Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
Іншым стаў: ласкывый, дый ня пьець. Слаўнае Мсцісл. АЧЫНІЦЦА, дзеясл. Апынуцца. Посытка ляпнула, i мыш ачынілысь, нібы ў вастрозі, запёртыя. Арцёмаўка Міласл. АЧЫНУЦЦА, дзеясл. Апынуцца. Іна naвінна ды заўтрішніга дню ачынуцца ўжо ў горыдзі. Слаўнае Мсцісл. Гляжу, аж я ачынуўся за трі вярсты. Бакунавічы Чэрык. Як даў яму пы харі, дык зразу зы дзьвярьмі ачынуўся. Шумячы. АЧЫРНІЦЬ, дзеясл. Ачарніць, абгаварыць. Брахуньня гэтыя, ачырніла чылавека нізавошта. Ушакі Чэрык. АШАЛЁЛЫЙ, прым. Ашалелы, здурнелы. Носісься, як ашалелый, a нічога ні выбігаіш. Каробчына Мсцісл. Ашалелыя ты, ці якоя ліха? Бакунавічы Чэрык. АШАЛЁЦЬ, дзеясл. Ашалець. Нашыга Шаріка пыкусаў чужы сыбака, нівядомы. Вн ашалець можа — ні чыпай яго. Старае Сяло Мсцісл. АШАЛІВАЦБ, дзеясл. 1. Дурэць. Ды doc табе ашаліваць! Усю хату дыгары ныгамі пыставіў. Старае Сяло Мсцісл. 2. Ашаляваць, пакрыць шалёўкай. Хату айіаліваць нада — цяплей будзіць. Рудня Клім. АШАЛЫМЛЯЦЬ, дзеясл. Ашаламляць. Етым ты мяне зусім аійалымляіш! В ось ня ведаў я етыга! Старае Сяло Мсцісл. АШКРЁБЫК, -бка, м. Аскробак. Шкрябыў, шкрябыў стол, ды ашкрёбкі ні адмахнуў. Палуж Краснап. АШКРЁТЬІК [аскрётык], -тка, м. Адломак, чарапок [асколак]. Пупаў ашкрётык шрапнелі ў нагу, вось i хрымаіць. Хвёдараўка Краснап. АШЛЁПЫК, -пка, м. Стаптаны абутак. Надзела старый андырак, а на ногі нейкія ашлёпкі, аж зь іх ужу пальцы тырчалі, i пышла. Арцёмаўка Міласл. Зытыптаў мост сваімі ашлёпкамі, на іх гразі пуўвоза будзець. Стары Стан Міласл. АШМЁТЫК, -тка, м. Стаптаны лапаць [i бясформенны кавалак гразі]. Пыдняў ны дваре нейкі ашмётык дый цігаіць. Журбін Бялынкав. ён жа так сьпіўся, што i ашмётка ні стоіць. Каробчына Мсцісл. На ныгах у яго ні лапці, a 'дны ашмёткі. Сапрынавічы Мсцісл. АШМУРЁЦЬ, дзеясл. Ачумець, ашалець, здурнець. Дзеці сяньні ашмурелі штоля, б'юцца, крічаць. Гусарка Клім. Ён ужу саўсім ашмуреў, ні знаіць, што дзелыіць: узяў решыта i ідзець зы вадой. Арцёмаўка Міласл. АШПАРІЦЬ, дзеясл. Апарыць, абварыць параю. Пыддываў у лазьні пару, ні пасьпеў адыйці, дык нагу i ашпаріў. Старае Сяло Мсцісл. АШТРАХОВАНЫЙ, прым. Аштрафаваны. Ці быў ты калі аштрахованый за тоя, што ў суд не зьявіўся? Пірагова Мсцісл. АШТРАХУВАЦЬ, дзеясл. Аштрафаваць, накласці штраф. Аштрахувалі мяне аж на дзесяць рублёў — бяры йдзе хвчыш! Пірагова Мсцісл. АШУКАЛЬНІК, -a, м. Ашуканец. Ен жа