ў нас ды hi сіріда, || А ўлавіла б я вірібья. 3 нар. песні. Сапрынавічы Мсцісл.
БАБА, -ы, ж. 1. Маці [аднаго з] бацькоў. Двору нікога німа: бацька й маці паехылі ў Амсціслаў, толькі адна баба зысталысь. Большае Пацкава Мсцісл. Баба мыя луччы дзедушкі. Гарадок Міласл. 2. Бабка-павітуха. Ікая я табе баба, ці я ў цябе дзяцей бабіла? Галічы Міласл. Іванька йдзець, бабу вядзець: |j Баба мыя быгданыя! IIХадзі ка мне — пірібаб мне || Дзіця маё маленькыя! 3 нар. песні, M. Г. 1. 3. Старая жанчына. Іна баба ўжу старыя: двух мужукоў піряжыла. Гаўрыленка Бялынкав. Мылыдая йійчэ жанчына, a выласы сівыя, ік у старый бабы. Шумячы. 4. Замужняя жанчына. Ета ні дзеўкі, ета — бабы, толькі ў іх мужукоў нет: з вайны ні пупріходзілі, ні вярнулісь. Крывалесы Шумяц. 5. Жанчына наогул. Жонка яго — харошыя баба i харошый чылавек. Арцёмаўка Міласл. Зьвяжысь з бабымі — сам ні рад будзеш. Фядотава Буда Міласл. 6. Жонка. Пятрусёва баба вельмі ўжо старыя, шмат старей зы яго. Міцькаўшчbiti a Мсцісл. Браты абодвы ны вайне, а бабы іх самі i пашуць i сеюць. Арцёмаўка Міласл. 7. Статуй з снегу [снежная баба]. Мальцы са сьнегу зьляпілі бабу. Шарэйкі Касцюк. 8. Бабка, яда, нрыгатаваиая з драпай бульбы. Хадзі есь бабу — дужа смашныя. Шыркі Раснян. Ньідзярі бульбы: бабу печ будзем. Раздзел Мсцісл. 9. Прылада забіваць палі. Ік строілі мост, дык бабу пакінулі, во i ляжыць іна тут. Пячкоўка Мсцісл. 10. заал. Птушка-баба, неясыць. Унь баба пыляцела. Сапрынавічы Мсцісл.
БАБЕР, -бра, м. 1. заал. Бабёр. Раньшы ны нашуй речкі бабры вадзілісь. Сапрынавічы Мсцісл. Плача, ік бабёр, сьлёзы бобым коцюцца. Арцёмаўка Міласл. Як у быбра сьлёзы льюцца. Ліпаўка Хоцім. 2. Бабровая шуба. А ў бабре сваця, а ў бабре, IIА нясі гарелкі ў вядре! || А ў лісых сваця, а ў лісых, || А нясі гарелкі ў місых. 3 нар. песні, M. Г. 38.
БАБЗДЫР, -a, м. Бабнік. Ты ў нас, Васютка, бальшэй бабздыр, ік я пыгляжу — усё кылы баб трецца. Добрае Мсцісл.
БАБІН, прым. Бабін. Бабін унучак (кажуць пра пестуна бабкі). Кокатава Мсцісл. Ета бабіна хуста, ні чыпай, ато біда будзя. Лінь Крыч.
БАБІНАКУРІЦА. Каша на хрэсьбінах; у гэтую кашу госді кладуць грошы, якія забірае сабе бабка-павітуха. Прігатуўляйце, госьцікі, грошы, січас бабіну куріцу пыдадуць. Кокатава Мсцісл.
БАБШЫ, -аў, мн. л. Вячэра на хрэсьбінах, на якой ядуць кашу «бабіну курыцу». Як спруўлялі бабіны, дык eo ўжу баба вымудряла з кашыю ды с куцьцёю! Во ўжу тургувалісь зы бабіну куріцу. Арцёмаўка Міласл.
БАБІЦЬ, дзеясл. Бабіць, прымаць дзіця ў парадзіхі. Агапа пышла ды Пванывый Матрёны, верна, бабіць пызвалі. Буда Paгавая Міласл. У мае ўнучкі дзіця радзілыся, там ужо Сямёніха пышла бабіць. Слаўнае Мсцісл.
