбірацца, аглядваць сябе. Дзяўчына бадрыцца пірід люстэркай. Усцінавічы Краснап. БАЗЫКЫННЯ, -я, н. [Базыканне], марнаслоўе, пустая гаворка не да ладу. Ну, к чаму тваё гета базыкыньне, ты лепій при дзела гыварі. Ушакі Чэрык. БАЗЫКЫЦЬ, дзеясл. [Базыкаць], гаварыць абы што. Кінь ты базыкыць, што ты тут базыкыіш? Ляхі Чэрык. Вот базыкыіць, што сьліна к губе прінясець. Ліпаўка Хоцім. БАЗЫЛЬ, -я, м. Уласн. імя Базыль, Васіль. Базыль Міхасёў із горыду пріехыў. Сялец Клім. БАІЦЬ, дзеясл. Баяць, казаць байкі. Навучы мяне добрыя басьні баіць. Касцюковічы. Сыбяре дзед лі сябе дзяцей ды баіць ім байкі. Гібалы Касцюк. БАЙБУС, -а, м. Байбус, вялікі, нехлямяжы чалавек. Такей байбус, а усё яшчэ дзяцініцца. Лешчынка Мсцісл. Еткій байбус, пасьці пад неба вырас, а работыць ня ўмеіць. Слаўнае Мсцісл. БАЙКА, -i, ж. 1. Байка. Рыгор, рыскажы-ка ты якую-небудзь байку — ты масьцер байкі баіць. Добрае Мсцісл. 2. Саматканая (порт з сукном) спадніца. Ганна выткала сабе на лета байку. Белы Камень Бялынкав. Дзяўчына ткала байку. Дзеражна Касцюк. Байка — сымытканыя юпка, уснова альніная, а пытканыя сукном хварбованым. Касцюковічы. БАЙСТРУК, -а, м. Дзіця, народжанае дзяўчынаю да афіцыйнага замужства. Ета ж байстрюк — у яго бацькі німа! Касцюковічы. Байстрюк ты, байстрюк, цябе ж матка ў дзеўкых арадзіла, у цябе ж бацькі німа. Слаўнае Мсцісл. Харошыя дзеўка i рыбыцяшчыя, ды толькі з байстрюком браць ніхто ня хочыць. Мсціслаў. Яе цяперь замуж ніхто браць ня хочыць, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

надворя
13 👁
 ◀  / 512  ▶