вядомы ашукальнік, толькі ŭ глядзіць, каб пыдманіць каго. Старае Сяло Мсцісл. АШУКАНСТВА, -a, н. Ашуканства, мана. Як жа ты дапусьціў геткае ашуканства, ідзе твае вочы былі? Гусарка Клім. Ашуканства ён зрабіў ні малыя: ні паведаміў яго, што прыдзець. Пірагова Мсцісл. АШУКАНЫЙ, прым. Той, каго ашукалі. Ашуканый Максім зыстаўсь npi дзяльбе: брат усё луччыя сабе зыбраў. Гусарка Клім. АШУКАЦЦА, дзеясл. Ашукацца, памыліцца. Ашукаўся я, нада было мне адтуля зыхадзіць, тады бы мы яго злавілі. Пірагова Мсцісл. Ашукалісь мы, зыплаціўшы так дорыга за етыга кыня,— ён ня стоіць столькі. Шумячы. АШУКАЦЬ, дзеясл. Ашукаць. Ашукалі мяне кругом: кыня ўвялі, a грошы ні 'ддалі. Пірагова Мсцісл. Хвыла ж табе, божынька, ИШто я пана ашукаў: || I с панно нычуваў, II Пан конікыў дыруваў. 3 нар. песні. Меншая Багацькаўка Мсцісл. АШУРКІ, -рак, мн. л. Старыя, нягодныя рэчы. Сыбраў свае ашуркі ды naeхыў. Гусарка Клім. Адзежа на ім — ашуркі (а)дны. Шумячы. АШЧАПЁРЫЦЦА, дзеясл. Ашчэрыцца. Чаго ты так ашчаперыўсь ны мяне, што я табе скызаў такоя? Маластоўка Краснап. АШЧЫПЯНУЦЦА, дзеясл. Схамянуцца, апамятацца. Ашчыпянуўсь чылавек, як грошы ўкралі. Хвёдараўка Краснап. АШЧЭРЫЦЦА, дзеясл. Ашчэрыцца, выскаліць зубы. А тут сыбака мой ашчэрыўсь — ды на выўка. Старае Сяло Мсцісл. АШЧЭРЫЦЬ, дзеясл. Ашчэрыць, выскаліць зубы. Ашчэрыў гэта воўк зубы — ды ны мяне! Старае Сяло Мсцісл. АШЫЙНІК, -а, м. Ашыйнік. Длі свайго сыбакі я купіў дужа добрый ашыйнік. Мазалава Мсцісл. Сыбака ашыйнік хочыць ськінуць. Хвёдараўка Краснап. АШЫЛАМЩЬ, дзеясл. Ашаламіць, аглушыць ударам па галаве. Етым ты мяне саўсім ашыламіў! Вось ня ведыў. Старае Сяло Мсцісл. АШЫЛАМЛЁНЫЙ, прым. Ашаломлены, аглушаны. Як пачуў ета, дык ашыламлёный з гадзіну хадзіў. Каробчына Мсцісл. ён упаў ашыламлёный. Гусарка Клім. АШЫЛАПЁЦЬ, дзеясл. Аслупянець, скамянець. Увайшоў я ў пуню i ашылапеў: ляжыць мой конь i ня дыхыіць. Арцёмаўка Міласл. АШЫЛЫМЛЯЦЬ, дзеясл. Ашаламляць. Hi ашылымляй ты яго, ні кажы пра ета раптым, здаліка падыйці. Журбін Бялынкав. АЯ ё, выкл. Ай-яй (выражае здзіўленне). Ну й нырабіла! Аяё! Старае Сяло Мсцісл. ББА, выкл. Ба. Выказвае здзіўленне. Ба, БА, часц. Бы. Што ты ніпытпірязыный i ты тут! Азёры Раснян. Ба, якей ты стаў! ходзіш, хуць ба акраўкый якой піріцягГалічыў Міласл. нуўсь. Гаўрыленка Бялынкав. A кылі ж ба
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

бюцца, нўцца
12 👁
 ◀  / 512  ▶