БАБІЧ, -a, м. 1. Жанападобны, падобны да бабы мужчына. Чаго ты ходзіш, як бабіч? Брылёўка Краснап. 2. Дзіця, што poдзіцца ад жанчыны, якая ўжо была бабкаю-павітухаю. Хадоска бабый была ў Аксюты, a сыма зыбярэмініла, січас рупіцца, што бабіча прівядзець. Крывалесы Шумяц. Мішку пытаму бабічам дражнюць, што яго матка нырадзіла, ік бабый была. Пушкова Касцюк.
БАБКА, -i, ж. 1. Памянш. ад баба. Бабка ты мыя родныя. Пячоры Касцюк. 2. Сталёвая падстаўка, абушок, на якім клеплюць касу. П рынясі-ка мне мылаток i бабку, нада ныкліпаць касу. Бяседавічы Хоцім. На етый бабкі ні наклепіш, бо йна мякка дужа. Тур'я Краснап. 3. Яда з дранай бульбы. Драныя бабка дужа смашныя. Хвёдараўка Краснап. Матка сяньні сьпікла бабку. Фядотава Буда Міласл. 4. Чыгупьая балванка для забівання паляў. Пыдвязьлі бабку, будуць мост дзелыць. Брылеўка Краснап. 5. 10 снапоў, пастаўленых для сушкі. Я там пыставіла дзесіць бабык. Шыркі Раснян. Пыстаў снапы ў бабкі. Пацолтава Мсцісл. 6. Пбала, прылада гнуць дугі або палазы. Ныладзь ты сваю бабку, нада дугу загнуць — злымаў учоры. Хвёдараўка Краснап. Адалжы мне свае бабкі, думаю пылазы зьдзелыць. Прусіна Касцюк. 7. заал. Страказа. Ны бабку ладна бярецца окунь. Пушкова Касцюк. 8. бат. Трыпутнік. Да скулкі бабку прікладзі, дык скарей нарвець. Прусіна Касцюк. 9. Карэнны зуб. У мяне ў році ўсі бабкі павыпылі, асталісь толькі пярэднія ды клычкі. Слаўнае Мсцісл.
БАБНІК, -a, м. Бабнік, залётнік, чалавек, што любіць цягацца за бабамі. Ен жа такей бабнік, за дзеўкымі дык работыць некылі. Арцёмаўка Міласл.
БАБОУНІК, -а, м. 1. бат. Бабок, трыліснік, бабоўнік балотны, балотная расліна. Сушыный бабоўнік топяць у печы ў цугунох i потым п'юць ат прастуды. Пірагова Мсцісл. Насушы бабоўніку i дывай яму піць. Хвёдараўка Краснап. Сухоты ў яго; ужу i бабоўнік n'e i чаго ня дзелыіць — нішто ні пумыгаіць! Арцёмаўка Міласл. Ны балоці бабоўнік ужу зацьвіў. Палуж Краснап. 2. Сцябло бобу. Але ў вас большей бабоўнік, наверна, i боб ладный быў. Тупічын Мсцісл.
БАБСКІЙ, прым. Жаночы, прыналежны жанчыне, бабе. Бабскій розум маіш. Бакунавічы Чэрык. Чаго ета ты нешта бабскыю кохту ныпрянуў? Прусіна Касцюк. Слухый ты бабскіх плётык! Арцёмаўка Miласл.
БАБСКІЙКЛЯТБЁН. бат. Грыб на асіне. Глядзі, якей бальшэй бабскій клятбён вырас ны асіне. Арцёмаўка Міласл.
БАБСКІЙСАЖЫНЬ. Мера даўжыні на размах рук. Пычыла меріць бабскім сажнім. Брылёўка Краснап.
БАБСКЫЯКЛІТБА. Бабскі клятбён, грыб на асіне. Вунь расьцець бабскыя клітба. Хвёдараўка Краснап.
БАБСТВА, -а, н. зборн. Бабы. Як толькі бабства сыйшлося, так i зыгыманілі. Добрае Мсцісл.
БАБУСІЧКА, -i, ж. ласк. Бабка, баба. Бабусічка, сядзі ты ўжо, я табе пыдам, сядзі! Селішча Чэрык. А ŭ дам табе, ды
Дадатковыя словы
бабўсічка, пюць, туря
33 👁