Краёвы слоўнік усходняй Магілёўшчыны (1970). І. К. Бялькевіч

 ◀  / 512  ▶ 
пупытаць, ці ня зная якіх-небудзь атходыў. Хвёдараўка Краснап. Бабка ета ўсякія атходы знаіць ат усіх хвароб. Селішча Чэрык! АТХОН, -a, м. Адхон, адкос, пакат з боку палатна чыгункі. Скокнуў з вагону ды ŭ пыкаціўся ўніз пыд атхон. Старае Сяло Мсцісл. АТХОНА, прысл. 1. Адхона, паката ўніз, спадзіста. Гару зрылі, дык дарога йдзець атхона, ні тое, што раней. Слаўнае Мсцісл. Лес атхона спускаіцца з гары к речкі. Старае Сяло Мсцісл. 2. Убок [у аб'езд]. Атхона едзь, водыль, каб ні ўчапіўся ў пень. Хвёдараўка Краснап. АТХОНЫИ, прым. Адхонны, пакаты ўніз, спадзісты. Тут*беріг рякі атхоный. Fiбалы Касцюк. Ета гыра атхона, з возым ехыць ні страшна. Олаўнае Мсцісл. Тут бери атхоны(э)й, можна ўехыць, кыня ныпаіць. Горкі Краснап. Спуск з гары ні дужа крутэй — атхоный. Слаўнае Мсцісл. АТХРЫСЫДІЦЦА, дзеясл. Адхрысціцца, адчапіцца. Ат етыга радзімца ні атхрысьцісься, ні атмолісься. Палуж Краснап. АТХУКАНЫЙ, прым. Адхуканы, адагрэты дыханием. Хворый паліц ат холыду зыбалеў, але, атхуканый, хутка пірістаў. Ушакі Чэрык. Етый пясклёнык атхуканый, быў замерз. Судзілавічы Клім. АТХУКІВЫЦЬ, дзеясл. Адхукваць, адаграваць дыханием. Адхуківай рукі, ато як карчы ат холыду. Ушакі Чэрык. АТХУКЬІЦЬ, дзеясл. Адхукаць, адагрэць дыханием. Хукыла, хукыла пісклёнка, ткі атхукыла. Палуж Краснап. АТХЫНЫВАТЫЙ, прым. Адхонаваты. Гыра троху атхынывата, алі з возым страшна ехыць. Слаўнае Мсцісл. АТЦЁНЬНЯ, -я, н. День. Ат дубка атценьня падыя. Старае Сяло Мсцісл. Сядзь там у атценьня. Горкі Краснап. АТЦЁРЦЬ, дзеясл. Адцерці, памыць. Мне трэба йшчэ плацьце сваё атцерць ды высушыць. Васілёўка Хоцім. АТЦІГАЦЬ, дзеясл. Адцягаць, адсудзіць, адабраць праз суд. Сын уздумаў атцігаць усю зямлю ад бацькі. Ушакі Чэрык. АТЦЫРКАНЫЙ, прым. Адліты. Сьмела стыўляй у печ чыгунок — бегчы ня будзіць, атцырканый. Ушакі Чэрык. АТЦЫРКІВАЦЬ, дзеясл. Адліваць з поўнага [i аддойваць]. Ныліла поўный чыгун, што ў печ ні змагу ўставіць — нады атцырківаць. Рэчыца Чэрык. АТЦЫРКНУЦЬ, дзеясл. Адліць [i аддаіць]. Пымажы мне атцыркнуць трохі вады з гэтыга цабэрка. Ушакі Чэрык. АТЦЬВГСЬЦЬ, дзеясл. Адцвісці. Hi пасьпелі яблыні атцьвісьць, a ўжо завізь ікая. Прыбярэж Раснян. АТЦЬВІТАЦЬ, дзеясл. Адцвітаць. Пычыла ўжо бульба атцьвітаць. Ушакі Чэрык. АТЦЮКЫНЫЙ, прым. Адсечаны. Атцюкыный кывалык нызад ні пріставіш. Слаўнае Мсцісл. АТЦЮКЫЦЬ, дзеясл. Адсячы, адсекчы. Tanop тупэй — ледзь мяса кывалык атцюкыў. Старае Сяло Мсцісл. АТЦЯГНУТЫЙ, прым. Адцягнуты. Мяшок быў атцягнутый ат воза i ліжаў кыла куста, відна хацеў хто-та ўкрасьць. Слаўнае Мсцісл. АТЦЯГНУЦЬ, дзеясл. 1. Адцягнуць, выцягнуць, зрабіць даўжэйшым. Атцягнуў троху дышыль у плузі, дык арэць лепі. Сялец Клім. 2. Адцягнуць, адвалачы ўбок. Ліжаў ны дарозі чурбак, што праехаць было неяк, дык мы яго ўбок атцягнулі. Пячоры Касцюк. АТЦЯПНУТЫЙ, прым. Адсечаны або адрэзаны. У мяне паліц машынай атцяпнутый. Ушакі Чэрык. АТЦЯПНУЦЬ, дзеясл. Адсячы. Ен ca злосьці хацеў атцяпнуць мне тыпаром нагу. Ушакі Чэрык. АТЦЯТЫЙ, прым. Адцяты, адсечаны. У нашыга сыбакі хвост атцятый. Гібалы Касцюк. АТЦЯЦЬ, дзеясл. Адцяць, адсячы. Taкей ужо аторва, што гылыву толькі атцяць ды кінуць. Ліпаўка Хоцім. Атцяў хлыбазіну i пыгнаў карову. Пячоры Касцюк. За што ты хацеў атцяць яму гылаву? Ушакі Чэрык. АТЧАЩЬ, дзеясл. Дайсці да адчаю, абезнадзеіцца, згубіць надзею. Атчаіў я саўсім знайці свайго кыня! Пірагова Мсцісл. АТЧАШЦЦА, дзеясл. Адчапіцца, пазбавіцца. Ныкысаўсь ны маю гылаву, ніяк ні атчапіцца (а)т яго. Палуж Краснап. Во назола! Калі прістаніць, дык ні атчэпісься. Малашкавічы Клім. АТЧАПІЦЬ, дзеясл. Адчапіць, зняць прычэпленае. Ці ня хочыш ты атчапіць гэта вядро з вочыпа? Ушакі Чэрык. АТЧАРЭПАНЫЙ, прым. Адчэрпаны, надчэрпаны з поўнага. Хто йта браў ваду з цэбра — ён атчарэпаный? Рэчыца Чэрык. Вядро ні поўныя — атчарэпына. Ушакі Чэрык. АТЧАРЭПАЦЬ, дзеясл. Адчэрпаць. Чаму ня хочыш атчарэпаць вады зь відра — бачыш, разьліваіцца? Ушакі Чэрык. АТЧАСТУВАЦЬ, дзеясл. Адчаставаць, пачаставаць, у пераносным сэнсе — даць праборку. Як з лазьні выскачыла Ганна, так бацькі атчастувалі яе. Ушакі Чэрык. АТЧУБАСІЦЬ, дзеясл. Адлупцаваць, узяўшы за чуб [надраць за чуб]. Атчубась ёй, каб доўга помніла. Горкі Краснап. За тоя, што позна хадзіла, муж хацеў атчубасіць жонку. Ушакі Чэрык. АТЧУБЩЬ, дзеясл. Адчубіць, надраць за чуб. Ня слухаіш маткі, дык возьмя ды атчубіць. Ушакі Чэрык. АТЧУЖАЦЦА, дзеясл. Аддзяляцца, выдзеліцца з гаспадаркі [i рабіцца чужым]. Вн ні хацеў атчужацца (а)т сям'i, але жонка ныстыяла. Ушакі Чэрык. АТЧУЖАЦЬ, дзеясл. Выдзяляць з гаспадаркі. Бацька ні хацеў атчужаць яго, але старшый ныстыяў. Ушакі Чэрык. АТЧУЖОНЫЙ, прым. Аддзелены, выдзелены. Старшый брат быў атчужоны ат сям'і. Селішча Чэрык. АТЧУНЯЦЬ, дзеясл. Ачуняць, аджыць. Сукам яго як ударіла, дык ён i пірякуліўся i атчуняць ня можыць. Судзілавічы Клім
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

абезд, сямi, сямі
13 👁
 ◀  / 512  ▶